В Жабинковском районе в 1942-м на праздник Головосека каратели сожгли живыми около двух сотен человек
13.11.2021 10:11:00
У Жабiнкаўскiм раёне ў 1942-м на свята Галавасека карнiкi спалiлi жывымi каля дзвюх соцень чалавек
Брэсцкай вобласцi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны карнiкi спалiлi 479 вёсак. Некаторыя населеныя пункты так i не змаглi адрадзiцца. Два з iх — у Жабiнкаўскiм раёне: гэта невялiчкi фальварак Янопаль i вёска Драмлёва ў 43 двары.
Тры жаночыя фігуры ў журботным маўчанні сядзяць на валунах, яны ўвасабляюць тры пакаленні: маці, дачку і ўнучку.
Чаму акупанты выбралi менавiта Драмлёва? Задаю пытанне жабiнкаўскаму краязнаўцу, пiсьменнiку i журналiсту раённай газеты «Сельская праўда» Анатолю Бензеруку, якi даўно ў тэме, бо дапiсвае кнiгу пра вогненную вёску. Адказ не здзiўляе: хадзiлi чуткi, што драмлёўцы дапамагаюць партызанам. У вёсцы жылi заможныя гаспадары, быў сабраны новы ўраджай, таму без сумневу гiтлераўцы i iх памагатыя мелi намер пажывiцца.
…Iдзём па асфальтавай дарозе памiж мемарыяльным комплексам i полем. Некалi гэта была звычайная вясковая вулiца. Анатоль паказвае, дзе стаялi тыя самыя чатыры клунi, у якiя 11 верасня карнiкi сагналi людзей.
Мужчын i хлопцаў — да Мiхаiла Ляўчука i Iвана Кiслага, жанчын, дзяўчынак i малых дзяцей — да Якава Юрасiка i Андрэя Часляка.
Рухаючыся да Драмлёва, карнiкi збiлiся з дарогi i трапiлi ў Сямёнаўцы. Калi зразумелi сваю памылку, пакiнулi мясцовых у спакоi i пайшлi ў Драмлёва. Вяскоўцаў сагналi ў хлявы i падпалiлi. Разам з iншымi згарэлi нават жонка i дзецi мясцовага палiцая Аляксандра Гутко, на якога потым многiя думалi, што гэта ён Драмлёва загубiў.
Выратавацца з агню змаглi толькi чацвёра раненых падлеткаў — Мiша Данiлюк, Мiця Юрасiк, Коля Ярмашук, Вiталь Чахлоў.
— Мужчыны спрабавалi выбрацца праз стрэхi хлявоў, але тут жа траплялi пад кулi, — расказвае Анатоль Бензярук.
Толькi праз два днi, 13 верасня, каты дазволiлi пахаваць целы спаленых драмлёўцаў на могiлках суседняй вёскi Сцяпанкi. Астанкi (можна ўявiць, што з iмi стала пасля агню i вераснёўскай спякоты — днi тады стаялi не па-восеньскi гарачыя) вiламi клалi на вазы, пазнаць сваякоў людзям было цяжка…
Спаленых драмлёўцаў пахавалi на могiлках вёскi Сцяпанкi.
У Кнiзе Памяцi Жабiнкаўскага раёна надрукаваны расказ вiдавочцы — жыхара вёскi Вялiкiя Сяхновiчы I. С. Макасюка, запiсаны ў 1990-я гады краязнаўцам Васiлём Шышчыцам: «Мае аднавяскоўцы бачылi, як гарэла Драмлёва, чулi стралянiну, але дапамагчы суседзям не маглi — вёска была з усiх бакоў ачэплена карнiкамi. У другой палове дня з'явiлiся войт Кiрыла Скачыкоўскi i солтыс Раман Тыванчук. Яны паклiкалi нашых мужыкоў, чалавек дваццаць, i сказалi, каб мы iшлi на месца былога Драмлёва. Трэба было пазбiраць скацiну, коней, авечак, якiя ашалела насiлiся па навакольных палях.
Дайшоўшы да месца, мы ажно зня-мелi: згарэлi ўсе хаты, засталiся адны папялiшчы. Немцы яшчэ разгульвалi памiж пагарэлiшчамi, грузiлi на машыны забiтых свiней. Мы пастаялi-пастаялi ды падалiся збiраць жывёлу. У нiзiнцы на бульбяным полi натрапiлi на хлопчыка, параненага ў шыю. Строга прыказалi яму, каб ляжаў i не паднiмаўся, пакуль не з'едуць фашысты. Пра яго далейшы лёс не ведаю».
Анатолю Бензеруку давялося трымаць у руках кнiгу, у якой святар вёў запiс актаў — хто нарадзiўся, памёр i гэтак далей.
