У полi зроку вядомай перакладчыцы Марыi Кобец – паэзiя славянскiх народаў i творы Усходу i Захаду
21.04.2018 08:46:03
Кастусь Ладуцька
Марыя Кобец — паэтэса, якая жыве і працуе ў Пінскім раёне, на Берасцейшчыне. Аўтар дзвюх арыгінальных паэтычных кніг. Акрамя таго, што настойліва працуе над арыгінальнай паэзіяй, шмат перакладае. З паэтэсай і перакладчыцай — наша размова пра мастацкі пераклад, пра развіццё паэзіі не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.
Кола iнтарэсаў перакладчыцы Марыi КОБЕЦ не замыкаецца на нейкiх асобных аўтарах альбо жанрах
— Марыя, вы актыўна займаецеся перакладамі паэзіі з іншых нацыянальных літаратур. Што падштурхоўвае да гэтага? Што вымушае вас забіраць свой час ад напісання арыгінальных твораў?
— «У кроплі вады адбіваецца цэлае мора, а ў творчасці пісьменнікаў — увесь свет». Дакладна не ўзгадаю, хто з творчых асоб акрэсліў гэтую ці прыкладна такую дыялектыку, аднак, на мой погляд, яна цалкам можа быць суаднесена і з перакладчыцкай справай. Так склалася, што да перакладаў я звярнулася не так даўно. Тым не менш справа гэтая захапіла настолькі моцна, што сёння я ўсё часцей і часцей адкладваю на пасля напісанне арыгінальных вершаў і на хвалях паэтычных твораў, якія я перакладаю, адпраўляюся ў вандроўку па белым свеце. «Пагляды пранізлівых гор» у творчасці Зульфіі Хананавай з Башкартастана і «маршчыны глыбокіх лагчын» сівога Дагестана праз прызму вершаў лакскай паэтэсы Міясат Муслімавай, фарбы калмыцкіх бацюхнаў-стэпаў у творчасці Раісы Шурганавай і смак айрану, кісламалочнага напою ў хакаскай кухні ў вершаваных радках Галіны Казачынавай… А яшчэ багацце мастацкіх вобразаў твораў Фарыда Гусейна і Камалі Абіевай з Азербайджана, Ігара Астапенкі з Украіны, Чэмен Анабердыевай і Анамухамеда Кіршэна з Туркме-ністана, чачэнскай паэтэсы Лула Куні, Валеры Тургая з Чувашыі, Наташы Лечыч з Чарнагорыі, калмыцкага паэта і беларускага партызана Міхаіла Хонінава і іншых… Мне падаецца, што з усімі згаданымі творцамі я пражываю іх паэтычныя жыцці.
Не хопіць усіх мастацкіх вобразаў і фарбаў, што існуюць у свеце, каб адлюстраваць усё багацце той паэтычнай палітры, якая бруіць у творчасці перакладзеных мной паэтаў. І толькі праз прызму ўдалага перастварэння яна ў стане зазіхацець абноўленай колеравай гамай, каб пракласці складаны шлях праз тэрытарыяльныя межы і знайсці ўразлівы адбітак у сэрцы новага чытача. Выпадзе адно адценне з гэтай палітры, схібіць перакладчык з колерам — мастацкім вобразам — і парушыцца альбо нават цалкам знішчыцца паэтычная гармонія. Гармонія мелодыі і рытму пульсацыі жывой паэтычнай скарбніцы.
— Ведаю, што вас цікавяць не толькі славянскія літаратуры, што перакладаеце і азербайджанскую, і туркменскую паэзію. Наколькі адрозныя яны — беларускі паэтычны свет і свет туркменскай, напрыклад, ці азербайджанскай паэзіі?
