Обряду «Розгары» из Чашникского района присвоен статус историко-культурной ценности
06.11.2020 11:06:00
Людмила МИНКЕВИЧ
Абраду «Розгары» з Чашніцкага раёна нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Старадаўнія традыцыі — жывыя вытокі, якія сілкуюць нацыю, знітоўваюць пакаленні. Вось і абрад «Розгары» аграгарадка Лукомль Чашніцкага раёна вядомы з XVIII стагоддзя. Ён праводзіцца на восьмы дзень пасля свята Тройцы, паведамляе сайт Віцебскага абласнога метадычнана цэнтра народнай творчасці omcnt.by.
Вечарам пасля заходу сонца мясцовыя жанчыны і маладыя дзяўчаты збіраюцца на ўскрайку вёскі, каб разам рушыць да бліжэйшага жытнёвага поля. Па дарозе збіраюць кветкі, расліны, галінкі дрэў. На полі адна з удзельніц абраду зажынае сноп з жытнёвых каласкоў, а астатнія пачынаюць спяваць і завіваць вянок з сабраных раслін. Вянок плятуць вялікі, каб праз яго мог прайсці чалавек.
Пасля ўсе зноў вяртаюцца ў вёску. Падышоўшы да першай хаты, жанчыны пачынаюць песняй выклікаць з хаты гаспадароў, запрашаюць іх прайсці праз вянок, каб былі ў іх здароўе, багацце, дабрабыт, і прапануюць далучыцца да свята. Такім чынам удзельніцы абраду праходзяць увесь аграгарадок. Затым вяскоўцы ідуць на могілкі, каб павесіць вянок на самае вялікае і высокае дрэва. Лічыцца, гэта дапамагае адкупіцца ад гневу русалак і іншых нячысцікаў. Свята працягваецца ў вёсцы за агульнай вячэрай.
Абрад «Розгары» звязаны з памяццю і павагай да сваіх продкаў — яны перадалі традыцыю наступнаму пакаленню для падтрымкі пачуцця самабытнасці. Ні ў якім іншым рэгіёне не праводзяцца абрады, ідэнтычныя гэтаму. Нядзіўна, што нядаўна яму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такое рашэнне было прынята на нядаўнім пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Разам з абрадам «Розгары» гісторыка-культурнай каштоўнасцю прызнаны яшчэ адзін элемент з Віцебшчыны — «Традыцыйныя вобразы гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння і тэхналогіі іх вырабу».
mila@sb.by