Мастак Уладзімір Банцэвіч, які родам з палескай вёскі Камень, стварае з аднадумцамі ў Растове-на-Доне адметны беларускі асяродак
25.01.2018 16:04:00
Кажуць, як чалавек таленавіты, то — ва ўсім таленавіты. А Уладзімір Банцэвіч, які нядаўна распачаў 70-ы год жыцця (нарадзіўся ён 2 студзеня ў 1949-м), яшчэ і з ліку палешукоў, людзей майстравых, таленавітых ды ўпартых і працавітых. Сам — сябар Саюза мастакоў Расіі, да таго ж піша казкі, вершы, абразкі: ёсць такі, душэўны ды кампактны, жанр у беларускай літаратуры. Дарэчы, некаторыя з сваіх літаратурных твораў, напісаныя па-беларуску, а таксама фотарэпрадукцыі карцін Уладзімір Мікалаевіч апошнім часам дасылае на электронны адрас рэдакцыі: у нашых чытачоў будзе магчымасць з імі пазнаёміцца. Спадзяемся, з часам выйдзе і яго чарговая кніга — дзве раней выдадзеныя, пад псеўданімам Уладзімір Паляшук, ён падарыў рэдакцыі “Голасу Радзімы”.
Летась у нашай газеце быў змешчаны тэкст Уладзіміра Банцэвіча “Цёплы абярэг традыцый” (ГР, №47, 14.12.2017), з якога вынікае, што ўраджэнец Палесся і цяпер узначальвае Растоўскую рэгіянальную грамадскую суполку “Саюз беларусаў Дону”. Каштоўны плён ягонай з аднадумцамі працы — і музей Славянскай-беларускай традыцыі ды фальклору, які яшчэ называюць: Народны музей беларускай этнакультуры на Поўдні Расіі. Ён быў адкрыты на базе школы №112 Савецкага раёна горада Растова-на-Доне 3 ліпеня 2015 года: у Дзень незалежнасці Беларусі. “Дзякую за падтрымку! — напісаў ён у рэдакцыю пасля выхаду артыкула. — Цяпер у мяне ёсць яшчэ адзін стымул для творчасці: ёсць каму выгаварыцца, з кім падзяліцца творчымі набыткамі, быць пачутым і на Бацькаўшчыне. Дарэчы, і ў нас на Доне жыве нямала беларусаў знатных, людзей выдатных. Сярод іх — Герой Сацыялістычнай Працы Марыя Яўхімаўна Новікава, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Віталь Мікалаевіч Стасевіч, ветэран вайны, акадэмік ваенна-гістарычных навук, прафесар Павел Дзянісавіч Цяпун, ветэран МУС Расіі Іван Мікалаевіч Юркевіч. Ганарымся, што земляком-беларусам быў і доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Аляксей Анатолевіч Парфянюк, які пакінуў гэты свет”.
Пра тое, які творчы почырк у майстра, можна меркаваць нават па дзвюх дасланых рэпрадукцыях карцін. Твор “Светлы ранак” (1989) пад час першага Фэсту мастацтваў беларусаў свету (2011 год) ён падарыў Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі, а “Свята з дзяцінства” (2006) знаходзіцца ў майстэрні мастака.
З перапіскі з земляком даведаліся мы й пра створаны ім гурток юнага іканапісца “Абразок”. Гуртку ўжо 10 гадоў, а заснаваны ён быў у 2007-м як дзіцячы мастацкі гурток пры нядзельнай школе Храма святога мучаніка Іаана Воіна (Растоўскі прыход Св. Георгія Перамоганосца), на базе творчай майстэрні Уладзіміра Банцэвіча. “І праз год ужо, у 2008-м, у маіх выхаванцаў была першая выстава пад назвай “Храмы Растова ў малюнках дзяцей”, — удакладняе педагог. Дарэчы, сам Уладзімір Мікалаевіч спачатку вывучыўся на настаўніка чарчэння-малявання ў школе (закончыў у 1980-м Растоўскае мастацкае вучылішча імя М. Грэкава), пазней жа закончыў Растоўскі педуніверсітэт (2005). — Выстава праходзіла ў Данской дзяржаўнай публічнай бібліятэцы. І ў тым жа годзе гурток атрымаў назву “Абразок”. Як вядома, у беларусаў ікона — гэта яшчэ і абраз (з націскам на апошні склад), а іконы — абразы (таксама з націскам на апошні). Дабраславенне ж было атрымана ад Мітрапаліта Растоўскага і Новачаркаскага Пантэлеімана” .
