В деревне Швабы Логойского района открыли после капитального ремонта сельский клуб
27.07.2023 16:54:00
Алена ЯСКО
Кожная жанчына мае свае хітрасці і сакрэтныя інгрэдыенты, якія яна дадае ў традыцыйныя стравы. Але ў майстрых з Швабскага сельскага клуба ў Лагойскім раёне ўсё прыпраўлена яшчэ і вострым словам, і вясёлай прыпеўкай, а таксама жаночым абаяннем. Яшчэ некалькі гадоў таму сельскі клуб у Швабах быў пад пагрозай закрыцця: будынак не адпавядаў патрабаванням бяспекі. Старыя вокны, дзверы, выйшла са строю сістэма ацяплення. Між тым, у сельсавеце каля 800 жыхароў, а летам мінімум у два разы больш, прыязджае шмат дзятвы. Спонсары, прадстаўнікі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, прафінансавалі рамонт шматлікіх сацыяльных аб'ектаў.
У тым ліку і клуба, у якім зараз ёсць прасторная глядзельная зала амаль на сотню месцаў, танцавальная і выставачная прастора. Толькі-толькі скончыўся рамонт, тут адразу адкрылі выставу карцін жыхара вёскі Мехеды Юрыя Кадолкі. Адно з прыцягальнах месцаў -- музейны пакой, дзе беражліва адноўлены старадаўні сельскі побыт.
Загадчыца сельскага клуба Наталля Васько пералічвае 7 клубных фарміраванняў, у якіх удзельнічаюць жыхары Швабаў. Гэта аматарскія аб'яднанні "Гаспадыня", "Флора" (пра кветкі), "Суразмоўніца" і "Непаседы". У трох гуртках па сольных спевах, вакальным і мастацкім чытанні займаюцца дарослыя. Наталля Мікалаеўна першапачаткова вучылася на бухгалтара-рэвізора-кантралёра, а потым скончыла Віцебскі каледж мастацтваў, і ў выніку амаль трыццаць гадоў працуе ў культуры.
Да нас далучаюцца і іншыя удзельніцы аб'яднання «Гаспадыня”, мясцовыя жыхаркі Наталля Мароз і Ірына Мыцько. Як быццам на нейкае свята, гаспадыні ідуць са сваімі прысмакамі – блінцамі з капустай і тварагом, дамашнім сырам. Свае прамудрасці ўносіць у агульную скарбонку кулінарнага майстэрства і Наталля Міхаленя. На імправізаваным стале амаль няма куплёных прадуктаў, нават хлеб супрацоўніца клуба Аксана Аляшкевіч выпякае сама па традыцыйных рэцэптах. Перш за ўсё вучымся …варыць бульбу, «лышаную» па-швабаўску. Гэта азначае, што лупіну на клубне здымаюць толькі пасярэдзіне колцам. Калі яе звараць у мундзіры, лёгка можна зняць пакінутыя паловы.
Мы прапелі вам прыпеўкі,
Запрашаем не тужыць,
Бо пакуль гармонік грае
Мы на вёсцы будзем жыць!