В издательстве «Четыре четверти» вышла книжная новинка Евгения Хвалея «Даруй, каханая…»
07.09.2023 10:40:00
Елена БАСИКИРСКАЯ
Серыя «Жаночыя лёсы» ў выдавецтве «Чатыры чвэрцi» заснавана не так даўно, аднак у ёй ужо паспела выйсцi нямала кнiг з кранальнымi сюжэтамi, блiзкiмi для многiх чытачоў i нават спавядальнымi. Працяг серыi — мiнi‑раман «Кветкi браткi, або Жыццё аднаго з мужчын» пад адной вокладкай з апавяданнямi i аўтабiяграфiчным эсэ. Аўтар — Яўген Хвалей, ганаровы сябра Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, уладальнiк нагруднага знака «За вялiкi ўклад у лiтаратуру», лаўрэат многiх рэспублiканскiх лiтпрэмiй. У новай кнiзе Яўген Хвалей паказаў сябе слынным празаiкам, апрача гэтага, ён знакамiты паэт, крытык, публiцыст, аўтар шэрагу тэкстаў песень, радыйных i тэлевiзiйных пастановак.
Распачынае зборнiк мiнi‑раман, сутнасць якога ў простай думцы, вынесенай на вокладку: «Шчасце побач, галоўнае — гэта зразумець». На жаль, мы часта праходзiм мiма, не прыслухоўваючыся да свайго сэрца, памыляемся, а выправiць памылку няма нi смеласцi, нi жадання. Падчас кавiду галоўны герой рамана, рэжысёр тэлебачання Юрась, цяжка хварэе i ў адчаi разважае: «Вось i прыйшла помста… Не так жыў, як людзi павiнны жыць… Даруйце, мае любыя жанчыны, калi гэта можна дараваць...» Юрась перакананы: сапраўднае каханне можа здарыцца толькi раз, i гэты лёсавызначальны момант нельга прапусцiць. Аўтар узнiмае вельмi далiкатную тэму двайнога жыцця мужчыны, якi не сыходзiць з сям’i, падманвае жонку, а прывязаны насамрэч да iншай жанчыны.
Невыпадковы ў рамане пралог пра кветкi пад назвай браткi. «Дзiўныя кветкi. На адным сцябле — два суквеццi: звычайна фiялетавыя i белыя. Глядзiш на iх i думаеш: гэта ж двайное жыццё. А цi лёгка так жыць, калi адзiн корань, адно сцябло, а яны, суквеццi, розныя?» — задаецца пытаннем аўтар.
Эсэ «Зоркi ясняцца ў сiняве» — аўтабiяграфiчнае. Яўген Хвалей дзелiцца ўспамiнамi, якiя не ўвайшлi ў папярэднiя кнiгi, але асаблiва запомнiлiся. Перш за ўсё гэта тычыцца прафесiйных будняў — журналiсцкiх i пiсьменнiцкiх. Аўтар папярэджвае: не ўсё ў творы, кажучы мовай фатографа, пазiтыў. Не абысцiся i без негатыву, бо такое наша жыццё. Рознабаковае, разнапланавае, па сутнасцi тым i цiкавае.
basikirskaya@sb.by

Мiж iншым яго герой Юрась Гучкоў гэтак жыў каля 20 гадоў, пакуль не пабываў амаль што ў пашчы смерцi, лежачы на жываце ў чырвонай зоне. Толькi тады ён пераасэнсаваў свае паводзiны, падвынiкаваўшы, што гэта не толькi двайное дно, але i здрада.Заканчваецца твор шчаслiва: «У зялёных кронах дрэў парка, у якiм на лаўцы сядзелi Гучкоў i Вярбiцкая, спявалi птушкi. Юрась дастаў з кiшэнi каробачку, адчынiў: у ёй заблiшчаў золатам пярсцёнак». А каб адчуць хваляванне, мора пачуццяў i перажыванняў, гульню галоўных герояў у двайныя стандарты, прачытайце раман.