Летам 1941 года ён пiша, што немцы дазволiлi хрысцiць, вянчаць, адпяваць, — расказвае краязнаўца. — Але гэта было нядоўга. Выйшаў загад усе запiсы актаў грамадзянскага стану весцi выключна ў Жабiнкаўскай управе. Усе святары раёна гэтаму падпарадкавалiся, акрамя Дружылоўскага, якi патаемна працягваў запiсваць дадзеныя ў метрыкi. Але нават ён не адважыўся пералiчыць тых, каго забiлi каты. Затое пакiнуў выразную пазнаку нязвыкла вялiкiмi лiтарамi: «Сентябрь. ПОГРЕБЕНИЙ НЕ БЫЛО». Быццам спрабаваў перадаць нашчадкам нейкi знак. Напiсаўшы гэта, святар з такой сiлай закрыў кнiгу, што запiс адбiўся на папярэднiм лiсце. Нервы не вытрымалi. Яму не дазволiлi пахаваць драмлёўцаў належным чынам…
Але Анатоль Бензярук называе зусiм iншую.
Анатоль Бензярук: «Крынiцы даюць розныя лiчбы загiнулых у Драмлёве».
— У пятнiцу 11 верасня 1942 года ў Драмлёве загiнула 183 душы. 90 з iх — мужчынскага полу, 93 — жаночага. 103 чалавекi — ва ўзросце да 30 гадоў. Пяцi дзяўчынкам не споўнiлася i года.
На жаль, час быў такi, што памылак было пазбегнуць цяжка. Таму ў розных крынiцах сустракаюцца розныя лiчбы. У дакуменце ад 1944 года (за подпiсам упаўнаважанага Брэсцкага падпольнага абкома КПБ Захара Паплаўскага), якi захоўваецца ў Нацыянальным архiве, нават у даце памылка — пазначана 8 верасня, а колькасць загiнулых — 375.
У гэтым дакуменце называецца iмя Праскоўi Ерамеевай. А яна — Праскоўя Ерамееўна Завяржэнец. Мне трапляўся дакумент, дзе было ўказана больш за дзве тысячы чалавек, — расказвае Анатоль Бензярук. — Доўгi час лiчылася, што спалiлi 286 жыхароў Драмлёва. Але на пачатку 1990-х, калi пачалi пiсаць Кнiгу Памяцi, знайшлiся падворныя подпiсы за восень 1941 года. Там няма нават 200 чалавек. Дзякуючы архiўным звесткам, сведкам, жыхарам суседнiх вёсак i крытычнаму аналiзу ўдалося ўстанавiць кожнага пайменна, хто загiнуў, а хто выратаваўся. Прайшло амаль 80 гадоў з дня трагедыi, але час, каб паправiць памылкi, не мiнуў. Трэба гэта абавязкова зрабiць, каб не было нiякай блытанiны.
Анатоль Бензярук расказвае, што жыхар суседняй вёскi Сцяпанкi Аксенцiй Макасюк з аднавяскоўцамi хадзiў па высокiх кабiнетах, каб неяк ушанаваць памяць знiшчаных людзей. Атрымалася. Да 40-годдзя трагедыi па iнiцыятыве кiраўнiка колiшняга калгаса «Усход» Аляксея Дошчыка быў пабудаваны мемарыял. 12 верасня 1982 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Драмлёва» (архiтэктар Юрый Казакоў, скульптар Уладзiмiр Вараб'ёў).
У верасні 1982 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Драмлёва».
Пры ўваходзе размешчаны камень-прысвячэнне, скампанаваны ў бетонную форму, якая нагадвае перабiтае крыло птушкi. Каля падножжа рукатворнага кургана ўстаноўлена бронзавая кампазiцыя — тры жаночыя фiгуры, якiя ў журботным маўчаннi сядзяць на валунах i ўвасабляюць тры пакаленнi: мацi, дачку i ўнучку. Некалькi макетаў падмуркаў на тэрыторыi мемарыяла паказваюць кiрунак вясковай вулiцы i размяшчэнне дамоў на ёй, дарожкi з чырвонага шчэбню сiмвалiзуюць распаленае вуголле...
Людзi прыносяць мне шмат артэфактаў са знiшчанай вёскi — сястры Хатынi. Гэта кускi апаленага шкла, цэглы, крэсцiкi, пярсцёнкi, манеты, гiльзы, якiя адкопваюць падчас палявых работ, — Анатоль Бензярук паказвае знаходкi. — Калi выдам кнiгу пра Драмлёва, перадам усё гэта ў раённы музей, якi знаходзiцца паблiзу ад спаленай вёскi — у Малых Сяхновiчах.
