Книга «Навасады. Дзяржынскi раён» Алены Стельмах награждена премией Федерации профсоюзов Беларуси
25.05.2023 07:12:00
Елена БАСИКИРСКАЯ
Кнiга пра вытокi «Навасады. Дзяржынскi раён» Алены Стэльмах адзначана прэмiяй Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi
— Гэты ўнёсак прысвечаны малой, а заадно i вялiкай Радзiме ў Год гiстарычнай памяцi. Мая родная вёска, як i многiя iншыя, складае аснову нацыi, адсюль iдзе выток беларускай мовы, — пераканана пiсьменнiца. — Мiж тым «Навасады» — не першае патрыятычнае выданне. Падобную серыю разам з фотамастаком Уладзiславам Цыдзiкам распачалi ў 2016 годзе.
У вынiку з’явiлiся кнiгi «Зачараваны Беларуссю», «Бачу Беларусь такой», «Мая радзiма». Фотаработы Уладзiслава Цыдзiка з пейзажамi, велiчнай старажытнай архiтэктурай упрыгожылi вершаваны i празаiчны змест.Што да «Навасадаў», факты тут пададзены не проста ў дакументальным выглядзе, а глыбока па‑мастацку, з замалёўкамi i асабiстымi гiсторыямi.
— Збiрала матэрыял, запiсваючы ўспамiны родных, блiзкiх, суседзяў, землякоў, — удакладняе Алена Стэльмах. — Працавала ў архiвах, каб засведчыць дакументальна, хто былi мае продкi. Пра многiя старажытныя факты даведвалася з метрычных кнiг, дзе цэлы вясковы радавод. Адшукала шмат iмён i прозвiшчаў, традыцыйных для нашай мясцовасцi. I сваю радню знайшла. Запiс 1860 года: «Нарадзiўся Фама Сантаровiч». Дакладна ведаю, што майго прадзеда, народжанага ў 1886‑м, звалi Фама Фамiч. А дзед Вiталь Фамiч з’явiўся на свет у 1911 годзе. Звесткi пра свой род яшчэ больш натхнiлi на працу.
Алена Стэльмах пераканана: з вёскi пачынаюцца вытокi беларускай культуры, нацыянальнага гонару. З самых першых радкоў аўтар смела бярэ чытача ў палон мастацкага слова: «Гэта цяпер ты — асоба, што ўсведамляе, з якiх крупiнак‑крышаноў змяшаны, з якога цеста злеплены яе лёс. Караскаўся, тужыўся, каб узабрацца на вяршыню высокай гары, праўда, нiкiм не пазначанай на геаграфiчнай карце. I тым не менш разумеў: ёсць яна, твая вышыня, i назва яе такая iнтрыгуючая i ўсёабдымная — жыццё».
Вёсцы Навасады каля 300 гадоў, мясцовасць тут узгорыстая дзякуючы ледавiку.
— Угары, як у каўказскiм каньёне, цячэ крынiчка Сцюдзянец — рэспублiканскi гiдралагiчны помнiк, — ганарыцца аўтар. — Здаўна вада ў ёй лiчыцца гаючай. Да крынiцы з малiтвай прыходзiў хрэсны ход. А ў 1956 годзе ў вёсцы пасадзiлi вялiкi сад. Дрэвы побач з кожнай хатай — беластволыя бярозкi, стройныя клёнiкi, а пасярэдзiне дуб, якому не менш за 300 гадоў.
Так што казка «Дуб i крумкач» у Алены Стэльмах, можна лiчыць, па мясцовых матывах. Гэта дрэва‑волат — як i наша Беларусь. А крумкач, наляцеўшы на дуб, хацеў яго знiшчыць, папракаў i прынiжаў. Усё марна: дуб выстаяў нават у вайну, хаваючы за сваiм камлём абаронцаў. Яго мудрасць i сiла непераможныя.Аўтар многа цёплых слоў прысвячае бабулi — вясковай настаўнiцы, з якой у дзяцiнстве бавiла шмат часу, атрымала ад яе першую навуку. Прыгадвае Стэльмах i свой першы лiст, што дзяўчынкай пiсала ў Дзяржынск брацiку i сястрычцы. Ён захаваўся скрозь гады, як i памяць пра яго. «Якая ж гэта нялёгкая справа! Не проста мурзаць алоўкам па паперы, а акуратна выводзiць лiтары, складаць з iх словы. Чаму ён, гэты аловак, такi ж хулiганiсты, як суседскi хлопчык Сярожка?! Хiстае маю руку ў розныя бакi, блытае мяне!» — дзелiцца першымi дзiцячымi пачуццямi пiсьменнiца.
basikirskaya@sb.by
Фота Уладзiслава ЦЫДЗIКА.