Интересные страницы истории Национального художественного музея, который скоро отметит свое 80-летие
15.01.2019 09:04:00
Наталья СТЕПУРО
Афіцыйная гісторыя Нацыянальнага мастацкага музея бярэ пачатак 24 студзеня 1939 года. Менавіта ў той дзень выйшла пастанова Савета народных камісараў БССР аб стварэнні Дзяржаўнай карціннай галерэі. Яна размясцілася ў пятнаццаці залах будынка Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы. За восемдзесят гадоў існавання музея праз яго прайшло шмат выдатных людзей, якія ўнеслі свой уклад у яго развіццё. Сёння мы ўзгадваем толькі некаторых з іх.
Пасля аб’яднання ў верасні 1939 года заходнебеларускіх зямель з БССР у Мастацкую галерэю паступілі творы з нацыяналізаваных сядзіб і замкаў Заходняй Беларусі, у тым ліку і частка калекцыі палаца князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Такім чынам, калекцыя папоўнілася багатым зборам слуцкіх паясоў, французскіх габеленаў XVIII стагоддзя, партрэтнага жывапісу XVI—XIХ стагоддзяў. У пачатку 1941-га фонды ДКГ БССР налічвалі ўжо 2711 твораў, з якіх 400 знаходзіліся ў экспазіцыі. Наперадзе была праца па апісанні і вывучэнні кожнага помніка, стварэнні каталога музейнай калекцыі…
Будучы мастацкі музей спачатку меркавалася размясціць на ўзвышшы над лукавінай Свіслачы. Бакланаў спецыяльна з’ездзіў у Маскву, каб паглядзець на палац Румянцавых і Музей выяўленчых мастацтваў імя А.С. Пушкіна. У выніку яго праект вонкава вельмі нагадваў палацава-сядзібныя пабудовы XVIII—XIX стагоддзяў.
— Эскізы друкаваліся ў газетах і атрымалі вельмі добрыя водгукі, — узгадвала дачка архітэктара Аксана Міхайлаўна. — Але калі бацька прынёс праект у ЦК, яму адкрыта сказалі, што на такі будынак няма грошай. Трэба зрабіць галерэю больш сціплую і «схаваць» яе сярод жылой забудовы на вуліцы Леніна.
У Бакланава апусціліся рукі. Яго нават не супакойваў той факт, што спраектаваны ім будынак будзе знаходзіцца па суседстве з яго домам. Яму прыйшлося адказацца ад усіх вынаходак, скараціць плошчу будынка, памяняць фасад. І да дня адкрыцця галерэі (гэта адбылося ў 1957-м, праз восем гадоў з пачатку праектавання) не мог змірыцца з новым праектам. Міхаіл Іванавіч нават не прыйшоў на ўрачыстую цырымонію. І да гэтага часу невядома, прычынай таму была хвароба (гэта афіцыйная версія) або непрыняцце будынка ў такім выглядзе (так лічылі яго калегі).
— Бацька сапраўды вельмі перажываў, што не ўдалося ўвасобіць у жыццё свой першапачатковы праект, — гаварыла дачка Бакланава. — Але з часам змірыўся. Ён праходзіў каля галерэі кожны дзень. З задавальненнем наведваў усе выставы. Бо, па сутнасці, у тыя часы нічога больш шыкоўнага ў Мінску не было. Мне, маленькай дзяўчынцы, здавалася, што, заходзячы ў галерэю, я трапляю ў казку: мармуровая лесвіца, шкляная столь. Адчувала сябе прынцэсай у багатым замку.
У эвакуацыю сям’ю адправілі ў Саратаў, потым — Масква, там мужу Аладавай пасля вызвалення Беларусі прапанавалі стаць рэктарам кансерваторыі ў Мінску, а ёй — узначаліць на выбар карцінную галерэю або музей Вялікай Айчыннай вайны.
Вальмен Мікалаевіч і сёння з захапленнем узгадвае, колькі вялікіх людзей пабывала ў іх кватэры каля цырка:
— Уявіце, што за гэтым самым сталом сядзела Лідзія Русланава. Выканаўца «Валёнак» была вядомай калекцыянеркай і вельмі сябравала з маёй мамай. Яны вялі мастацтвазнаўчыя гутаркі, смяяліся пад чарачку гарэлкі. Сёе-тое яна пагадзілася прадаць для музея. Але часцей за іншых у нас бывала ўдава Бялыніцкага-Бірулі. Калі мастак памёр, яго жонка не ведала, як распарадзіцца спадчынай. Мая маці дамаглася, каб ёй далі кватэру ў Мінску. Мы сталі яе сям’ёй. У знак падзякі яна амаль усю калекцыю карцін перадала музею.
