Нынешний тренд — кража детских велосипедов и самокатов: милиция о том, как уберечь свой двухколесный транспорт от злодеев
22.04.2021 08:00:00
Наступiла цёплае на-двор’е, i актывiзавалiся веласiпедныя зладзеi. Красавiк — пiк крадзяжу двухколавага транспарту. У Мiнску веласiпедаў больш, чым аўтамабiляў, iх колькасць перавалiла за 800 тысяч. Круцiць педалi танней i больш экалагiчна, чым цiснуць на газ. Праўда, выдзеленых месцаў для захоўвання веласiпедаў у горадзе ўсё яшчэ менш, чым патрабуецца, уладальнiкi пакiдаюць свой транспарт без належнага нагляду. Таму i спробы звесцi яго не спыняюцца. Наш карэспандэнт даведаўся, як мiлiцыя шукае выкрадзеныя веласiпеды.
![](/upload/iblock/53a/53a41dea7cdc4a6e9345f35a41c1dbea.jpg)
Украсцi за 60 секунд
Добра, калi каля дома ёсць велапаркоўка. Часцей за ўсё яны зроблены з полiкарбанату. Засцерагаюць двухколавы транспарт не толькi ад зладзеяў, але i ад снегу, ветру i дажджу. Няма паркоўкi — нясi яго ў кватэру. Бывае, лянота чысцiць пасля дарогi, i гаспадары пакiдаюць свае ровары без нагляду. На ноч — проста на лесвiчнай пляцоўцы. Гэта iдэальныя ўмовы для крадзяжу. Нават самы немудрагелiсты замок зменшыць цiкавасць ахвотнiкаў да чужога. А лепш i зусiм пакiдаць веласiпед у полi зроку камеры вiдэаназiрання.
Сёлетнi трэнд — крадзеж дзiцячых веласiпедаў i самакатаў. Каштуюць яны не надта менш за дарослыя, затое больш лёгкiя i дзецi iх неабдумана кiдаюць без нагляду. Дарэчы, за апошнiя гады крадзеж матацыклаў зусiм сышоў на нiшто. Адзiнкавыя выпадкi. Шмат марокi, патрэбна як мiнiмум машына з прычэпам. А тут схапiў дзiцячы ровар i вынес у руках. Амаль заўсёды такiя зладзеi — асацыяльныя элементы: выпiвакi i наркаманы. У многiх праблемы з законам.
![](/upload/iblock/b86/b861ed34049520ae571a264025c1b5eb.jpg)
Бестурботнасць ездакоў
Начальнiк аддзела ўпраўлення крымiнальнага вышуку ГУУС Мiнгарвыканкама Цiмафей Дарашэвiч растлумачыў карэс-пандэнту «Р», што за мiнулы год у горадзе было здзейснена 397 веласiпедных крадзяжоў, а раскрыта 156. Сёлета за тры месяцы выкрадзена 49 адзiнак, 24 з якiх мiлiцыя вярнула законным уладальнiкам. Як бачым, працэнт раскрывальнасцi высокi. Балазе новыя тэхналогii добра дапамагаюць. Зладзеi рана цi позна трапляюць у аб’ектывы камер вiдэаназiрання, што густа раскiданы па ўсiм горадзе: на фасадах магазiнаў, адмiнiстрацый-ных будынкаў i, ужо не рэдкасць, у пад’ездах. Супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку таксама шукаюць выкрадзены транспарт у ламбардах i на барахолках у iнтэрнэце.
![](/upload/iblock/f91/f91aa9b12164bdd9297296ed80f958cd.jpg)
![](/upload/iblock/329/329ca191b8a05e5e72e579a04cbfa7ae.jpg)
Участковыя мiлiцыянеры вядуць пастаянную прафiлактыку крадзяжоў. Прыкмецяць бесклапотна кiнутыя пад лесвiчнай клеткай у пад’ездзе дзiцячую каляску, ровар або самакат — i пакiнуць прадпiсанне ў мясцовую ЖЭС, каб тая нагадала гаспадару больш беражлiва абыходзiцца са сваёй маёмасцю i захоўваць яе ў кватэры. Участковыя таксама шмат дапамагаюць супрацоўнiкам крымiнальнага вышуку ў пошуках выкрадзенага транспарту: абыходзяць свае раёны, аглядаюць запiсы з камер вiдэаназiрання, працуюць з кантынгентам.
![](/upload/iblock/588/58887754b7a785ee14511f2daa171e0f.jpg)
Няшкодныя парады
Для захаванасцi асабiстай маёмасцi Уладзiмiр Данчанка рэкамендуе не пакiдаць веласi-педы без нагляду, не захоўваць iх у пад’ездах i на лесвiчных пляцоўках:— Спецыяльная замыкальная прылада таксама не гарантыя захаванасцi. Лепшае месца для гэтага — кватэра. Варта карыстацца спецыяльнымi блакiравальнымi прыладамi, калi пакiдаеце ровар на вулiцы нават на непрацяглы час. Пры гэтым неабходна фiксаваць да якой-небудзь агароджы не толькi раму, але i адно з колаў. Пры наведваннi аб’ектаў гандлю i грамадскага харчавання пакiдайце ровары на спецыяльна абсталяваных велапаркоўках альбо ў полi агляду камер вiдэаназiрання. Не перадавайце iх староннiм асобам у часовае карыстанне, а таксама для захоўвання. Не губляйце тэхнiчныя пашпарты на ровары цi хаця б перапiсвайце iдэнтыфiкацыйныя нумары, калi тэхнiчны пашпарт па нейкай прычыне адсутнiчае, не палянуйцеся зрабiць фатаграфiю сваёй двухколавай тэхнiкi, што акажа iстотную дапамогу супрацоўнiкам мiлiцыi ў яе вышуку.
ikras@sb.by