Клинковый сыр мог бы стать гастрономическим брендом страны
24.07.2020 14:48:10
Людмила МИНКЕВИЧ
Многія народы могуць пахваліцца сваімі нацыянальнымі сырамі. У грэкаў гэта фета, у японцаў — соевы тофу, у французаў — ракфор, у італьянцаў — мацарэла і гэтак далей. А ў беларусаў? Нашым брэндавым прадуктам можна назваць клінковы сыр. Яго вытворчасць на беларускіх землях узгадваецца яшчэ ў Галіцка-Валынскім летапісе XIII стагоддзя. Да сярэдзіны ХІХ, адзначае даследчык беларускай кухні Алесь Белы, клінковы сыр быў адзіным пашыраным відам сыру ў нашай краіне. Нядзіўна, што ў Расійскай імперыі яго называлі «беларускім».
![](/upload/iblock/512/5128f593b87ed7573b965d4e09743449.jpg)
Сваю назву гэты сыр атрымаў ад характэрнай клінападобнай формы. З кіслага малака рабілі тварог і складвалі яго ў клінковы палатняны мяшочак, які падвешвалі на некалькі гадзін, каб сцякла сыроватка. Пасля яго шчыльна завязвалі і на пару гадзін клалі паміж драўлянымі дошчачкамі, зверху прыціскалі прэсам. Клінковы сыр рабілі салодкім, салёным, з дабаўленнем кмену, зеляніны і гэтак далей. Ужывалі свежым або сушылі і потом грызлі сухім ці церлі і дадавалі ў стравы — такі мясцовы аналаг славутага пармезана. Сушаным яго можна было захоўваць доўгі час.
![](/upload/iblock/a7e/a7ee105c5ed8a9ca3d44379019d560fc.jpg)
Сёння клінковы сыр зноў набірае папулярнасць. Яго вырабляюць і на буйных малакаперапрацоўчых прадпрыемствах, і ў невялікіх фермерскіх гаспадарках. Можна пакаштаваць такі сыр і ў беларускіх рэстаранах. Яго смажаць у кляры, запякаюць на грылі, падаюць з журавінным сіропам і гэтак далей.
![](/upload/iblock/4c1/4c1bda6717123f88957064d2857c8e9d.jpg)
mila@sb.by