Грамату аб Магдэбургскім праве для Пінска прадставілі ў Музеі Беларускага Палесся
25.04.2018 12:07:51
Выстава аднаго экспаната праекта “За кулісамі музея” прайшла ў Музеі Беларускага Палесся ў Пінску. На ёй дэманстравалася грамата, выдадзеная апошнім каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім, у якой пацвярджаецца Магдэбургскае права горада Пінска. Дакумент – гэта два здвоеныя лісты пергаменту, знітаваныя між сабой ніткамі, якія змацаваны пячаткай Вялікага Княства Літоўскага. Тэкст выкананы ад рукі на польскай і старабеларускай мовах, падпісаны ўласнаручна каралём 26 лютага 1785 года ў Варшаве.
Па словах загадчыка навукова-асветнага аддзела музея Валерыя Кабрынца, у 1939-м, пасля ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, гэты каштоўны дакумент перадаў музею начальнік фінаддзела часовага ўпраўлення Пінска. “Прозвішча таго чалавека, на жаль, мы пакуль не ўстанавілі. Мяркуем, што грамата захоўвалася ў гарадскім магістраце й была знойдзена ў савецкія часы”, — удакладняе Валеры Кабрынец.
Дарэчы, грамата караля цікавая не толькі сваёй арыгінальнасцю. У ёй змешчана таксама інфармацыя пра тое, куды ж падзеліся самыя першыя правілеі для Пінска, што былі гораду нададзеныя яшчэ ў час кіравання Стафана Баторыя, Сігізмунда Вазы ды іншых каралёў. Аказваецца, тыя важныя дакументы былі знішчаны ў час смуты ў сярэдзіне XVII стагоддзя. У 1776 годзе многія населеныя пункты Вялікага Княства Літоўскага былі пазбаўлены Магдэбургскага права. (Гісторыкі нагадваюць, што таму было прычынаю: першы падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў 1772 годзе. — Рэд.) Выключэнне склалі адзінаццаць гарадоў, у тым ліку Пінск, што й пацвярджае каралеўская грамата.
Даведка “ГР”
Выставы аднаго экспаната праекта “За кулісамі музея” праходзяць у Пінску на працягу года. Музей валодае велізарнай колькасцю каштоўных экспанатаў: толькі ў асноўным фондзе іх больш за 70 тысяч. Некаторыя прадметы не маюць аналагаў на тэрыторыі краіны. Менавіта таму й з’явілася ідэя прадстаўляць іх жыхарам Пінска й гасцям горада. Усе выставы аднаго экспаната доўжацца не больш за адзін тыдзень. Чарговая экспазіцыя будзе ў Музеі Беларускага Палесся летам. Плануецца, што наведнікам прадставяць прадмет, звязаны з археалогіяй.
Голас Радзімы № 16 (3568), чацвер, 26 красавіка, 2018 у PDF