Книга «Дыядэмная споведзь» Софьи Шах стала уникальным примером написания венка венков сонетов в кубе
31.08.2023 08:26:00
Елена БАСИКИРСКАЯ
Сёлетнi намiнант на Нацыянальную лiтаратурную прэмiю ў галiне паэзii — Соф’я Шах са Светлагорска
Яе жыццё — яркi прыклад служэння слову. Напiсала больш за 20 кнiг, у лiку якiх выданнi для дзяцей i дарослых. Летась у «Беларускай навуцы» выйшла яе «Дыядэмная споведзь» для ўсiх прыхiльнiкаў прыгожага пiсьменства. Аўтар прапануе пазнаёмiцца з санетнай дыядэмай — трохпрыступкавымi (вянкамi вянкоў вянкоў) санетамi. Прыклады падобнага цяжка адшукаць ва ўсёй славянскай i сусветнай паэзii. «Гэта самы складаны жанр, у якiм 3375 узаемазвязаных санетаў злучаюцца ў вянок вянкоў вянкоў санетаў. Пачынаецца i заканчваецца твор, падкрэслена ў анатацыi, так: «Жылi калiсьцi продкi на зямлi…» Разабралiся, чаму дыядэмная. А вось чаму споведзь? Спавядальнасць — галоўная асаблiвасць, дзякуючы якой, як адзначыў у прадмове Iзяслаў Катляроў, «стагоддзi зблiжаюцца i аддаляюцца... Толькi так асабiстае перастае быць уласным i набывае мастацкае абагуленае ўвасабленне. Жанравая неабходнасць паўтарэння радкоў надае не толькi рытмамузыку, але i робiцца сэнсавым катонам...». Мастацкае афармленне кнiгi зроблена на аснове твораў жывапiсу Соф’i Шах — паэткі Гомельскага аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.
Нарадзiлася пiсьменнiца ў вёсцы Лясец Калiнкавiцкага раёна, маленства i юнацтва прайшло ў гарпасёлку Азарычы. Малая радзiма ўвесь час адгукаецца ў яе сэрцы.
— Колькi сябе памятаю, заўсёды было iмкненне выказаць тое, чым поўнiлася душа, — адзначае творца. — А поўнiлася яна ў далёкiм дзяцiнстве перш за ўсё выявамi роднай прыроды. Не пагаджаюся з выразам «малая радзiма». У мяне нават i радкi на гэты конт ёсць: «Малой радзiмай называюць край бацькоўскi, // ды з назвай пагадзiцца не магу, // калi ён хараством сваiм нятленна-боскiм // так паланiў навек душу маю».
Многа пранiкнёных радкоў аўтар прысвячае роднай зямлi, i ўсе яны максiмальна шчырыя:
За адкрыццём прыходзiць
адкрыццё,
маленства зараз бы навiдавоку:
найлепшай вулачкай на ўсё
жыццё
мне стала Пiянерская ў пасёлку.
I як бы лёсу нi круцiў вiхор,
якiя б далi нi дарыў ён следам,
а поле, што за вулачкай, —
прастор
маёй душы i па-за дальнiм векам.
У свой час крытык i лiтаратуразнаўца Уладзiмiр Гнiламёдаў у аглядзе сучаснай паэзii пiсаў: «Не так даўно я адзначыў для сябе новае iмя — Соф’я Шах. Голас вельмi праўдзiвы. На маю думку, гэта сапраўдная паэзiя i па-сапраўднаму грамадзянская, маральна змястоўная... Тут ёсць жывы чалавечы характар, ёсць герой, з асобай якога паэтэса не баiцца iдэнтыфiкаваць сябе. Вобразнасць, што вынiкае са светапогляду паэтэсы, з яе светаўспрымання, выбудаваная на народнай аснове».
Пасля Азарыцкай школы Соф’я Шах паступiла ў Мазырскi педiнстытут на факультэт пачатковых класаў. Выкладала ў Нараўлянскiм раёне. Там, у газеце «Прыпяцкая праўда», надрукавалi яе першыя вершы пра восень. Скончыўшы Мiнскi педiнстытут iмя Горкага, пераехала ў Светлагорск i стала працаваць лагапедам у школе-iнтэрнаце. Менавiта з таго часу i бярэ адлiк яе сур’ёзная творчасць, паэтычная споведзь, песня душы.