— Так, сапраўды, сёння ў полі зроку маёй асабістай зацікаўленасці паэтычным словам як паэзія славянскіх народаў, так і творы Усходу і Захаду. Цікавяць як інструменты падачы вершаваных твораў, так і тэматыка, да якой звяртаюцца сучасныя аўтары. І сёння я магу адзначыць відавочнае — тэмы наколькі адрозныя, настолькі яны і аднолькавыя. Жыццё і смерць, сэнс быцця, каханне і вера, сумленне і дабрыня — усе гэтыя агульначалавечыя каштоўнасці, дакладна і непарыўна суладныя з вечнасцю, адлюстроўваюцца і ў вершаваных радках. Канешне ж, ментальнасць кожнай з краін накладвае свой адбітак — у падачы твораў аўтараў згаданых краін вылучаюцца і спадчына традыцый усходняй паэзіі і наватарства, спалучаныя з рысамі паэзіі Еўропы, і арыгінальныя, характэрныя для кожнай асобнай краіны, мастацкія рэльефы і вобразы. Тым не менш, калі ў двух словах акрэсліць тыя акцэнты, якімі, на мой погляд, вылучаюцца, напрыклад, творы туркменскіх альбо азербайджанскіх аўтараў, дык гэта несумненнае багацце паэтычных формаў праз шматколернасць мастацкіх сімвалаў і вобразаў, лірычна-ўзнёслая рамантычнасць, прысутнасць некаторай эпічнасці. Ды і ў цэлым відавочна, што ўсходняя паэтычная школа шырока дэманструе здольнасць да гнуткага і чулага ўспрымання культурных узораў і мадэляў сумежных краін і культур.
— Ці кіруецеся вы дакладнасцю ў перадачы зместу паэтычных твораў пры перакладзе альбо шырэй разгортваеце творчую фантазію?
— Варта адзначыць, што ўсе мае спробы ў перакладчыцкай дзейнасці адбываліся навобмацак. І першае, што рабіла асабіста я перад пачаткам такой карпатлівай працы, дык гэта старалася як мага больш цесна пазнаёміцца з самім аўтарам, даведацца аб краіне, у якой жыве альбо жыў паэт, культуры, традыцыях і толькі потым ужо бралася за сам паэтычны пераклад. Пры ўмове перастварэння класічнага твора з падрадкоўнікаў першачаргова вызначала мелодыку арыгінальнага верша, суадносіла яго з тэкстам падрадкоўніка і, сумяшчаючы з памерам твора, з максімальным захаваннем аўтарскага рытму і замыслу праз пошук моўнай адпаведнасці намагалася ўвасобіць яго па-беларуску. Канешне ж, пры гэтым твор аздабляла багаццем гучання моўнай ліры нашай краіны. Калі ў неабходны памер не ўдавалася ўмясціць сэнс, закладзены самім аўтарам, тады ўжо больш шырэй разгортвала асабістую творчую фантазію.
— А ўвогуле хто з абраных вамі для перакладу паэтаў найболей уразіў?
— Не зманю, калі скажу, што гэтае пытанне для мяне адно з самых складаных. Бо, прынамсі, мне асабіста вельмі цяжка неяк асобна вылучыць кагосьці з шэрагу аўтараў, творы якіх былі мной перакладзены. Пераствараючы верш таго альбо іншага літаратара, найперш цалкам зжываешся з яго лірычным героем, ды і ў нейкай ступені — з жыццём самога паэта. Тым не менш я магу зазначыць, што і сёння я досыць часта перачытваю пераствораную мной два гады таму з рускай мовы паэму «Ваўчыца» чарнагорскага паэта Ранка Радавіча, які жыве ў канадскім Таронта. 90 верлібраў, аб’яднаных адной тэматыкай, — гэта своеасаблівая ода каханню, вартая шчырага захаплення.
Як на маю думку, «Ваўчыца» — адна з найвыдатнейшых монадрам у гісторыі навейшай літаратуры. Досыць яркі след пакінула ў маім сэрцы і багатая на наватарскія падыходы паэтычная творчасць маладога азербайджанскага літаратара Фарыда Гусейна. Упэўнена, што гэты перспектыўны аўтар, рэдактар літаратурнага дадатка «АртКаспій» у Баку, яшчэ шмат чым уразіць сучасных прыхільнікаў паэтычнага слова.
