Борщ с рассолом и бабка с грибами: в Лельчицком районе готовят в пост особенные блюда
31.03.2022 12:58:00
Надзвычай багатая беларуская кухня, і не рэдкасць, калі своеасаблівы рэцэпт характэрны для асобнай мясцовасці. Ёсць такія я на час Вялікага паста. Загадчык філіяла Дзяржынскага сельскага дома культуры Лельчыцкага раёна Наталля Сівак падзялілася смачнымі поснымі рэцэптамі.
Гарбуз раней гаспадыні захоўвалі да вясны ў халодным месцы, зараз яна чакае свайго часу ў замарожаным выглядзе. Раней гаспадыня выкарыстоўвала ў якасці посуду саму салодкую тыкву, зараз часцей бярэ чыгунок. Выкарыстоўвае для кашы проса з рысам і з гарбузом, дадае сланечнікавае масла. Каля гадзіны, а то і болей гатуецца страва, а памялі пастаіць “у лёгкім дусе”, як кажа гаспадыня.
- У нашым дзяцінстве цукра, варэнняў не было, то і гэта страва была найлепшым дэсертам, — дадае субяседніца. – Зараз для смаку ў кашу можна дадаць мёд і цукар.
Яшчэ адна адметная страва, што гатуюць на Палессі, — посны боршч, у які дадаюць чырвоны “буряк”. Бурак не звычайны, ён захоўваецца ў шклянцы з вадой і невялікай колькасцю солі, настойваецца. Калі гаспадыня гатуе боршч, са свежай ці квашанай капустай, дадае і гэты бурак, і расол з-пад яго. Ён выступае ў якасці прыправы, некаторыя гаспадыні захоўваюць яго з уксусам.
Не абыходзіцца пост і без адпаведнай бульбяной бабкі. У яе, апроч дранай бульбы, дадаюць сухія адвараныя грыбы.
—Цеста — ў глыбокую скавараду, наверх на яго маркоўку, падсмажаную з грыбамі і цыбуляй, і наверх ізноў бульбу, і ўсё гэта – у печ, — дзеліцца сакрэтамі смачнай стравы гаспадыня. – Некаторыя дадаюць і квашаную капусту.