З таго часу “Абразок” штогод праводзіць па тры выставы: на Раство-Каляды, на Пасху-Вялікдзень, а таксама ў маі, калі праходзіць Міжнародны фестываль “Каяльскія чытанні”, прысвечаны знакамітаму твору “Слова пра паход Ігаравы”. У 2012 годзе гурток “Абразок” увайшоў у склад новага дзіцячага творчага аб’яднання “Юные таланты Отечества”, створанага пры юнацкім аб’яднанні Растоўскага аддзялення Саюза мастакоў Расіі. “За 10 гадоў гурткоўцы з “Абразка”, паводле маіх падлікаў, атрымалі больш за 300 лаўрэацкіх дыпломаў на выставах і ў міжнародных конкурсах, — з гонарам піша Уладзімір Банцэвіч. — А праходзілі ж яны па ўсім свеце: Санкт-Пецярбург, Сочы, Бранск, Мінск, Сан-Францыска, Будапешт, Прага, Стакгольм, Парыж, Барселона, Фларэнцыя... Юныя мастакі асвойваюць многія тэхнікі, потым у іх і здзяйсняюць-увасабляюць свае творы. Ад прыкладных відаў (разьба і роспіс па дрэве, роспіс па талерках, народная лялька) да манументальных (насценны роспіс, імітацыя мазаікі, вітражы, роспіс па шкле). Выкарыстоўваем і традыцыйныя графіку, жывапіс, лепку ды іншыя тэхнікі”.
Самыя маштабныя праекты ў гурткоўцаў з “Абразка” былі такія: ужо згаданы “Храмы Растова ў малюнках дзяцей”, “Дзеці Дона малююць Беларусь”, “Беларускія народныя строі ў малюнках дзяцей”, “Растоў-на-Доне — порт пяці мораў”, “Славянскі гераічны эпас”, “Касцюмы і арнаменты народаў Дону”, “Абаронцам Айчыны — Слава!”, “Растоў-на-Доне — горад воінскай Славы” ды іншыя. Як бачым, і да беларускай тэматыкі яны маюць дачыненне. Дарэчы, спрыяе ў творчай працы гуртка юнага іканапісца “Абразок”, па словах яго кіраўніка, і яшчэ адзін беларус з Растова-на-Доне: пратаіярэй Валеры Валашчук, настаяцель Храма святога мучаніка Іаана Воіна. Уладзімір Бунцэвіч піша, што пра яго варта будзе расказаць асобна, бо святар “не толькі выдатны настаяцель, але ж вельмі добры і яскравы чалавек”.
Адметны штрых да працы “Абразка” ў складзе дзіцячага творчага аб’яднання “Юные таланты Отечества”: гэтая ўнікальная структура ў Растове-на-Доне — самаакупная. “Аб’яднанне нашае наогул працуе на прынцыпах самаакупнасці, а ўсе памяшканні мы арандуем, — удакладняе Уладзімір Банцэвіч. — Вельмі прыемна ж адчуваць, што праца твая — цэніцца, што цяга да мастацтва ёсць і ў дзяцей, і ў іх бацькоў. Па сутнасці, мы маем такі незалежны дзіцячы мастацкі Цэнтр пры нашай суполцы “Саюз беларусаў Дону”, пры тым у нас ёсць і цеснае партнёрства з Саюзам мастакоў Расіі, а таксама з Грамадскім саветам пры МУС Расіі па Растоўскай вобласці, у які я ўваходжу. І, дарэчы, з’яўляюся там дарадцам па культуры і мастацтве, а таксама выконваю грамадска-патрыятычную працу з маладым пакаленнем у мастацкім кірунку”.
Даслаў зямляк у рэдакцыю і цікавы біяграфічны матэрыял, які мяркуем выкарыстаць пазней. Піша: “Трэба ж трохі адчытацца перад Бацькаўшчынай, чым я ўдалечыні ад яе займаюся. А як жа: на носе ўжо, як кажуць, і 70-гадовы юбілей... Я стараўся, як мог, увасобіць у карціне ўласнага жыцця тыя каштоўныя ўрокі, якія атрымаў калісьці ад сваіх беларускіх настаўнікаў — наш выпуск быў у далёкім 1966-м, у Гоцкай сярэдняй школе Салігорскага раёна. Між тым і пасляваеннае дзяцінства навучыла мяне выжываць, знаходзіць выйсце ў самых цяжкіх сітуацыях — а не ныць, не скардзіцца на тыя цяжкасці. Дарэчы, бацька ж мой быў кадравым афіцэрам, але гэта бацька — не з Гоцка: там у мяне ўжо вотчым быў: Ермаковіч Павел Іванавіч. З ім, калі па шчырасці, усялякае бывала, але ж я цяпер яму за многае і ўдзячны. І дзед мой быў кадравым афіцэрам, ён — беларус з вёскі Камень, што пад Пінскам, дзе я і нарадзіўся”.
ДАРЭЧЫ
Калі артыкул рыхтаваўся да друку, стала вядома: авіякампанія “Белавія” 27 красавіка выканае першы рэйс па маршруце Мінск—Растоў-на-Доне—Мінск. Беларускі авіяперавозчык плануе ажыццяўляць палёты ў Растоў-на-Доне на рэгулярнай аснове 4 разы на тыдзень. У каментарыі для інфармагенцтва БелТА генеральны дырэктар “Белавія” Анатоль Гусараў адзначыў: “Мы разлічваем, што запуск прамога рэйса паміж Мінскам і Растовам-на-Доне будзе садзейнічаць эканамічнаму росту абодвух гарадоў і развіццю супрацоўніцтва Беларусі з рэгіёнамі Расіі. Акрамя таго, мы ўпэўнены, што гэты рэйс будзе папулярны ў перыяд чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018. Так, балельшчыкі з Беларусі ды еўрапейскіх краін змогуць з камфортам дабрацца да Растова-на-Доне”.