З першага дня свайго кіраўніцтва Аладава ўзялася за стварэнне калекцыі, бо пасля вайны большасць экспанатаў знікла ў невядомым кірунку. Яе жыццё складалася з бясконцых камандзіровак: ездзіла па гарадах і вёсках у пошуках карцін. І калі спачатку ў маскоўскіх і піцерскіх музеях з яхіднасцю глядзелі на актыўнасць Аладавай, то пазней з зайздрасцю наракалі, што мастакі і калекцыянеры спачатку паказваюць свае творы ў Мінску, а толькі потым звяртаюцца ў Траццякоўку, а часам і зусім да яе не даходзяць.
Алена Васільеўна адпрацавала на пасадзе дырэктара больш за трыццаць гадоў. На пенсію пайшла ў семдзесят. Але музей не пакінула. Потым яшчэ некалькі гадоў была кансультантам. І нават з хворымі суставамі ішла ў музей, які стаў ёй родным домам.
— Чаму яе выбар прыпаў менавіта на бацьку? — перапытвае Аляксандр Карачун. — Хутчэй за ўсё, ён быў блізкі ёй па духу як прафесіянал сваёй справы: не столькі як мастак, а як арганізатар музейнай справы. Ён жа тады пастаянна меў зносіны з мастакамі, шмат ездзіў па галерэях, арганізоўваў выставы, сам рабіў экспазіцыі.
Юрый Аляксандравіч выдатна ўсведамляў, якую складаную працу яму прапануюць. Адна справа прыйсці ў музей у якасці інспектара міністэрства і зусім іншая — акунуцца ў яго паўсядзённае жыццё і быць адказным за кожную дробязь. І потым Аладава ўзняла музей на такую вышыню, што трэба было трымаць планку, а яшчэ лепш — падымаць яе вышэй. Словам, спачатку ён не пагадзіўся. Але Алена Васільеўна пастаянна вярталася да гэтай размовы, бо была пераканана, што менавіта Юрый Аляксандравіч той чалавек, які працягне яе справу і прынясе карысць музею. У выніку ён здаўся. Сёння няма сумневу, што ён апраўдаў ускладзеныя на яго надзеі і зрабіў вельмі шмат для Нацыянальнага мастацкага.
Менавіта пры Карачуне пачалі наладжвацца міжнародныя сувязі музея, пашырацца яго кантакты з музеямі свету. Менавіта пры ім пачала фарміравацца калекцыя беларускага сучаснага мастацтва. Ён з дзяцінства сябраваў з Савіцкім, Паплаўскім, Стэльмашонкам, Данцыгам, Грамыкам і іншымі мастакамі, з большасцю вучыўся. І як толькі ў яго з’явілася магчымасць паказаць іх творчасць і зрабіць іх творы здабыткам краіны, адразу ж гэтым скарыстаўся. Так, побач з Рэпіным, Шышкіным, Сурыкавым, Айвазоўскім і іншымі таленавітымі рускімі жывапісцамі, якімі літаральна хварэла Алена Васільеўна, з’явіліся і нашы сучаснікі.
Пасля шасцідзесяці Юрыя Аляксандравіча пачало падводзіць здароўе. Ён стаў задумвацца аб заслужаным адпачынку і такой доўгачаканай магчымасці быць проста мастаком. Нагледжваў надзейнага чалавека, які змог бы працягнуць справу, якой ён аддаў дваццаць гадоў свайго жыцця. Але ў 1997-м Юрыя Карачуна нечакана не стала.
Уладзімір Іванавіч на пасадзе дырэктара ўжо больш за дваццаць гадоў.
— Гэта мой дом, мне тут лепш, чым у сваёй кватэры, — гаворыць ён пра музей. І тут ніякіх тлумачэнняў не трэба.
Пракапцоў сапраўды жыве сваёй працай. Творчасць адсунуў на другі план. У сваёй майстэрні бывае толькі калі-нікалі вечарам і па выхадных. І то ў суботу і нядзелю абавязкова заглядвае на вуліцу Леніна. Словам, ні дня без музея. У апошнія гады тут асабліва гарачая пара: ствараецца музейны квартал. Таму ў кола абавязкаў Уладзіміра Іванавіча ўваходзіць не толькі кіраўніцтва творчымі праектамі, але і нагляд за будаўнічымі работамі.
Пракапцоў сабраў ля сябе вельмі прафесійную каманду. Таму зусім нядзіўна, што праекты НММ прыцягваюць да сябе шмат увагі, а замежныя музеі лічаць за гонар паказваць тут свае калекцыі.
