Неожиданные факты о Василе Быкове: сегодня мастеру военной прозы исполнилось бы 95 лет
19.06.2019 06:02:24
Людмила РУБЛЕВСКАЯ
Сёння майстру ваеннай прозы Васілю Быкаву споўнiлася б 95 гадоў. Часам праверана: ягоныя творы ўвайшлі ў гісторыю сусветнай літаратуры. Гуманізм, экзістэнцыйны выбар чалавека ў экстрэмальных абставінах, праўдзівае апісанне ваенных падзей — гэта заўсёды будзе актуальна. Давайце ўспомнiм некалькi нечаканых фактаў пра класіка.
З жонкай Iрынай Мiхайлаўнай.
ПРЯМАЯ РЕЧЬ
Председатель Союза писателей Беларуси Николай Чергинец:
— Наш Союз писателей настойчив в мысли, что пришла пора увековечить память Василя Быкова и назвать его именем одну из улиц в Минске. Понимаем, что это затраты, но они окупятся в моральном и этическом плане. Быков — народный писатель Беларуси, Герой Социалистического Труда, публицист, общественный деятель, его помнят и любят наши читатели. Несправедливо, что в Минске нет улицы, носящей имя Василя Быкова. Считаем, юбилей писателя — важное и нужное время вернуться к этому вопросу.
ДАВЕДКА «СБ»
Да юбілею класіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава «Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…». 22 чэрвеня музей запрашае далучыцца да літаратурнага падарожжа «1.1.1» Броўка — Быкаў — Барадулін» па родных мясцінах трох вялікіх літаратараў з Ушаччыны. А на дачы-музеі Васіля Быкава ў Ждановічах пачынаецца акцыя «Быкаўскія дні», якая працягнецца з 19 па 22 чэрвеня. У праграме — ганаровая высадка валошак у падарунак Васілю Быкаву, «Быкаўскае чаяванне» з успамінамі аб пісьменніку ад сяброў і блізкіх людзей, урачысты запуск «Пошты Васіля Быкава», кінапаказы. А праз «Пошту Васіля Быкава» можна адправіць ліст любімаму пісьменніку. 22 чэрвеня на Усходніх могілках Мінску а 11 гадзіне адбудзецца ўскладанне кветак да магілы класіка.
cultura@sb.by
1 Самы раннi ўспамiн звязаны з возерам
Быкаў вельмi любiў возера непадалёк ад сваёй роднай вёскi. У 1920-х сям'я адправiлася на святочны малебен у суседнiя Стайкi. Пад гару каня панесла, i маленькаму Васiлю падалося, што яны кiруюцца проста ў возера. Спалохаўся так моцна, што запомнiў выпадак на ўсё жыццё.2 На Быкава прыйшла з фронту «пахаронка»
У студзені 1944 года ў баях пад Кіраваградам Быкава параніла ў нагу... А тут якраз — варожы танк! У апошні момант будучы класік падарваў яго кумулятыўнай гранатай. Танк спыніўся, але нават палы шынэля аказаліся прыціснутымі гусеніцамі. Відаць, збоку гэта выглядала як верная смерць. Таму што сваякам Быкава прыйшла «пахаронка», дзе гаварылася, што той загінуў 10 студзеня 1944 года і пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў у сяле Вялікая Севярынаўка. На тым надмагіллі і праўда значылася яго імя.3 Першы пабачаны горад — Полацк
У Вiцебскае мастацкае вучылішча Васiль Быкаў адправiўся па парадзе бацькi: каб не галадаць у вёсцы. Перасадка была ў Полацку. Гэта першы горад, убачаны Васiлём Быкавым. Вясковы падлетак хадзiў па вулiцах узрушаны, усё падавалася незвычайным.4 Не стаў мастаком таму, што адмянілі стыпендыю
Студэнтам мастацкага вучылішча жылося няпроста. Са стыпендыi трэба ж было купiць фарбы, таму харчавалiся хлебам i кiпнем. Бохан на дзень каштаваў адзiн рубель. «Аднойчы, як жылi на Смаленскiм базары, падрабiлi пару рублёў: намалявалi акварэллю, добра пацерлi (бы старая паперка), i прадаўшчыца не заўважыла. Але толькi аднойчы. Болей не адважылiся». Урэшце давялося мастацкае вучылішча кiнуць.З жонкай Iрынай Мiхайлаўнай.
5 Чытаў маленькай дзяўчынцы пра Напалеона
Пайшоў вучыцца на будаўнiка, адправiлi працаваць на Украiну. Пасялiлi ў вёсцы ў стэпе. Там з кватарантам пасябравала маленькая дачка гаспадароў, патрабавала казак... А калi казкi былi ўсе пераказаны, Васiль знайшоў гiстарычную манаграфiю французскага акадэмiка Тарле пра Напалеона i чытаў малечы па частках. Тая ўважлiва слухала.6 Выратаваў добры чалавек на фурманцы
Аднойчы на фронце Васiль Быкаў быў паранены ў нагу. На сяло, дзе знаходзiлася iх часць, пачалi наступаць фашысты. «Танкi ўжо ўвайшлi ў сяло. Бачу, тут мне не адсядзецца. Нага распухла за ноч i балiць горш, чым напачатку. Ступiць ужо не магу. Тады i я выпаўз. У двары нейкi дзядзька з пограба дае мне пачак аўтаматных патронаў i зноў — кумулятыўную гранату... Так я ўзброiўся i думаю: «Мабыць, то — мой фiнал, фiнiта ля камедыя». I папоўз па дарозе. А на вулiцы ўжо, мабыць, нашыя схлынулi, нiкога няма. Танкi ўсё страляюць, асаблiва на тым канцы сяла. I тут паяўляецца параконная фурманка, на ёй чалавек пяць салдатаў. Ага, думаю, стой! Крычу iм i махаю гранатай. Калi не спыняцца, думаю, запушчу ў iх гранатай. Але чорта яны спынiлiся — пранеслiся мiма. Рашучасцi кiнуць гранату ў мяне не хапiла. Ды ўсё ж там знайшлася добрая душа, фурманка спынiлася. Саскоквае адзiн у паўшубку, падбягае да мяне, хапае пад пахi. Так я апынаюся ў фурманцы».7 Шлях у лiтаратуру пачаўся з пасады карэктара
Пасля вайны Быкаў спрабаваў зарабляць як мастак, але працы не хапала. Тады адзiн знаёмы бухгалтар з газеты параiў: «Вы ведаеце беларускую мову, сказаў ён, а ў нас частку тыражу пачынаюць выпускаць па-беларуску. Зайдзiце ў сакратарыят, можа, будзе патрэба». Дзён праз колькi Быкаў сапраўды зайшоў у сакратарыят i быў прыняты на працу карэктарам.8 Славу прынесла аповесць «Трэцяя ракета»
Тое, што ў літаратуру прыйшоў таленавіты пачатковец, было зразумела адразу. Быкаў пісаў пра моладзь, пра сучасную вёску. Але сапраўдная слава прыйшла да яго, калі ён наважыўся апісаць, што перажыў на вайне — аповесць «Трэцяя ракета» была апублікавана ў 1962 годзе. Пісьменнік прызнаваўся, што твор у многім аўтабіяграфічны. Тэме акопнай праўды Быкаў застанецца верны да канца жыцця.ПРЯМАЯ РЕЧЬ