В Дубровно пройдет областной праздник-конкурс свадебных обрядов Витебщины
19.10.2023 15:35:00
Алена ЯСКО
У суботу на базе раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці ў Дуброўна пройдзе абласное свята-конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны «Вялікая вясельніца – 2023». Дэлегацыя Гродзенскай вобласці ўпершыню прыме ўдзел у II адкрытым абласным фальклорным форуме, паведаміла намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.
– У выстаўцы-прэзентацыі «Вясельны каравай» прымуць удзел народны фальклорны калектыў «Чараўніцы-каравайніцы» Навасёлкаўскаўскага цэнтра культуры Слонімскага раёна і супрацоўнікі Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, – дадала спецыяліст.
Запланавана прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: «Веды і навыкі па вырабе традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне» і «Традыцыя выпечкі караваеў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавая выпечка».
Фота Наталлі Рамановіч