За полвека доктор сельхознаук Георгий Пискун вывел более 20 сортов картофеля
16.12.2022 19:06:43
Владимир СУББОТ
Ад бацькоў і бабуль пераняў любоў да працы на зямлі. Школьнікам цвёрда вырашыў стаць аграномам. З першага каурса ў сельгасакадэміі захапіўся эксперыментамі на даследным участку. Да тэхнікі мяне ніколі не цягнула, а раслінны свет заўжды вабіў. Сэрца кранала, калі вясною ў нашай вёсцы зацвіталі сады. А якія вакол прыгожыя краявіды! У сямнаццаці кіламетрах ад Баяраў узвышаецца Мірскі замак. Продкі былі сведкамі важных гістарычных падзей, што адбываліся там…
![](/upload/iblock/028/lodt62yovv5xqqjz59bordgc52hz6003.jpg)
Каб дабіцца поспеху, аднаго таленту мала. Трэба мець інтарэс да даручанай справы. Колькі таленавітых імкнуцца адразу ўсё мець! Поспех – узнагарода працавітым. З самага пачатку навуковай дзейнасці загарэўся даручанай справай і не магу спыніцца. Душа прагне працы…
Паўстала праблема рэалізацыі бульбы ў замежжа. Экспарт яе скараціўся да 300 тысяч тон. Але для бульбяной прадукцыі рынак збыту неабмежаваны. Так што перспектыва развіцця галіны –ў перапрацоўцы сыравіны і вытворчасці насення бульбы. У рэестр унесена каля 150 сартоў, з іх трэцяя частка айчынныя. Папулярныя сарты «тэму», «лошніцкі», «аганёк», «беларускі ранні» дапоўніў сорт «журавінка». Пятую частку палеткаў засявалі ім. У апошнія гады на першы план выйшлі сарты сталовай бульбы «брыз», «скарб», «вектар», «першацвет», «маніфест», «рубін», «гарантыя», «дэльта»…
Некалькі гадоў таму сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы перавышала 230 цэнтнераў клубняў з гектара. Потым паднялася да 270, а сёлета перавысіла 300 цэнтнераў з гектара…

Генетыка мае сваю мяжу. Важна адчуваць яе і не пераходзіць чырвоную лінію. У апошнія гады атрымала шырокае развіццё арганічнае земляробства. Пры апрацоўцы пасеваў прэпаратамі ад шкоднікаў і пустазелля частка хімічных рэчываў асядае на ўраджаі. Папулярным стала выкарыстанне седэратаў: пасеваў рэдзькі маслічнай, лубіна, гарчыцы, рапса, азімага жыта. Гэта дае магчымасць замяніць да 40 тон арганікі на гектар. Заворваюць седэраты звычайна ў час цвіцення, а лепш, калі з’яўляецца насенне. Яно асыпаецца і да восені прарастае. Удвая павышаецца ўрадлівасць глебы. Выкарыстанне седэратаў дазваляе атрымліваць экалагічна чыстую прадукцыю.