«Вишневый фестиваль» удивил выставкой инновационных технологий
24.07.2021 09:08:34
На IX «Вішнёвы фестываль» да глыбачан сёлета прыехала дэлегацыя з Расіі, горада-пабраціма Уварава, а таксама мастацкія калектывы з Мінска, раёнаў вобласці і рэспублікі.
Дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Сяргей МАКСАК, міністр сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі і памочнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй РАМАНАЎ у час гашэння паштовай маркі.
— Год ад году расце папулярнасць нашага свята, — адзначыў у час адкрыцця фестывалю старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі. — Яно даказала, што бар’еры не маюць моцы перад сапраўднай дружбай.
У фестывалі прынялі ўдзел першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў Леанід Анфімаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.
Свята супала з днём нараджэння земляка, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, сусветна вядомага авіяканструктара Паўла Сухога. У СШ № 1 горада, якая носіць імя славутага глыбачаніна, рэалізаваны праект «Легенда сусветнай авіяцыі». Сімвалічна тое, што менавіта ў гэтыя дні на міжнародным авіясалоне пад Масквой прадэманстраваны новы Су-75, які па сваіх тэхнічных паказчыках не мае аналагаў у свеце.
Вельмі маляўніча і ўрачыста выглядала шэсце ўдзельнікаў фестывалю па вуліцы Леніна да цэнтральнай плошчы на чале з «Вішнёвай каралевай», ролю якой другі год запар выконвала Ірына Альхімовіч, загадчыца аўтаклуба. У тэатралізаванай форме ўдзельнікі фэсту даведаліся аб тым, як жыхар раёна Баляслаў Лапыр вывеў у мінулым стагоддзі новы сорт вішні «глыбоцкая», самы смачны і ўрадлівы. Ён прыжыўся не толькі ў розных кутках краіны, але і на амерыканскім кантыненце. Згодна з народнымі паданнямі вішня — абярэг ад зла, дорыць маладосць, прыгажосць. Дзяўчына, каб удала выйсці замуж, павінна абшчаперыць вішнёвае дрэўца і паведаць яму ўсе свае сакрэты.
Таму як без «вішнёвага вяселля»? Шлюб бралі Вадзім і Кацярына Букаціны. Яна — педагог-мастак, ён — інжынер кабельных сетак. Пасля рэгістрацыі ў ЗАГСе іх запрасілі ў сквер Маладажонаў, дзе правялі праз «Падкову шчасця». На свяце адбылося гашэнне паштовай маркі ў гонар фестывалю са спецыяльным паштовым штэмпелем, конкурс баяністаў, акардэаністаў, гарманістаў.
Пакаштавалі і самы вялікі пірог ад калектыву Глыбоцкага хлебазавода, прынялі ўдзел у конкурсе падворкаў «Смак» і выставе народных умельцаў. У рамках свята прайшла акцыя: ля шашы Глыбокае — Полацк удзельнікі абласнога маладзёжнага форуму высадзілі маладыя дубкі на «Дубраве дружбы». А вось фермер Дзмітрый Шарабайка закладвае ў гонар фестывалю на сваёй зямлі цэлы вішнёвы сад!..
saulich@bk.ru
Фота Андрэя ПАНКРАТА.