Как две деревенские женщины создали театр юмора и славят свою деревню далеко за ее пределами
23.08.2019 13:16:34
Валентина КОЗЛОВИЧ
У вёску Хмелева, што на Жабінкаўшчыне, вядуць шматлікія дарогі. Найперш да Спаса-Праабражэнскага манастыра, да храма, у якім служыць ігумен Серафім, вядомы сваімі пропаведзямі. Але не адным святым духам, як кажуць, жыве гэтая вёска. Ёсць у Хмелеве народны тэатр гумару, гульні і песні «Хмелеўскія валацугі». У 2013 годзе ён узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне». На каларытным хмелеўскім дыялекце выконваюць артысты як аўтэнтычны фальклор, так і сучасныя хіты. І ўсё яны робяць з гумарам, з уласцівай толькі ім манерай выканання.
Знаёмцеся — Наталля Дырман і Таццяна Грыцук. Завадатары, з якіх усё і пачыналася, на якіх калектыў трымаецца. Жанчыны-аркестры. Жанчыны-феерверкі. Наталля — мастацкі кіраўнік і душа «Хмелеўскіх валацуг». Таццяна — дырэктар Хмелеўскага Дома культуры (а заадно — мастацкі кіраўнік узорнага фальклорнага калектыву «Дараносіца»).
— Вы пішацеся як «Хмэлевськы волоцюгі». Ці не пытаюцца людзі, адкуль вы і што за мова?
— Ды мясцовыя мы людзі! Беларусы. І мова наша. Так у нас у Хмелеве кажуць. Былі на «Славянскім базары» нядаўна, у Віцебску. Дык там чуткі пайшлі, што пад Успенскім саборам выступаюць украінцы. А мы кажам: «Якія ж мы ўкраінцы, мы беларусы!» З таго моманту перад кожным канцэртам Наталля Дырман тлумачыла: «Мы з Беларусі, проста жывём у такім куточку, дзе ўсе мовы перапляліся, а да Украіны можна дакінуць валёнкам», — смяецца Таццяна Грыцук.
Пытаюся ў Наталлі з Таццянай, адкуль назва для калектыву? Чаму валацугі?
Наталля пачынае:
— У нас існаваў фальклорны калектыў «Барвінок», які меў званне народнага. У скла-дзе ў асноўным пажылыя людзі, яны збіралі і выконвалі фальклорныя песні. І вось аднойчы трэба было тэрмінова прыняць удзел у рэгіянальным фестывалі гумару «Спораўскія жарты». Мы адабралі малодшых артыстаў, дадалі «свежых» людзей, зрабілі праграму пад фармат мерапрыемства і зазбіраліся ў дарогу. Толькі наваспечаны калектыў трэба было неяк назваць. Хмелеўскія, вядома ж, зразумела, таму што мы з Хмелева. Вырашылі — «Хмелеўскія валацугі». З лёгкай рукі Сцяпана, мужа Таццяны Грыцук.
Таццяна дадае:
— «Колькі будзеш бегаць, валацуга, супакойся?» — казаў Сцёпа. Так і назваліся мы валацугамі. Наталля пазней зрыфмавала: «Як ад хаты да работы тры хвiлiны ходу, а iдзеш ты дзве гадзiны, як за дальнi край, — валацугай сябе смела называй».
Са Спорава тады хмелеўскія артысты вярнуліся з перамогай. І так, кажуць, спадабалася, што вырашылі выступаць гумарыстычным калектывам. — За што атрымалі прэмію Прэзідэнта?
Наталля акцэнтуе ўвагу, што прэмію ў 2013 годзе калектыву далі для чагосьці, а не за нешта:
— Лічым, наша місія больш глабальная — не проста жартаваць і дарыць людзям добры настрой, а адраджаць нацыянальную культуру і перадаваць яе традыцыі з пакалення ў пакаленне.
Раней у калектыў уваходзілі толькі жанчыны, цяпер з’явіліся трое мужчын, працягвае Наталля:
— Саша Казлоў — «галоўны па шнурках» (я так прадстаўляю яго на канцэртах). Саша — гукааператар, піша фанаграмы і выдатна іграе на барабанах. Станіслаў Казюк прыйшоў да нас з рэлігійнага калектыву «Дабравест». Яму вельмі хацелася жартаваць, а там гэта не дазвалялася. Вячаслава Куліка прывяла жонка і папрасіла: «Вазьміце, надакучыў ён мне, усё спявае і спявае». Наш лад жыцця вытрымае далёка не кожны, дзякуй, што сем’і нас разумеюць і падтрымліваюць. Мы ўдзячныя мужам і жонкам членаў калектыву, якія даюць магчымасць служыць музыцы і гледачу.
Таццяна Грыцук расказвае пра асаблівую аўру, якая пануе ў калектыве:
— Мы разумеем адзін аднаго з паўслова. Нам тут добра. Калі аднадумцы разам, то гэта вялікая справа.
— Адкуль бяруцца гумарэскі?
— З жыцця. Прыходзім, расказваем, што дома здарылася, — вось і жарт. І мы гэта выносім на сцэну. Бывае, што інтэрнэт нешта падкажа. А далей самі даём развіццё. Наташа неяк прыйшла дахаты позна. Яна сава, муж — жаваранак, ужо спіць. Лажыцца, ціскаецца, а ён прачнуўся і кажа: «Пакуль разложыш сваё сала, чыста са сну выб’ешся». І Наташа не саромеецца расказваць гэта са сцэны. Нашы другія палавінкі часам такое выдаюць! Як гэтым смешным з людзьмі не падзяліцца? Жартуем мы смела і сучасна.
Дарэчы, ужо некалькі год запар аграгарадок Хмелева святкуе Дзень вёскі на Сёмуху — сёмы тыдзень пасля Вялікадня. Гэта ідэя Наталлі Дырман і Таццяны Грыцук.
— Успомнілі, што калісьці вадзілі Карча на Сёмуху, паехалі ў Залуззе да бабулек, распыталі, запісалі песні, прымаўкі, танец вывучылі і паспрабавалі ў Хмелева. Людзі адобрылі, прынялі як трэба, і шосты год праводзім свята ў Хмелева.
Наталля марыць, каб усе ехалі ў Хмелева на Сёмуху:
— Кусты многа дзе водзяць, але хацелася зрабіць так, каб да нас ехалі на свята. Каб у нас было культавае месца «Ваджэння Куста». Сёлета да нас прыехалі Кусты з Лунінеччыны, з Іванаўскага раёна, Драгічынскага. Мы разышліся с Кустамі па ўсіх вуліцах.
…Расказалі мне ў Хмелева такую гісторыю. Стала бабцы з суседняй вёскі дрэнна, ёй выклікалі «хуткую», а яна і кажа дактарам: «Не магу цяпер у бальніцу ехаць, па тэлевізары будуць «Хмелеўскіх валацуг» паказваць».
Пагадзіцеся, дзеля такіх прыхільнікаў варта жыць і працаваць.
kozlovich@sb.by