Высокае - самы заходні горад Беларусі. Места векавых храмаў i палацаў Белавежжа
02.06.2017 21:06:22
Уздоўж прыгранічнай рэчкі Пульвы, што нясе крынічныя воды Белавежжа Заходняму Бугу, восьмае стагоддзе адлічвае самы заходні ў сучаснай Беларусі горад — Высокае. Да сярэдзіны мінулага стагоддзя ён называўся Высока-Літоўск. У пісьмовых крыніцах ХIV стагоддзя ўзгадваецца пад назвай Высокі горад, куды любіў наведвацца вяльможны князь Гедымін. Аднаму з першых сярод гарадоў Вялікага Княства Літоўскага князь Аляксандр Ягелончык надаў яму Магдэбургскае права. Меўся свой герб з сярэбранай вежай-варотамі на блакітным полі. Як сімвал самастойнасці дзейнічаў гарадскі магістрат.
Паселішча належала да каралеўскіх уладанняў. З сярэдзіны ХVII стагоддзя ім валодалі магнаты Сапегі, якія ўзвялі замак, пасадзілі парк. Упрыгожыў горад цудоўны палац. Уладарыў тут і старажытны род Касцюшкаў-Сяхновіцкіх, з якога паходзіць вядомы кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка.
Войны і пажары руйнавалі сядзібы, наносілі непапраўную шкоду ўнікальнаму паркаваму ансамблю і багатаму на флору саду. Чарговы пажар дашчэнту знішчыў драўляны замак, і Сапегі рэзідэнцыю перанеслі ў Слонім.
З мінулых вякоў захаваліся чатырохсотгадовы касцёл Святой Тройцы, капліца Святой Барбары, сінагога, іншыя ўнікальныя пабудовы. Дзейнічаў тут манастыр каталіцкага ордэна баніфратраў і шпіталь пры ім.
Старшыня Высокаўскага гарсавета Мікалай САЧЫК
Неаднаразова па шляху ў свой радавы маёнтак Воўчын спыняўся ў Высока-Літоўску апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. На богаслужэнне ў мясцовую Крыжаўздзвіжанскую царкву прыязджаў з сям’ёю расійскі імператар Аляксандр II.
Прыгажосць навакольных мясцін занатаваў для нашчадкаў у адным са сваіх акварэльных шэдэўраў вядомы культурны дзеяч Напалеон Орда.
Згодна з Рыжскім мірным пагадненнем 1921 года, Высока-Літоўск адышоў да буржуазнай Польшчы. Пасля ўз’яднання заходнебеларускіх зямель з БССР горад атрымаў статус раённага цэнтра Брэсцкай вобласці.
Ксёндз Андрэй БАРОДЗІЧ
У Вялікую Айчынную вайну фашысты зверскі забілі 1297 мірных жыхароў, па-вар’яцку зруйнавалі паселішча. Летам 1944 года ў выніку Люблін-Брэсцкай наступальнай аперацыі байцы Першага Беларускага фронту вызвалілі ад акупантаў апошні савецкі гарад Высокае, які да 1962 года заставаўся раённым цэнтрам.
ЦІХІМ ранкам да высокаўскіх ваколіц даносяцца спевы гарластых пеўняў з суседніх польскіх падворкаў, а ў святы гучна чуваць мелодыю храмавых званоў мястэчка Чаромха. Па абодва бакі дзяржаўнай мяжы на заліўных прыбужскіх лугах пасуцца статкі сялянскіх кароў, на хлебных нівах у трубку выцягнуліся азімыя. Высокай сцяной да палёў і лугоў падступае векавая пушча. З камянецкага ўзгорка стагоддзі велічна глядзіць Белая вежа.
З чыгуначнага вакзала Брэста некалькі разоў на дзень адпраўляюцца дызельныя цягнікі да прыгранічнай станцыі Высока-Літоўск. Далей, у Польшчу, кіруюцца толькі грузавыя саставы. Праз Высокае пралягае і міжнародная аўтамагістраль. З даўніх часоў у горадзе мірна жывуць прадстаўнікі розных канфесій.
