В отделении почтовой связи шарковичского агрогородка Лужки работает дружный и сплоченный коллектив
14.11.2019 07:36:00
Владимир СУББОТ
Святлана Мікалаеўна ўмее ладзіць з наведвальнікамі. Амаль усіх жыхароў аграгарадка добра ведае. Тут яна нарадзілася, скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Полацкі дзяржаўны лясны каледж. У час вучобы пазнаёмілася з навучэнцам Аляксандрам Новікавым. Юнак прыехаў з Расонскага раёна. Маладыя справілі вяселле. Аляксандр атрымаў размеркаванне майстрам па лесе ў суседняе з Лужкамі Германавіцкае лясніцтва.
Жылі ў бацькоў Святланы Мікалаеўны. Адрамантавалі прасторны дом бабулі Соф'і Мікалаеўны Сімчонак і перабраліся туды. Пражыла бабуля амаль сто гадоў. Любіла ўнучку. Наказвала ёй жыць сумленна, ладзіць з людзьмі. Такімі Святлана Мікалаеўна і яе муж Аляксандр Сяргеевіч імкнуцца выхоўваць сваіх дачушак. Старэйшая Кацярына вучыцца ў чацвёртым класе, а чатырохгадовая Паўлінка ходзіць у дзіцячы садзік. Гаспадар памяняў прафесію лесніка на дальнабойшчыка. Дастаўляе грузы па краінах Еўропы. Кожны прыезд яго дамоў — свята для ўсёй сям'і.
Аддзяленне паштовай сувязі, якім кіруе Святлана Новікава, — адно з лепшых у Шаркаўшчынскім раёне. Зараз тут актыўна ідзе падпісная кампанія. Як заўсёды, па некалькі перыядычных выданняў выпісваюць ветэраны-педагогі з вёскі Баравое Мяленцій і Надзея Андзілеўкі, старшыня сельвыканкама Таццяна Краснадубская, ветэран працы з Гарадца Іван Новікаў, лабарант паліклінікі Валянціна Жалейка. Папулярная сярод вяскоўцаў «Сельская газета». Зараз яе атрымліваюць больш дзесяці падпісчыкаў. Хочацца спадзявацца, што ў будучым годзе колькасць сяброў нашага выдання ў Лужках павялічыцца.
subbat50@mail.ru
Фота аўтара