Христианский праздник Преображения Господня в народном календаре получил название Яблочный Спас
18.08.2023 20:03:00
Марина КУЗЬМИЧ
Вялікае хрысціянскае свята Праабражэння Гасподняга ў народным календары атрымала назву Яблычны Спас. Адзначаецца яно 19 жніўня.
Гэта свята асабліва шануецца беларусамі. З ім заўсёды была звязана вялікая колькасць народных прымет. На Яблычны Спас прынята частаваць адзін аднаго садавінай і мёдам, а таксама хадзіць у госці ці запрашаць да сябе блізкіх людзей. У гэты дзень у царкву неслі асвяціць не толькі яблыкі, але і грушы, слівы, агрэст, яшчэ і агародніну — гарох, моркву, зеляніну.
Адзначалі свята застоллем, пяклі пірагі з начыннем з яблыкаў, варылі яблычнае варэнне. Частавалі прысмакамі сяброў і суседзяў. Не забывалі аднесці салодкія дары лета і на магілы продкаў, паміналі памерлых.
Да Спаса садавіну новага ўраджаю, асабліва яблыкі, ужываць у ежу забаранялася. Гэта асабліва датычылася жанчын, у якіх раней памерлі дзеці. Па павер’ях, у Яблычны Спас Бог ці Божая Маці раздаюць памерлым дзеткам па яблычку. Таму дзіцяці, маці якога паспрабавала яблыкі да Спаса, пачастункі не перападалі.
Яблычны Спас яшчэ называлі першымі асянінамі, гэта значыць — сустрэчай восені. Казалі: «Прыйшоў Яблычны Спас — сыходзіць лета ад нас». Ад Спаса ў некаторых рэгіёнах пачынаюць сяўбу азімых, капаюць раннюю бульбу, разгортваюць працу першыя сельскагаспадарчыя кірмашы. Таму, акрамя яблыкаў, 19 жніўня ў храмах асвячалі і каласы з новага ўраджаю.
Беларусы лічылі Яблычны Спас днём, калі пачынаецца адлёт у вырай буслоў. З гэтай нагоды нават ёсць народная прымета: калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету за тыдзень да Спаса — зіма будзе ранняй і марознай, а вясна цёплай. Калі пачыналі рыхтавацца да адлёту пасля Спаса — восень будзе цёплай, а вясна — халоднай.
У народзе захавалася павер’е, што ў гэты дзень можна загадаць жаданне — і яно абавязкова збудзецца. Нашы продкі лічылі, што праведзеныя на Яблычны Спас абрады дапамогуць у справах любоўных і вылечаць ад цяжкіх хвароб. Прычараваць або паваражыць на выбранніка трэба абавязкова напярэдадні вечарам, днём любы сардэчны абрад будзе бескарысным. Выканаць любоўнае жаданне можна, калі з’есці асвечанае яблыка ў царкве і запіць яго мёдам.
Па традыцыі 19 жніўня народныя знахары праводзяць абрады для лячэння ад хвароб. Лічыцца, што лепш за ўсё ў гэты дзень можна загартавацца на доўгі час, а таксама пазбавіцца ад курэння і п’янства.
У сівыя часы ў вёсках на Яблычны Спас было прынята праводзіць абрад для здароўя хатняй жывёлы. Лічы-лася, каб каровы і козы набіралі вагу і не хварэлі, іх трэба карміць рэшткамі са святочнага стала. Дарэчы, смецце, якое застаецца пасля перадсвяточнай уборкі дома, абавязкова трэба спаліць, каб прыцягнуць у сям’ю дабрабыт.
АД ПРАДЗЕДАЎ
♦ На Яблычны Спас ясна і сонечна — зіма будзе суровай.
♦ Калі пахмурна і сыра — да дажджлівай восені.
kuzmich@sb.by