— Доўга iшла да сапраўднага спеву, — расказвае Соф’я Шах. — Пачаткам лiчу 1983 год, калi пазнаёмiлася з паэтам Iзяславам Катляровым i стала сябрам лiтаб’яднання пры газеце «Светлагорскiя навiны», якое ён узначальваў. А пачалося ўсё так: сабрала свае лепшыя, як мне здавалася, творы i прынесла ў рэдакцыю. Ён прагледзеў, сям-там паставiў пытальнiкi, асобныя адзначыў клiчнiкам, штосьцi адабраў для друку. А аднойчы параiў перайсцi на беларускую мову. Для мяне такая прапанова была нечаканай, i я, нiбы пад нейкiм гiпнатычным уплывам, яе паслухмяна выканала. У той жа дзень склала па-беларуску верш. Прачытала па тэлефоне — Iзяслаў Рыгоравiч ухвалiў: «Верш натуральна задыхаў, у iм гучыць сама душа». Пасля гэтага з’явiлася большая смеласць у выкладаннi думак, пачуццяў, душэўных памкненняў. А мы з Iзяславам Рыгоравiчам пасябравалi i сталi на ўсё жыццё блiзкiмi адно аднаму. Супалi захапленнi паэзiяй, жывапiсам.
Два месяцы таму Iзяслаў Катляроў адышоў у iншы свет. Не перадаць горка-балючага адчаю. Ды яго творчая спадчына, у якой каля 40 кнiг высокай паэзii i прозы, застанецца з намi навечна. Амаль 35 гадоў жыцця творца аддаў працы ў светлагорскай газеце, многiя яго публiкацыi сталi журналiсцкiм летапiсам горада i раёна. За ўдзел у стварэннi мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай вёскi Ала ў Светлагорскiм раёне паэт удастоены прэмii «За духоўнае адраджэнне».
— Муж быў маiм строгiм лiтаратурным крытыкам i дарадцам, — прыгадвае Соф’я Мiкалаеўна. — Верыла яму, як нiкому iншаму. I амаль усе яго кнiгi прайшлi праз маё рэдактарства. Дарэчы, i да напiсання санетаў далучылася праз мужа. У адной з сустрэч ён успамiнае земляка Анатоля Сербантовiча, якi пiсаў вянкi. Слова «санет» адклалася ў маёй памяцi нейкай незвычайнай прывабнасцю. Можа, яшчэ i гукавою пераклiчкай з iмем Соня… У бiблiятэцы перачытала тэматычную лiтаратуру, заканспектавала, i ў 1985 годзе з’явiўся мой першы вянок. У гэтым жанры адчуваю сябе вольна, бо кожны твор вымушае працягу, дзе можна шырока разгарнуць думкi.
Хутка ў Соф’i Мiкалаеўны з’явiлiся i вянкi вянкоў. Яны сплятаюцца з 15 твораў, звязаных памiж сабой. Чатырнаццаты завяршаецца радком, якiм пачынаецца першы. Як i магiстрал — пятнаццаты санет. Форма даволi складаная, таму яна вымагае ад аўтара глыбокай i нестандартнай думкi, асаблiвай паэтычнай здольнасцi. У прадмове да «Дыядэмнай споведзi» сказана, што яна напiсана пяцiстопным «шэкспiраўскiм санетам», гэта дазваляе рабiць рыфмоўку больш разнастайнай.