Артэфакты са знiшчанай вёскi знаходзяць падчас сезонных работ на палях вакол мемарыяла.
kozlovich@sb.by
Брэсцкай вобласцi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны карнiкi спалiлi 479 вёсак. Некаторыя населеныя пункты так i не змаглi адрадзiцца. Два з iх — у Жабiнкаўскiм раёне: гэта невялiчкi фальварак Янопаль i вёска Драмлёва ў 43 двары.
Тры жаночыя фігуры ў журботным маўчанні сядзяць на валунах, яны ўвасабляюць тры пакаленні: маці, дачку і ўнучку.
Попельны верасень
Драмлёва, якое вяло адлiк сваёй гiсторыi ажно з XVI стагоддзя, спалiлi 11 верасня 1942 года на царкоўнае свята Iаана Хрысцiцеля, цi Галавасека, як кажуць мясцовыя. Да нашага часу адносiны ў вернiкаў да гэтага свята асаблiвыя, шмат чаго забараняецца рабiць, каб не наклiкаць бяду. Дзень лiчыцца небяспечным…Чаму акупанты выбралi менавiта Драмлёва? Задаю пытанне жабiнкаўскаму краязнаўцу, пiсьменнiку i журналiсту раённай газеты «Сельская праўда» Анатолю Бензеруку, якi даўно ў тэме, бо дапiсвае кнiгу пра вогненную вёску. Адказ не здзiўляе: хадзiлi чуткi, што драмлёўцы дапамагаюць партызанам. У вёсцы жылi заможныя гаспадары, быў сабраны новы ўраджай, таму без сумневу гiтлераўцы i iх памагатыя мелi намер пажывiцца.
…Iдзём па асфальтавай дарозе памiж мемарыяльным комплексам i полем. Некалi гэта была звычайная вясковая вулiца. Анатоль паказвае, дзе стаялi тыя самыя чатыры клунi, у якiя 11 верасня карнiкi сагналi людзей.
Мужчын i хлопцаў — да Мiхаiла Ляўчука i Iвана Кiслага, жанчын, дзяўчынак i малых дзяцей — да Якава Юрасiка i Андрэя Часляка.
Рухаючыся да Драмлёва, карнiкi збiлiся з дарогi i трапiлi ў Сямёнаўцы. Калi зразумелi сваю памылку, пакiнулi мясцовых у спакоi i пайшлi ў Драмлёва. Вяскоўцаў сагналi ў хлявы i падпалiлi. Разам з iншымi згарэлi нават жонка i дзецi мясцовага палiцая Аляксандра Гутко, на якога потым многiя думалi, што гэта ён Драмлёва загубiў.
Выратавацца з агню змаглi толькi чацвёра раненых падлеткаў — Мiша Данiлюк, Мiця Юрасiк, Коля Ярмашук, Вiталь Чахлоў.
— Мужчыны спрабавалi выбрацца праз стрэхi хлявоў, але тут жа траплялi пад кулi, — расказвае Анатоль Бензярук.
Толькi праз два днi, 13 верасня, каты дазволiлi пахаваць целы спаленых драмлёўцаў на могiлках суседняй вёскi Сцяпанкi. Астанкi (можна ўявiць, што з iмi стала пасля агню i вераснёўскай спякоты — днi тады стаялi не па-восеньскi гарачыя) вiламi клалi на вазы, пазнаць сваякоў людзям было цяжка…
Спаленых драмлёўцаў пахавалi на могiлках вёскi Сцяпанкi.
У Кнiзе Памяцi Жабiнкаўскага раёна надрукаваны расказ вiдавочцы — жыхара вёскi Вялiкiя Сяхновiчы I. С. Макасюка, запiсаны ў 1990-я гады краязнаўцам Васiлём Шышчыцам: «Мае аднавяскоўцы бачылi, як гарэла Драмлёва, чулi стралянiну, але дапамагчы суседзям не маглi — вёска была з усiх бакоў ачэплена карнiкамi. У другой палове дня з'явiлiся войт Кiрыла Скачыкоўскi i солтыс Раман Тыванчук. Яны паклiкалi нашых мужыкоў, чалавек дваццаць, i сказалi, каб мы iшлi на месца былога Драмлёва. Трэба было пазбiраць скацiну, коней, авечак, якiя ашалела насiлiся па навакольных палях.
Дайшоўшы да месца, мы ажно зня-мелi: згарэлi ўсе хаты, засталiся адны папялiшчы. Немцы яшчэ разгульвалi памiж пагарэлiшчамi, грузiлi на машыны забiтых свiней. Мы пастаялi-пастаялi ды падалiся збiраць жывёлу. У нiзiнцы на бульбяным полi натрапiлi на хлопчыка, параненага ў шыю. Строга прыказалi яму, каб ляжаў i не паднiмаўся, пакуль не з'едуць фашысты. Пра яго далейшы лёс не ведаю».