Голас Радзімы № 4 (3556), чацвер, 25 студзеня, 2018 у PDF
Мастакі з гуртка “Абразок” на занятках у галерэі “Родничок-Крынічка”
Летась у нашай газеце быў змешчаны тэкст Уладзіміра Банцэвіча “Цёплы абярэг традыцый” (ГР, №47, 14.12.2017), з якога вынікае, што ўраджэнец Палесся і цяпер узначальвае Растоўскую рэгіянальную грамадскую суполку “Саюз беларусаў Дону”. Каштоўны плён ягонай з аднадумцамі працы — і музей Славянскай-беларускай традыцыі ды фальклору, які яшчэ называюць: Народны музей беларускай этнакультуры на Поўдні Расіі. Ён быў адкрыты на базе школы №112 Савецкага раёна горада Растова-на-Доне 3 ліпеня 2015 года: у Дзень незалежнасці Беларусі. “Дзякую за падтрымку! — напісаў ён у рэдакцыю пасля выхаду артыкула. — Цяпер у мяне ёсць яшчэ адзін стымул для творчасці: ёсць каму выгаварыцца, з кім падзяліцца творчымі набыткамі, быць пачутым і на Бацькаўшчыне. Дарэчы, і ў нас на Доне жыве нямала беларусаў знатных, людзей выдатных. Сярод іх — Герой Сацыялістычнай Працы Марыя Яўхімаўна Новікава, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Віталь Мікалаевіч Стасевіч, ветэран вайны, акадэмік ваенна-гістарычных навук, прафесар Павел Дзянісавіч Цяпун, ветэран МУС Расіі Іван Мікалаевіч Юркевіч. Ганарымся, што земляком-беларусам быў і доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Аляксей Анатолевіч Парфянюк, які пакінуў гэты свет”.
Пра тое, які творчы почырк у майстра, можна меркаваць нават па дзвюх дасланых рэпрадукцыях карцін. Твор “Светлы ранак” (1989) пад час першага Фэсту мастацтваў беларусаў свету (2011 год) ён падарыў Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі, а “Свята з дзяцінства” (2006) знаходзіцца ў майстэрні мастака.
З перапіскі з земляком даведаліся мы й пра створаны ім гурток юнага іканапісца “Абразок”. Гуртку ўжо 10 гадоў, а заснаваны ён быў у 2007-м як дзіцячы мастацкі гурток пры нядзельнай школе Храма святога мучаніка Іаана Воіна (Растоўскі прыход Св. Георгія Перамоганосца), на базе творчай майстэрні Уладзіміра Банцэвіча. “І праз год ужо, у 2008-м, у маіх выхаванцаў была першая выстава пад назвай “Храмы Растова ў малюнках дзяцей”, — удакладняе педагог. Дарэчы, сам Уладзімір Мікалаевіч спачатку вывучыўся на настаўніка чарчэння-малявання ў школе (закончыў у 1980-м Растоўскае мастацкае вучылішча імя М. Грэкава), пазней жа закончыў Растоўскі педуніверсітэт (2005). — Выстава праходзіла ў Данской дзяржаўнай публічнай бібліятэцы. І ў тым жа годзе гурток атрымаў назву “Абразок”. Як вядома, у беларусаў ікона — гэта яшчэ і абраз (з націскам на апошні склад), а іконы — абразы (таксама з націскам на апошні). Дабраславенне ж было атрымана ад Мітрапаліта Растоўскага і Новачаркаскага Пантэлеімана” .
Самыя маштабныя праекты ў гурткоўцаў з “Абразка” былі такія: ужо згаданы “Храмы Растова ў малюнках дзяцей”, “Дзеці Дона малююць Беларусь”, “Беларускія народныя строі ў малюнках дзяцей”, “Растоў-на-Доне — порт пяці мораў”, “Славянскі гераічны эпас”, “Касцюмы і арнаменты народаў Дону”, “Абаронцам Айчыны — Слава!”, “Растоў-на-Доне — горад воінскай Славы” ды іншыя. Як бачым, і да беларускай тэматыкі яны маюць дачыненне. Дарэчы, спрыяе ў творчай працы гуртка юнага іканапісца “Абразок”, па словах яго кіраўніка, і яшчэ адзін беларус з Растова-на-Доне: пратаіярэй Валеры Валашчук, настаяцель Храма святога мучаніка Іаана Воіна. Уладзімір Бунцэвіч піша, што пра яго варта будзе расказаць асобна, бо святар “не толькі выдатны настаяцель, але ж вельмі добры і яскравы чалавек”.
Юныя мастакі з “Абразка” працуюць над эскізам пано