— Вы неаднойчы ўдзельнічалі ў міжнародных паэтычных семінарах у Расіі, Польшчы, Сербіі. У нас праводзяцца міжнародныя круглыя сталы беларускіх і замежных пісьменнікаў, міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». Чым адрозніваюцца такія творчыя пляцоўкі ў нас ад рознага кшталту сімпозіумаў, фестываляў у іншых краінах?
— Так, сапраўды, пачынаючы з 2013 года я неаднойчы прымала ўдзел у літаратурных форумах, што праводзіліся ва ўзгаданых вамі краінах, у тым ліку і ў 4-м Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час», што адбыўся ў рамках 25-й міжнароднай кніжнай выставы ў Мінску. Я дакладна ўпэўнена: такія форумы проста неабходныя для літаратараў не столькі дзеля таго, каб у фармаце міжнароднага дыялогу абмеркаваць стан і тэндэнцыі сучасных літаратурных працэсаў, намеціць рэалізацыю сумесных ідэй і творчых праектаў, колькі дзеля наладжвання больш цесных, нават сяброўскіх стасункаў паміж сабой. Бо перакладчыцкая дзейнасць якраз і грунтуецца менавіта на такіх зносінах.
— Як вы лічыце, ці патрэбен беларускаму мастацкаму цэху перакладны часопіс?
— Як на мой погляд, яскравы прыклад неабходнасці функцыянавання падобнай міжнароднай літаратурнай пляцоўкі — інтэрнэт-партал «Сугучча». Яго кантэнт сёння даволі насычаны і багаты, літаратурная геаграфія досыць шырокая. Хаця, мне падаецца, гарызонты пры пэўных намаганнях маглі б быць і значна шырэйшымі. Прысутнасць яшчэ болей шырокай аўдыторыі на старонках партала толькі б спрыяла больш рухомаму і энергічнаму развіццю сучаснага беларускага літаратурнага працэсу.
Выдатным папяровым, так бы мовіць, варыянтам «Сугучча» мог бы стаць добры перакладны часопіс. Ён не толькі б знаёміў літаратараў Беларусі з лепшымі ўзорамі пісьменнікаў з-за мяжы, але і стаяў бы на варце ў справе прапаганды сучаснай беларускай літаратуры на міжнароднай пляцоўцы.
Іншая справа — фінансавы складальнік. Тут ужо трэба палічыць усе «за» і «супраць». Аднак калі б мой голас быў уліковым, то я б дакладна ўзняла абедзве рукі «за». Думаецца, падобнае выданне магло б быць не толькі ўплывовым у справе пашырэння гарызонтаў літаратурных стасункаў і садзейнічання больш імкліваму развіццю літаратурнага працэсу, але і ў пэўнай ступені спрыяла б вырашэнню сур’ёзнай задачы захавання і развіцця сяброўскіх зносін паміж краінамі і народамі.
— Калі гаварыць пра чытацкія зацікаўленні ў дачыненні да замежнай літаратуры, то ў які бок скіроўваюцца вашы асабістыя інтарэсы?
— Канешне ж, сёння я, як аўтар, які хоча дынамічна развівацца, як творчая асоба, даволі актыўна цікаўлюся замежнай літаратурай. Кола маіх інтарэсаў не замыкаецца на нейкіх асобных аўтарах альбо жанрах. Цікавіць як класічная замежная літаратура, так і творы нашых сучаснікаў. Пры наяўнасці часу з задавальненнем перачытваю рускую класіку, надаю вялікую ўвагу творам аўтараў з замежжа, з якімі знаёма асабіста. З прачытанага, з таго, што асабліва ўразіла, абавязкова нешта бяру на ўзбраенне для сябе асабіста. Пры мажлівасці праз перакладчыцкую дзейнасць вершаваныя творы замежных аўтараў намагаюся данесці да беларускага чытача. Думаю, што гэтым самым і я, радавы аўтар з пінскага Палесся, раблю свой няхай сабе і невялікі ўнёсак у вялікую справу дыпламатыі паэтычнага слова.