Названы лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва
22.05.2017 22:43:58
У намінацыі «Жывапіс» пераможцам стаў народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Тоўсцік. Майстар працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творчасць справядліва называюць яркай з'явай у нашым сучасным мастацтве. У ёй арыгінальна спалучаюцца традыцыі і наватарства. З аднаго боку – рэалістычная трактоўка вобразаў і найвышэйшага ўзроўню акадэмічнага мастацтва, з другога — сучасныя сродкі рамантызму, сімвалізму, мадэрну і безумоўная адметнасць почырку.
Адзін з уладальнікаў першай Нацыянальнай прэміі — мастакювелір Мікалай КУЗЬМІЧ
Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца ўзнагароджаны ў намінацыі «Графіка».
Яго работы многія параўноўваюць з фатаграфіямі. Але сам майстар з гэтым не згодны:
— У мяне не стаіць на мэце фотадакументалістыка. Мая задача іншая — расказаць пра нашу нацыянальную гісторыю сучаснай пластычнай мовай, выкарыстоўваючы свой аўтарскі стыль. Яго я вельмі паслядоўна распрацоўваю. Ён спалучае, здавалася б, зусім неспалучальнае: элементы канструктывізму і супрэматызму з амаль гіперрэалізмам, максімальнай дакладнасцю, нават большай, чым фатаграфічная. Гэты прынцып дазваляе надаць пэўнаму канкрэтнаму аб’екту глыбокую сутнасць вобраза, сімвала, знака.
Спецыялісты называюць Рыгора Сітніцу першаадкрывальнікам у гэтай стылістыцы. І сцвярджаюць, што вынайдзенае ім спалучэнне – сапраўднае адкрыццё.
Лепшым у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» прызнаны Мікалай Кузьміч. Ён працуе ў галіне ювелірнага мастацтва. Адрадзіў тэхніку візантыйскай перагародкавай эмалі XII стагоддзя. Кузьміч уваходзіць у пяцёрку лепшых майстроў свету, якія працуюць у гэтай тэхніцы. Яе ювелір выкарыстоўваў падчас работы над сваім самым знакамітым творам — поўнаразмернай копіяй Крыжа Еўфрасінні Полацкай.
Скрозь прызму прэміі: перад пачаткам цырымоніі ўзнагароджання ў Палацы мастацтва
Алесі Скарабагатай няма яшчэ і трыццаці, але яе імя і творчасць ужо прыкметныя. Яна – пераможца многіх конкурсаў, яе работы знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальнага мастацкага музея, у Палацы Незалежнасці, прыватных зборах. Нацыянальнай прэміяй выкладчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Алеся Скарабагатая ўдастоена ў намінацыі «Творчы дэбют». Ёй жа дастаўся і прыз глядацкіх сімпатый.
Узнагароды ўручаны ў 10 намінацыях. Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы лаўрэатаў і спецыяльныя прызы, а таксама грашовыя прэміі ў памеры 100 базавых велічынь у кожнай намінацыі.
Усяго на конкурс было пададзена 310 заявак ад мастакоў з розных рэгіёнаў краіны. Адборачная камісія вылучыла з іх 63 прэтэндэнты на ўзнагароды. Работы гэтых аўтараў на працягу месяца былі прадстаўлены на рэспубліканскай выставе сучаснага выяўленчага мастацтва. Дзясятку лепшых сярод іх выбірала прафесійнае журы.
![](/upload/iblock/43b/43bba0a7447e198e56bf97e874c5043e.jpg)
Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца ўзнагароджаны ў намінацыі «Графіка».
Яго работы многія параўноўваюць з фатаграфіямі. Але сам майстар з гэтым не згодны:
— У мяне не стаіць на мэце фотадакументалістыка. Мая задача іншая — расказаць пра нашу нацыянальную гісторыю сучаснай пластычнай мовай, выкарыстоўваючы свой аўтарскі стыль. Яго я вельмі паслядоўна распрацоўваю. Ён спалучае, здавалася б, зусім неспалучальнае: элементы канструктывізму і супрэматызму з амаль гіперрэалізмам, максімальнай дакладнасцю, нават большай, чым фатаграфічная. Гэты прынцып дазваляе надаць пэўнаму канкрэтнаму аб’екту глыбокую сутнасць вобраза, сімвала, знака.
Спецыялісты называюць Рыгора Сітніцу першаадкрывальнікам у гэтай стылістыцы. І сцвярджаюць, што вынайдзенае ім спалучэнне – сапраўднае адкрыццё.
Лепшым у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» прызнаны Мікалай Кузьміч. Ён працуе ў галіне ювелірнага мастацтва. Адрадзіў тэхніку візантыйскай перагародкавай эмалі XII стагоддзя. Кузьміч уваходзіць у пяцёрку лепшых майстроў свету, якія працуюць у гэтай тэхніцы. Яе ювелір выкарыстоўваў падчас работы над сваім самым знакамітым творам — поўнаразмернай копіяй Крыжа Еўфрасінні Полацкай.
![](/upload/iblock/3f8/3f8f4ad6d51da4173d363b69e5b88f22.jpg)