Николай Андросов привез в Минск звезд театров России, Италии, Франции
23.11.2018 09:54:00
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр запрашае на гастролі Маскоўскага дзяржаўнага ансамбля танца «Рускія сезоны», якія будуць прысвечаны юбілею заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Мікалая Андросава.
Мікалай Мікалаевіч — вядомы балетмайстар на постсавецкай прасторы і за яе межамі. Але галоўная справа яго жыцця — «Рускія сезоны», з якімі майстар зрабіў больш за 400 пастановак. Гэта і аднаактовыя і двухактовыя балеты, і музычна-драматычныя спектаклі, і мюзіклы, і канцэртныя праграмы. З павагай адносяцца да Андросава і ў Беларусі. Ён рэжысёр-пастаноўшчык і харэограф-пастаноўшчык мюзіклаў Кіма Брэйтбурга «Блакітная камея», «Джэйн Эйр», А. Сімона «Трыстан і Ізольда» і аперэты Ф. Легара «Вясёлая ўдава», якія нязменна ідуць з аншлагамі ў нашым музычным тэатры. Непасрэднае дачыненне мае Мікалай Мікалаевіч і да праектаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў «Дуброўскі» і «Казанова».
Зараз жа ў Мінск Андросаў прывёз вялікую канцэртную праграму «Урачыстасць танца», у якой будзе ўдзельнічаць не толькі ансамбль «Рускія сезоны», але і зоркі тэатраў Беларусі, Расіі, Італіі, Францыі.
Наталля ІВАНОВА
Cпяшайцеся трапіць на бенефіс Мікалая АНДРОСАВА.
Зараз жа ў Мінск Андросаў прывёз вялікую канцэртную праграму «Урачыстасць танца», у якой будзе ўдзельнічаць не толькі ансамбль «Рускія сезоны», але і зоркі тэатраў Беларусі, Расіі, Італіі, Францыі.
Наталля ІВАНОВА