Мікалай Міхалап
Першым дырэктарам галерэі быў Мікалай Міхалап — вядомы беларускі мастак-кераміст. Менавіта пад яго кіраўніцтвам пачалі фарміравацца мастацкія калекцыі. Аснову жывапіснай складалі творы з аддзелаў выяўленчага мастацтва гістарычных музеяў Мінска, Віцебска, Магілёва і Гомеля. Некалькі твораў са сваіх фондаў падарылі Траццякоўская галерэя і Рускі музей, Музей выяўленчых мастацтваў імя А.С. Пушкіна і Дзяржаўны Эрмітаж.Пасля аб’яднання ў верасні 1939 года заходнебеларускіх зямель з БССР у Мастацкую галерэю паступілі творы з нацыяналізаваных сядзіб і замкаў Заходняй Беларусі, у тым ліку і частка калекцыі палаца князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Такім чынам, калекцыя папоўнілася багатым зборам слуцкіх паясоў, французскіх габеленаў XVIII стагоддзя, партрэтнага жывапісу XVI—XIХ стагоддзяў. У пачатку 1941-га фонды ДКГ БССР налічвалі ўжо 2711 твораў, з якіх 400 знаходзіліся ў экспазіцыі. Наперадзе была праца па апісанні і вывучэнні кожнага помніка, стварэнні каталога музейнай калекцыі…
Міхаіл Бакланаў
Сабраўшы ў Мінску першую сотню каштоўных карцін, Алена Аладава дала зразумець кіраўніцтву краіны: галерэі патрэбны новы будынак. Праектаваць яго даверылі маладому перспектыўнаму архітэктару Міхаілу Бакланаву. Чаму яму? Вельмі добрую характарыстыку 30-гадовы дойлід атрымаў ад вялікага Іосіфа Лангбарда, у якога ён быў чаляднікам пры будаўніцтве кінатэатра «Перамога».Будучы мастацкі музей спачатку меркавалася размясціць на ўзвышшы над лукавінай Свіслачы. Бакланаў спецыяльна з’ездзіў у Маскву, каб паглядзець на палац Румянцавых і Музей выяўленчых мастацтваў імя А.С. Пушкіна. У выніку яго праект вонкава вельмі нагадваў палацава-сядзібныя пабудовы XVIII—XIX стагоддзяў.
— Эскізы друкаваліся ў газетах і атрымалі вельмі добрыя водгукі, — узгадвала дачка архітэктара Аксана Міхайлаўна. — Але калі бацька прынёс праект у ЦК, яму адкрыта сказалі, што на такі будынак няма грошай. Трэба зрабіць галерэю больш сціплую і «схаваць» яе сярод жылой забудовы на вуліцы Леніна.
У Бакланава апусціліся рукі. Яго нават не супакойваў той факт, што спраектаваны ім будынак будзе знаходзіцца па суседстве з яго домам. Яму прыйшлося адказацца ад усіх вынаходак, скараціць плошчу будынка, памяняць фасад. І да дня адкрыцця галерэі (гэта адбылося ў 1957-м, праз восем гадоў з пачатку праектавання) не мог змірыцца з новым праектам. Міхаіл Іванавіч нават не прыйшоў на ўрачыстую цырымонію. І да гэтага часу невядома, прычынай таму была хвароба (гэта афіцыйная версія) або непрыняцце будынка ў такім выглядзе (так лічылі яго калегі).
— Бацька сапраўды вельмі перажываў, што не ўдалося ўвасобіць у жыццё свой першапачатковы праект, — гаварыла дачка Бакланава. — Але з часам змірыўся. Ён праходзіў каля галерэі кожны дзень. З задавальненнем наведваў усе выставы. Бо, па сутнасці, у тыя часы нічога больш шыкоўнага ў Мінску не было. Мне, маленькай дзяўчынцы, здавалася, што, заходзячы ў галерэю, я трапляю ў казку: мармуровая лесвіца, шкляная столь. Адчувала сябе прынцэсай у багатым замку.
Алена Аладава
— Добра памятаю 24 чэрвеня 1941-га, — узгадвае Вальмен Аладаў. — Маці апранула нас з братам у добрую вопратку і ўзяла на працу. Яна тады была галоўным захавальнікам. Перад галерэяй пачулі сірэну. Спусціліся ў бамбасховішча. Калі ў музеі зразумелі, што горад бамбяць, сталі пакаваць карціны. Добра памятаю, як маці сама забівала скрыню са слуцкімі паясамі, так яна хацела іх зберагчы. 25-га выйшлі на вуліцу... Горад ужо дагараў, на месцы нашага дома — чыстае поле.У эвакуацыю сям’ю адправілі ў Саратаў, потым — Масква, там мужу Аладавай пасля вызвалення Беларусі прапанавалі стаць рэктарам кансерваторыі ў Мінску, а ёй — узначаліць на выбар карцінную галерэю або музей Вялікай Айчыннай вайны.