Старшыня Расненскага сельсавета Валерый БЯДУЛЯ, культработнік Вольга НАЗАРУК і прадпрымальнік Валерый РАКАЛА
Векавыя пушчанскія дубы — нямыя сведкі розных гістарычных падзей. Каралеўскія карэты праязджалі па брукаваных вулачках Высокага. Рыцары Тэўтонскага ордэна і іншыя захопнікі не аднойчы спакушальна падбіраліся да драўляных сцен замка, каб авалодаць горадам. Курганы і магільнік сведчаць пра жорсткія баталіі мінулага. З пачатку ХVII стагоддзя ўзвышаецца над сядзібамі мураваны касцёл Святой Тройцы. З наведвання яго пачалася вандроўка па старажытным заходнебеларускім горадзе.
Праз высокія вокны храма сонечныя промні высвечваюць акуратна выбеленыя сцены. На падворку святар разам з будаўнікамі заняты дробным рамонтам.
— Пятае стагоддзе касцёлу, і яму патрэбен пастаянны догляд, — тлумачыць ксёндз Андрэй. — Лета — турыстычны сезон. Не мінаюць вандроўнікі і нашы мясціны. Непадалёку захаваліся сядзібныя дамы, рэшткі замка-рэзідэнцыі Сапегаў. Прагуляцца можна па старым парку. Каля былой рыначнай плошчы на ўзгорку паўтара стагоддзі стаіць Крыжаўздзвіжанская царква.
Васьмікласнік Высокаўскай сярэдняй школы Даніла ПАПКО
Традыцыйна ў канцы жніўня ў Высокім адзначаецца Дзень горада. Пяць стагоддзяў таму кароль Жыгімонт Першы перадаў яго ў пажыццёвае карыстанне мужу Ядзвігі Гальшанскай — маршалку Вялікага Княства Літоўскага Яну Багдану Храптовічу. Вядомы магнат Вялікага Княства Літоўскага Павел Ян Сапега выкупіў горад разам з фальваркамі Расна, Лумка, Зубачы, Свіцічы, Войнаўка. Высока-Літоўск славіўся багатымі кірмашамі. Звычайна летам не спыняліся яны чатыры тыдні запар. Векавыя муры з тых далёкіх часоў і зараз акружаюць рыначную плошчу.
СЁННЯ горад славіцца вырабам адмысловых белавежскіх сыроў. У летнія месяцы ў сумесным таварыстве з абмежаванай адказнасцю “Белавежскія сыры”, дзе занята звыш двухсот чалавек, штодзённа перапрацоўваецца да сотні тон малака і вырабляецца амаль дваццаць тон розных сыроў, да дзвюх тон сметанковага масла і іншая малочная прадукцыя. Пастаўляецца ўсё ў асноўным на расійскі рынак. Гадавы экспарт перавышае 25 мільёнаў долараў, што складае амаль палову валютных паступленняў ад рэалізацыі прадукцыі прадпрыемстваў Камянецкага раёна.
Палацава-паркавы ансамбль Патоцкіх (XVII—XIX ст.).
Старшы майстар сыраробчага ўчастка Аляксей Зялёнка асновы прафесіі спасцігаў у Слуцкім дзяржаўным каледжы. Дыплом інжынера-тэхнолага атрымаў у Маскоўскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. На практыцы дасканала засвоіў тэхналагічны працэс і задаволены сваёй працай.
