Шмат цікавага пабачаць пасажыры цеплахода “Белая Русь”. Ён адправіцца ў сваё першае круізнае плаванне ўжо ў красавіку
11.01.2017 17:33:37
Ніхто не скажа, колькі дакладна месцаў для камфортнага адпачынку ёсць у Беларусі. Бо іх — вельмі шмат, на любы густ, настрой і кашалёк. Неяк ад вялікага аматара вандровак з замежжа пачула: “Калі ў іншых краінах я больш падобны да вандроўнага купца, які шукае турыстычныя “пярліны”, то ў вашай краіне іх і шукаць не трэба. З любога месца сеў у машыну, праехаў пару кіламетраў — і абавязкова пабачыш нешта, што мае культурную ці гістарычную каштоўнасць”. А ўвесну можна будзе й паплыць на цеплаходзе, пабачыць цэлы россып сапраўдных скарбаў прыроды і самабытнай культуры. Новы водны турмаршрут пройдзе па адным з найстарэйшых суднаходных каналаў на тэрыторыі Беларусі. Як ствараўся цеплаход, што будзе ў праграме падарожжа — пра тое мне расказваў намеснік гендырэктара па эканоміцы прадпрыемства “Днепра-Бугскі водны шлях” Сяргей Зубко.
Вандроўка на цеплаходзе — гэта рэальнасць
“Белая Русь” — гэта першы і пакуль адзіны круізны цеплаход, пабудаваны ў Беларусі. Ствараўся на аснове тэхнічнага судна АС-2. Прыйшлося, праўда, надтачыць нос і дабудаваць верхнюю палубу. Атрымаўся ўтульны трохпавярховы гатэль з рэстаранам, магазінам і спецпляцоўкай для купання прама з борта. Там 16 кают, з іх дзве класа “люкс”, названыя ў гонар Песняроў: “Якуб Колас” і “Янка Купала”. “Мы пастараліся прыўнесці ў інтэр’ер люкс-кают беларускія матывы, — распавядае Сяргей Зубко. — Выкарысталі фрагменты і беларускага арнаменту, партрэты класікаў, урыўкі з іх вершаў, можна будзе пагартаць кнігі творцаў”. На борце судна, якое будзе працаваць па сістэме “ўсё ўключана”, могуць адначасова падарожнічаць амаль 40 пасажыраў. Арганізатары тура абяцаюць: умовамі пражывання і кухняй будуць задаволены ўсе. У меню ўключаны розныя стравы, у тым ліку і традыцыйныя беларускія, прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах, большасць з якіх характэрныя для Палесся.
Турмаршрут “Пярліны Палесся” разлічаны на восем дзён. Пройдзе па рацэ Буг, Дняпроўска-Бугскім канале і па Прыпяці. Старт — у Брэсце, а заканчваецца падарожжа ў Мазыры: 550 кіламетраў. Праграма будзе насычанай. “Маршрут — абсалютна новы, пракладзены ўдалечыні ад ужо вядомых, — удакладняе Сяргей Зубко. — Пройдзе па дзівосным краі, які здаўна лічыцца калыскай усходняга славянства. Вандроўнікі пабачаць неверагодна прыгожую прыроду Палесся, пазнаёмяцца з культурай рэгіёну, на карце якога шмат белых плям, дзе нашы біёлагі, археолагі, этнографы не перастаюць рабіць адкрыцці”.
Палеская дуброва ў паўнаводдзе
Фото Сяргея ПЛЫТКЕВІЧА
Рухацца цеплаход будзе ў асноўным ноччу. Днём турысты змогуць сыходзіць на бераг, знаёміцца з выдатнымі мясцінамі Брэста, Кобрына, Пінска, Турава, Мазыра. Прадугледжаны і два аўтобусныя падарожжы. Адно — у самую заможную вёску Палесся Моталь, у кажухах з якой за савецкім часам фарсіла партыйная вярхушка СССР, і ў вёску Дастоева, з якой бярэ пачатак род Дастаеўскіх. Продкі знакамітага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага па бацькоўскай лініі жылі там амаль тры стагоддзі, сам жа ён там ніколі не бываў. У гады яго жыцця сядзіба ў Дастоева належала іншым гаспадарам: сваякам знакамітага і надзвычай таленавітага беларускага культурнага дзеяча Напалеона Орды.
І сам Дняпроўска-Бугскі канал, працягласцю ў 244 кіламетры, мае цікавую гісторыю. Пабудаваны ў 1775-83 гадах па ініцыятыве гетмана Вялікага Княства Літоўскага Казіміра Агінскага і пінскага суддзі Матэуша Бутрымовіча на тэрыторыі Палесся. Канал раней меў вялікае эканамічнае і стратэгічнае значэнне, бо злучае Балтыйскае і Чорнае мора. Каралеўскім яго сталі называць у гонар караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які афіцыйна адкрыў суднаходства на канале, праплыўшы па ім са світай у 40 чалавек на выдзеўбаным з аднаго дубовага ствала судне.
Праграма вандроўкі, дадае Сяргей Дубко, распісана да дробязяў. Кожны дзень турыстаў будзе насычаны прыемнымі ўражаннямі, сустрэчамі. Дарэчы, удзел у арганізацыі рачнога ваяжу і ў распрацоўцы праграмы прыняла расійская турфірма з вялікім досведам падобных тураў “Ника” з Санкт-Пецярбурга. Першы рэйс круізу “Пярліны Палесся” на цеплаходзе “Белая Русь” пачнецца 29 красавіка. Шмат пуцёвак на 2017 год прададзена, у асноўным купляюць іх расійскія турысты. Чатыры поўныя рэйсы забраніраваны швейцарскай і французкай туркампаніямі. А больш падрабязную інфармацыю пра вандроўкі на цеплаходзе “Белая Русь” можна знайсці ў інтэрнэце.