Сведка айцец Леанiд
У Сцяпанках да нашага часу захавалася царква Архангела Мiхаiла, пабудаваная ў XVII стагоддзi. Напярэдаднi вайны сюды прыехаў служыць былы вайсковец айцец Леанiд Дружылоўскi, якi нарадзiўся ў сям'i святара з мястэчка Малеч (зараз Бярозаўскi раён), атрымаў духоўную i ваенную адукацыю. У 1932 годзе, калi яго прыслалi ў Сцяпанкi, ён паспеў паслужыць у армii i нават пабыць у нямецкiм палоне. Словам, чалавек загартаваны.Анатолю Бензеруку давялося трымаць у руках кнiгу, у якой святар вёў запiс актаў — хто нарадзiўся, памёр i гэтак далей.
Летам 1941 года ён пiша, што немцы дазволiлi хрысцiць, вянчаць, адпяваць, — расказвае краязнаўца. — Але гэта было нядоўга. Выйшаў загад усе запiсы актаў грамадзянскага стану весцi выключна ў Жабiнкаўскай управе. Усе святары раёна гэтаму падпарадкавалiся, акрамя Дружылоўскага, якi патаемна працягваў запiсваць дадзеныя ў метрыкi. Але нават ён не адважыўся пералiчыць тых, каго забiлi каты. Затое пакiнуў выразную пазнаку нязвыкла вялiкiмi лiтарамi: «Сентябрь. ПОГРЕБЕНИЙ НЕ БЫЛО». Быццам спрабаваў перадаць нашчадкам нейкi знак. Напiсаўшы гэта, святар з такой сiлай закрыў кнiгу, што запiс адбiўся на папярэднiм лiсце. Нервы не вытрымалi. Яму не дазволiлi пахаваць драмлёўцаў належным чынам…
Няпростае пытанне — колькi?
Агараднiчук, Ганчук, Кiслы, Ткачук, Царук… На плiтах могiлкаў у Сцяпанках больш за 30 розных прозвiшчаў мясцовых жыхароў. На помнiку лiчба 190. На камнi мемарыяла ў Драмлёве — 196.Але Анатоль Бензярук называе зусiм iншую.
Анатоль Бензярук: «Крынiцы даюць розныя лiчбы загiнулых у Драмлёве».
— У пятнiцу 11 верасня 1942 года ў Драмлёве загiнула 183 душы. 90 з iх — мужчынскага полу, 93 — жаночага. 103 чалавекi — ва ўзросце да 30 гадоў. Пяцi дзяўчынкам не споўнiлася i года.
На жаль, час быў такi, што памылак было пазбегнуць цяжка. Таму ў розных крынiцах сустракаюцца розныя лiчбы. У дакуменце ад 1944 года (за подпiсам упаўнаважанага Брэсцкага падпольнага абкома КПБ Захара Паплаўскага), якi захоўваецца ў Нацыянальным архiве, нават у даце памылка — пазначана 8 верасня, а колькасць загiнулых — 375.
У гэтым дакуменце называецца iмя Праскоўi Ерамеевай. А яна — Праскоўя Ерамееўна Завяржэнец. Мне трапляўся дакумент, дзе было ўказана больш за дзве тысячы чалавек, — расказвае Анатоль Бензярук. — Доўгi час лiчылася, што спалiлi 286 жыхароў Драмлёва. Але на пачатку 1990-х, калi пачалi пiсаць Кнiгу Памяцi, знайшлiся падворныя подпiсы за восень 1941 года. Там няма нават 200 чалавек. Дзякуючы архiўным звесткам, сведкам, жыхарам суседнiх вёсак i крытычнаму аналiзу ўдалося ўстанавiць кожнага пайменна, хто загiнуў, а хто выратаваўся. Прайшло амаль 80 гадоў з дня трагедыi, але час, каб паправiць памылкi, не мiнуў. Трэба гэта абавязкова зрабiць, каб не было нiякай блытанiны.
Сястра Хатынi
Пасля Вялiкай Айчыннай вайны Драмлёва не адрадзiлася. У 1967 годзе на месцы спаленай вёскi людзi насыпалi Курган Памяцi.Анатоль Бензярук расказвае, што жыхар суседняй вёскi Сцяпанкi Аксенцiй Макасюк з аднавяскоўцамi хадзiў па высокiх кабiнетах, каб неяк ушанаваць памяць знiшчаных людзей. Атрымалася. Да 40-годдзя трагедыi па iнiцыятыве кiраўнiка колiшняга калгаса «Усход» Аляксея Дошчыка быў пабудаваны мемарыял. 12 верасня 1982 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Драмлёва» (архiтэктар Юрый Казакоў, скульптар Уладзiмiр Вараб'ёў).