— Па ўзроўні заробкаў нашаму прадпрыемству няма роўных у Высокім, — канстатуе галоўны бухгалтар Вольга Шылейка. — Сярэдняя штомесячная зарплата дасягае тысячы рублёў. У перадавікоў вытворчасці яна значна большая. Трымаем пад пільным кантролем разлікі з пастаўшчыкамі сыравіны і паступленні фінансаў ад спажыўцоў малочнай прадукцыі. За даўгі ад ліквідаванага вытворча-гандлёвага камбіната дасталіся нам будынкі бара “Верас” і магазіна. З-за нерэнтабельнасці выкарыстання плануем выставіць іх на аўкцыён.
Навучэнец Высокаўскага прафесіянальна-тэхнічнага ліцэя Уладзіслаў КАЗАКОЎ
Не вытрымаў канкурэнцыі і мясцовы кансервавы завод. На базе яго замежныя інвестары адкрылі новае прадпрыемства, якое яшчэ не вызначылася з выпускам асноўнай прадукцыі.
З-за адсутнасці фінансаў не змог выйсці на праектную магутнасць завод жалезабетонных вырабаў і праз аўкцыён прададзены прыватнаму прадпрыемству.
Паспяхова мадэрнізавана таварыства з абмежаванай адказнасцю “Аграпрадукт”, што займаецца перапрацоўкай алейных культур. Яно стала адным з найбольш буйных у рэспубліцы па глыбокай перапрацоўцы насення рапсу, соі, лёну і сланечніку. Больш як паўсотні чалавек тут атрымалі працу. Нягледзячы на закрыццё некаторых прадпрыемстваў, у мясцовым цэнтры занятасці зарэгістраваны беспрацоўнымі ўсяго дзясятак з амаль што сямі тысяч гараджан.
Мастацкі кіраўнік Дома культуры Інга ДЗІДУХ і балетмайстар Сняжана КУРБАНАВА
Актыўна развіваецца прыватны бізнес. Паўсотні дробных прадпрыемстваў займаюцца выпускам прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, упакоўкі з гофракардону, матэрыялаў з базальтавага супертонкага валакна і іншай запатрабаванай прадукцыі. Паўтысячы чалавек задзейнічаны ў сферы малога прадпрымальніцтва. Дзясятак прыватных цырульняў, некалькі цэнтраў аўтасэрвісу, майстэрняў па рамонце адзення, бытавой тэхнікі, тэле- і радыёапаратуры, фотасалоны адкрыты за апошнія гады.
У невялікім пакойчыку, які арандуе ў гарадскім Доме культуры, Вера Лук’янюк рамантуе адзенне і шые абноўкі. Майстэрства вопытнай швачкі ацанілі заказчыкі. Асаблівае напружанне перад школьным выпускным балем. Ледзьве паспявае спраўляцца. Суседні пакой арандуе гаспадыня прыватнай цырульні Святлана Грынчук. Канкурэнцыю складаюць некалькі іншых прыватных цырульнікаў, але кліентаў усім хапае. Звычайны ажыятаж перад выхаднымі і святочнымі днямі.
Галоўны бухгалтар СААТ “Белавежскія сыры” Вольга ШЫЛЕЙКА
Моцным канкурэнтам райспажыўсаюзу ў апошнія гады стаў прыватны гандаль. Паспяхова спраўляецца невялікі кааператыў з закупкай малака з сялянскіх падворкаў навакольных вёсак.
— Пастаянна да нас звяртаюцца людзі з прапановамі пачаць сваю справу, — адзначае старшыня Высокаўскага гарсавета Мікалай Сачык. — Дапамагаем усім. Сярод прадпрымальнікаў шмат моладзі. Многія пасля вучобы ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах вяртаюцца і спецыялістамі працуюць на прадпрыемствах, у школах і бальніцы. Моладзь не спакушае суседні абласны цэнтр. Жэняцца, будуюць прыватныя дамы. Сям’і ўрачоў Вараб’ёвых выдзелілі двухпакаёвую кватэру. Маладыя спецыялісты гарадской бальніцы — Пашкевіч, Казлоўская, Галавач — таксама адразу атрымалі жыллё. Імкнёмся забяспечыць ім і педагогаў. Выдзяляем і ўчасткі для прыватнага будаўніцтва. За мінулы год узведзена два дзясяткі дамоў. Сёлета ўжо больш за трыццаць участкаў бясплатна выдзелены пад забудову. Колькасць насельніцтва ў горадзе павялічваецца. Цеснавата выхаванцам у адным дзіцячым садзіку. У планах — будаўніцтва другога. Перагружана і сярэдняя школа, дзе звыш семісот навучэнцаў. Дзейнічае адна з лепшых на Брэстчыне дзіцячая спартыўная школа “Пушча”.
