В Гольшанском замке вскоре можно будет посмотреть не только на руины
30.10.2020 12:42:50
Людмила МИНКЕВИЧ
Не першы год вядуцца аднаўленчыя работы ў Гальшанскім замку. Зроблена нямала. Закансерваваны фрагменты яго карпусоў, адноўлены калоны і аркі склепа і былой параднай залы, уладкаваны лесвіцы і назіральныя пляцоўкі, адкуль адкрываюцца неверагодныя віды на замак і іншыя прыгажосці Гальшан, адрэстаўравана паўночная вежа. Цяпер яна напаўняецца абсталяваннем, дакументамі, археалагічнымі знаходкамі, выяўленымі на тэрыторыі замка.
На аднаўленне Гальшанскага замка сёлета было накіравана каля 800 тысяч беларускіх рублёў: 500 — з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва, яшчэ каля 300 — па дзяржпраграме «Культура Беларусі» на 2016—2020 гады.
mila@sb.by