В Национальной библиотеке прошла творческая встреча с писателем Виктором Кунцевичем
21.11.2024 20:54:07
Елена БАСИКИРСКАЯ
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ізноў запрасіла акунуцца ў таямнічы свет мастацкага слова. Сёння, 21 лістапада, тут адбылася другая сустрэча ў межах цыкла «Літаратурны алімп Беларусі» з лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Віктарам Кунцэвічам. Пра гэта журналісту sb.by паведамілі ў прэс-службе Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Фото из архива «СБ»
Віктар Іванавіч пакінуў значны след у беларускай літаратуры. Ён вядомы паэт, празаік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аляксея Пысіна Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў 2024 годзе за лепшую кнігу прозы. За высокія дасягненні ў літаратурнай дзейнасці ўзнагароджаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру».
Віктар Кунцэвіч — аўтар кніг «Зваротныя масты», «Горкая спакуса», «Одинокий дождь», «Гул у звоне», «Крылья ливня», «Калі чужая душа — твая». Піша, як бачна, на беларускай і рускай мовах. Аўтар разважае не толькі пра асабісты лёс, а яшчэ па-філасофску асэнсоўвае ролю чалавека на гэтым свеце, яго адказнасць за стан усяго жывога на зямлі.
Падчас сустрэчы пісьменнік распавёў пра свой шлях у літаратуры, крыніцы натхнення, вытокі таленту, пра герояў сваіх твораў і іх прататыпаў. Пазнаёміў гасцей з лепшымі паэтычнымі і празаічнымі радкамі і вобразамі, створанымі шчырым, даверлівым і адкрытым сэрцам.