Старшы майстар сыраробчага ўчастка СААТ “Белавежскія сыры” Аляксей ЗЕЛЯНКО
Больш сотні хлопчыкаў і дзяўчынак з розных раёнаў вобласці вучацца і папраўляюць здароўе ў санаторнай школе-інтэрнаце.
СЛЕСАРАЎ па рамонце сельгастэхнікі і абсталявання, трактарыстаў-машыністаў, электразваршчыкаў, электраманцёраў, кухараў, бухгалтараў для сельгаспрадпрыемстваў рыхтуе дзяржаўны прафесійны ліцэй. Праз месяц навучэнец трэцяга курса Уладзіслаў Казакоў пачне працоўныя будні электразваршчыкам у ААТ “Белавежскі” Камянецкага раёна. Многія выпускнікі ліцэя працягваюць вучобу ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. Для адпачынку моладзі ў гарадскім Доме культуры ладзяцца дыскатэкі, працуюць гурткі мастацкай самадзейнасці, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, клуб аматараў музыкі. Самадзейныя артысты пастаянна выступаюць у раённым і абласным цэнтрах. Выязджаюць з канцэртамі ў суседнія вёскі. Ведаюць іх і ў памежных польскіх населеных пунктах.
Занята рамонтам загадчыца гарадской бібліятэкі Вольга СЕЛІВОНІК
Высокаўскі гарадскі Савет народных дэпутатаў падтрымлівае эканамічныя стасункі з прыгранічнымі польскімі мястэчкамі Чаромха, Гайнаўка, Драгахруст, Мельнік. Па прапанове польскага боку Еўрасаюз выдзеліў амаль паўтара мільёна еўра на будаўніцтва ачышчальных збудаванняў у новым высокаўскім мікрараёне Кавалікі, а таксама на рэканструкцыю каналізацыі ў цэнтральнай частцы горада.
Дзякуючы дзелавому супрацоўніцтву з польскімі партнёрамі за сродкі Еўрасаюза плануецца будаўніцтва станцыі па ачыстцы вады ад жалеза і паступовае асфальтаванне гарадскіх вуліц. Пераважная большасць іх у Высокім пакрыта гравіем. Разам з кіраўніцтвам польскага мястэчка Мельнік з мэтай прыцягвання турыстаў распрацаваны праект аднаўлення старога высокаўскага парку, дзе захаваліся руіны сярэдневяковага замка Сапегаў. Турыстычны маршрут злучыць гістарычныя мясціны Белавежжа ў Польшчы і Беларусі.
Замалёўка Высокага Напалеона ОРДЫ
Непадалёку ад Высокага захаваліся фартыфікацыйныя ўмацаванні, якія напярэдадні Першай сусветнай вайны праектаваў і будаваў штабс-капітан Дзмітрый Карбышаў. Вытрымалі яны дзве абароны: у Першую сусветную вайну і праз тры дзесяцігоддзі стаялі непрыступнай сцяною на шляху гітлераўскіх войскаў. Пасмяротна мужнаму генералу Карбышаву, якога фашысты зверскі замучылі ў канцлагеры, прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза.
Свята ўшаноўваюць багатую гістарычную спадчыну ў старажытным белавежскім гарадку Высокае, дзе кожны завулак — сапраўдная скарбонка цікавых фактаў і падзей.

Камянецкі раён