Змяніў словы – і спявай на здароўе. Як “аштрафаваныя” удзельнікі нацадбору на “Еўрабачанне” усё ж такі трапілі ў фінал
03.02.2018 08:26:14
За два тыдні да фіналу нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2018» Белтэлерадыёкампанія нарэшце вызначылася з канчатковым спісам удзельнікаў шоу. У ім засталіся і ўкраінец Alekseev, і беларускі гурт Shuma. Не ўвайшла толькі ра-сіянка Сафія Лапіна: маладая спявачка выказала недавер адзінаму ў нашай краіне члену Еўрапейскага вяшчальнага саюза і з’ехала дадому. Словам, было адзінаццаць, засталося дзесяць. Усё, няма інтрыгі? Ці наадварот?
Гурт Shuma ўнёс змены ў словы песні і дапушчаны да фіналу
Спачатку пра тое, як двум удзельнікам, якім былі паказаны «жоўтыя карткі», удалося застацца ў гульні. Усё атрымалася — прасцей не прыдумаеш.
— У адпаведнасці з пунктам 24 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення Нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні «Еўрабачанне-2018» па рэкамендацыі Белтэлерадыёкампаніі гурт Shuma ўнёс змены ў тэкст заяўленай кампазіцыі «Хмаркі», а яшчэ адзін прадстаўнік фіналу Alekseev унёс змены ў мелодыю конкурснай песні Forever, — зрабіла скупую справаздачу прэс-служба Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Што гэта за пункт такі? Чытаем: «Удзельнікі Праекта абавязаны ўлічваць рэкамендацыі арганізатара па пытаннях пастаноўкі нумара, выкананні песні і іншых пытаннях, звязаных з удзелам у Праекце. Выкананне рэкамендацый арганізатара з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў фінале Праекта». Словам, Белтэлерадыёкампанія проста пашкадавала ўдзельнікаў, песні якіх не адпавядалі гэтаму ж самаму палажэнню. Парэкамендавала ім хуценька перарабiць свае кампазіцыі, тыя не адмовіліся. А маглі б арганізатары проста памахаць ручкай спевакам з падмочанай рэпутацыяй.
Што на гэты конт думаюць іншыя фіналісты?
Гюнеш, якую многія лічаць фаварыткай конкурсу, спаслаўшыся на занятасць па падрыхтоўцы да конкурсу, ад каментарыяў адмовілася, маўляў, усё скажу пасля фіналу.
Вольга Шыманская, яна ж Napoli, была нашмат больш схільная да размовы:
— Людзі змянілі мелодыю і тэкст — атрымліваецца, усё сумленна. Ніякага сэнсу ў байкоце не бачу. Мы ўжо распачалі падрыхтоўку да фіналу, укладваем свае сілы і грошы. I раптам спыніцца? Навошта? Я да ўсёй гэтай сітуацыі стаўлюся спакойна. У гэтым годзе абсалютна ва ўсіх канкурсантаў адбору ёсць шансы на перамогу. Сапернікі годныя, а гэта заўсёды цікава.
Пасля праслухоўвання ў наступны этап адбору трапілі адзінаццаць канкурсантаў, цяпер жа іх засталося дзесяць
У Алега Шуцкага (Alen Hit) прыкладна тая ж пазіцыя. Гэта і нядзіўна, бо ў іх з Вольгай сёлета адзін прадзюсар на дваіх — Аляксандр Слуцкі.
Кірыла Ермакова (Кірыл Гуд) мы засталі ў Маскве. Там разам са сваёй камандай ён і рыхтуецца да конкурсу. Ад пытання пра ўкраінскага ўдзельніка адмахваецца, пра сябе ж расказвае з задавальненнем:
— Сёлета шмат таленавітых удзельнікаў, лічу, што я на іх фоне буду добра выглядаць. Чым збіраюся здзіўляць? Вядома ж, песняй, гэта ж конкурс песні. Нумар — у другую чаргу. Хаця над ім мы таксама шмат працуем. Канешне, будзе камп’ютарная графіка. Мы зрабілі эксперыментальную відэакарцінку, яна будзе адрознівацца ад той, што гледачы прывыклі бачыць. Спадзяюся, ім спадабаецца.
Кампазітар Яўген Алейнік, які сабраў пад адзін дах чатырох вядомых спевакоў, што маюць узнагароды розных міжнародных конкурсаў, і аб’яднаў іх у гурт Adagio, быў максімальна адкрыты:
— У мяне ёсць сумненні наконт справядлівасці ў гэтай сітуацыі. Але я добра разумею, што Белтэлерадыёкампанія не павінна перад намі трымаць справаздачу, што яна робіць, пакуль яна не дашле сваю заяўку на «Еўрабачанне». Але гэтае сацыяльнае напружанне ўзнікае менавіта за-за таго, што парушаюцца правілы, напісаныя імі ж самімі. Калі ў палажэнні сказана: песня не павінна выконвацца да 1 верасня, час яе гучання — не больш за тры хвіліны і г. д., то гэта ўмовы для ўсіх прэтэндэнтаў на адзіную пуцёўку, і яны павінны іх выконваць. Я заўсёды выступаю за тое, каб адбор на «Еўрабачанне» стаў як нацыянальны рух па развіцці поп-музыкі ў краіне, як гэта адбываецца ў Швецыі. Мы да гэтага ідзём вельмі марудна і дзіўнымі шляхамі. Што нам застаецца рабіць у такой сітуацыі? Працаваць. Мы з хлопцамі зараз ездзім па Беларусі. Выпадкова аказалася, што ўсе яны з розных гарадоў: Кобрына, Слуцка, Гомеля і Светлагорска. Мы пабывалі ў кожным з іх і спадзяёмся, што іх жыхары прагаласуюць менавіта за нас.
Вынік які? Канкурсанты не вельмі задаволены спісам удзельнікаў, але іншага выйсця, акрамя як выйсці 16 лютага на сцэну і ўласным талентам даказаць сваю перавагу над іншымі, у іх няма. Нагадаем, што ў апошнія гады пераможца вызначаецца шляхам галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў па класічнай формуле 50 х 50.
stepuro@sb.by