Вальмен Мікалаевіч і сёння з захапленнем узгадвае, колькі вялікіх людзей пабывала ў іх кватэры каля цырка:
— Уявіце, што за гэтым самым сталом сядзела Лідзія Русланава. Выканаўца «Валёнак» была вядомай калекцыянеркай і вельмі сябравала з маёй мамай. Яны вялі мастацтвазнаўчыя гутаркі, смяяліся пад чарачку гарэлкі. Сёе-тое яна пагадзілася прадаць для музея. Але часцей за іншых у нас бывала ўдава Бялыніцкага-Бірулі. Калі мастак памёр, яго жонка не ведала, як распарадзіцца спадчынай. Мая маці дамаглася, каб ёй далі кватэру ў Мінску. Мы сталі яе сям’ёй. У знак падзякі яна амаль усю калекцыю карцін перадала музею.
З першага дня свайго кіраўніцтва Аладава ўзялася за стварэнне калекцыі, бо пасля вайны большасць экспанатаў знікла ў невядомым кірунку. Яе жыццё складалася з бясконцых камандзіровак: ездзіла па гарадах і вёсках у пошуках карцін. І калі спачатку ў маскоўскіх і піцерскіх музеях з яхіднасцю глядзелі на актыўнасць Аладавай, то пазней з зайздрасцю наракалі, што мастакі і калекцыянеры спачатку паказваюць свае творы ў Мінску, а толькі потым звяртаюцца ў Траццякоўку, а часам і зусім да яе не даходзяць.
Алена Васільеўна адпрацавала на пасадзе дырэктара больш за трыццаць гадоў. На пенсію пайшла ў семдзесят. Але музей не пакінула. Потым яшчэ некалькі гадоў была кансультантам. І нават з хворымі суставамі ішла ў музей, які стаў ёй родным домам.
Юрый Карачун
Алена Аладава пазнаёмілася з гэтым чалавекам, калі той быў начальнікам аддзела выяўленчых мастацтваў Міністэрства культуры.— Чаму яе выбар прыпаў менавіта на бацьку? — перапытвае Аляксандр Карачун. — Хутчэй за ўсё, ён быў блізкі ёй па духу як прафесіянал сваёй справы: не столькі як мастак, а як арганізатар музейнай справы. Ён жа тады пастаянна меў зносіны з мастакамі, шмат ездзіў па галерэях, арганізоўваў выставы, сам рабіў экспазіцыі.
Юрый Аляксандравіч выдатна ўсведамляў, якую складаную працу яму прапануюць. Адна справа прыйсці ў музей у якасці інспектара міністэрства і зусім іншая — акунуцца ў яго паўсядзённае жыццё і быць адказным за кожную дробязь. І потым Аладава ўзняла музей на такую вышыню, што трэба было трымаць планку, а яшчэ лепш — падымаць яе вышэй. Словам, спачатку ён не пагадзіўся. Але Алена Васільеўна пастаянна вярталася да гэтай размовы, бо была пераканана, што менавіта Юрый Аляксандравіч той чалавек, які працягне яе справу і прынясе карысць музею. У выніку ён здаўся. Сёння няма сумневу, што ён апраўдаў ускладзеныя на яго надзеі і зрабіў вельмі шмат для Нацыянальнага мастацкага.
Менавіта пры Карачуне пачалі наладжвацца міжнародныя сувязі музея, пашырацца яго кантакты з музеямі свету. Менавіта пры ім пачала фарміравацца калекцыя беларускага сучаснага мастацтва. Ён з дзяцінства сябраваў з Савіцкім, Паплаўскім, Стэльмашонкам, Данцыгам, Грамыкам і іншымі мастакамі, з большасцю вучыўся. І як толькі ў яго з’явілася магчымасць паказаць іх творчасць і зрабіць іх творы здабыткам краіны, адразу ж гэтым скарыстаўся. Так, побач з Рэпіным, Шышкіным, Сурыкавым, Айвазоўскім і іншымі таленавітымі рускімі жывапісцамі, якімі літаральна хварэла Алена Васільеўна, з’явіліся і нашы сучаснікі.
Пасля шасцідзесяці Юрыя Аляксандравіча пачало падводзіць здароўе. Ён стаў задумвацца аб заслужаным адпачынку і такой доўгачаканай магчымасці быць проста мастаком. Нагледжваў надзейнага чалавека, які змог бы працягнуць справу, якой ён аддаў дваццаць гадоў свайго жыцця. Але ў 1997-м Юрыя Карачуна нечакана не стала.
Уладзімір Пракапцоў