Соф’я Шах пiша санеты для дзяцей. Летась у выдавецтве «Адукацыя i выхаванне» выйшла яе кнiга «Дзiвосы казачных краiн» з паэтычна сплеценымi вянкамi. Крытыкi пiшуць, што ў гэтай кнiжцы вольна пачуваюць сябе музыка, колеры, кветкi, з’явы прыроды, багата прыкладаў для папаўнення слоўнiкавага запасу i развiцця мыслення хлопчыкаў i дзяўчынак. Талент Соф’i Шах усебакова раскрываецца на нiве дашкольнай i школьнай педагогiкi. У яе вучэбна-метадычных дапаможнiках «Вучым гаварыць i думаць», «Ад iмгнення — да стагоддзя» многа павучальных вершаў:
— Для дзетак даўно пiшу. Хутчэй за ўсё паўплывала тое, што па адукацыi настаўнiца. Доўга працавала лагапедам у школе, таму iмкнулася развiваць мысленне выхаванцаў i сваiмi вершамi. Мая творчасць пашырае кругагляд, далучае да сапраўднага разумення велiчы роднай Беларусi, прыгажосцi яе прыроды, вучыць любiць нашу мiлагучную мову. Важна, каб гэтыя пачуццi сфармiравалiся менавiта ў маленстве.
Тры гады як на Гомельшчыне ўсталявалася добрая традыцыя — выбiраць самых актыўных лiтаратараў рэгiёну. Соф’я Шах стала пiсьменнiкам года вобласцi ў 2022-м дзякуючы сваiм знакамiтым санетам. Яна часта сустракаецца з дарослымi i школьнiкамi, чытае вершы, адказвае на пытаннi, што датычацца творчасцi i асабiстага жыцця. А наконт грамадзянскай пазiцыi выказваецца лаканiчна:
ІМЁНЫ ЗАГУЧАЦЬ НА ЎСЮ КРАІНУ
Пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі ўзнагародзяць падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства 2 верасня ў Гарадку. Сёлета на конкурс пададзена 68 кніжных праектаў. Пасля вывучэння іх экспертнай камісіяй на разгляд журы ўнесена 46 твораў як вядомых, так і маладых аўтараў. З іх толькі шэсць вызначаны пераможцамі. Нацыянальная літаратурная прэмія — прэстыжны рэспубліканскі конкурс, заснаваны ў 2015 годзе Міністэрствам інфармацыі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. А прозвішчы пераможцаў па традыцыі гучаць на ўсю краіну на свяце беларускага пісьменства.
basikirskaya@sb.by
Фота з уласнага архiва Соф’i ШАХ.

Паэтка пацвердзiла не толькi сiлу свайго таленту, але i магчымасцi мовы. У вынiку ў кнiзе, прадстаўленай на Нацыянальную лiтаратурную прэмiю, узаемазвязаных санетаў на 640 старонак. Iх тэматыка — павага да продкаў, любоў да родных Азарычаў, Светлагорска, блiзкiх людзей.А сам прынцып «вянок вянкоў вянкоў» дазваляе шырэй раскрыць абраную тэму. У лiтаратуры багата прыкладаў вянкоў санетаў, ёсць вянкi вянкоў, а вось санетная дыядэма — спроба зусiм нячастая.
Соф’я Шах пiша санеты для дзяцей. Летась у выдавецтве «Адукацыя i выхаванне» выйшла яе кнiга «Дзiвосы казачных краiн» з паэтычна сплеценымi вянкамi. Крытыкi пiшуць, што ў гэтай кнiжцы вольна пачуваюць сябе музыка, колеры, кветкi, з’явы прыроды, багата прыкладаў для папаўнення слоўнiкавага запасу i развiцця мыслення хлопчыкаў i дзяўчынак. Талент Соф’i Шах усебакова раскрываецца на нiве дашкольнай i школьнай педагогiкi. У яе вучэбна-метадычных дапаможнiках «Вучым гаварыць i думаць», «Ад iмгнення — да стагоддзя» многа павучальных вершаў:
— Для дзетак даўно пiшу. Хутчэй за ўсё паўплывала тое, што па адукацыi настаўнiца. Доўга працавала лагапедам у школе, таму iмкнулася развiваць мысленне выхаванцаў i сваiмi вершамi. Мая творчасць пашырае кругагляд, далучае да сапраўднага разумення велiчы роднай Беларусi, прыгажосцi яе прыроды, вучыць любiць нашу мiлагучную мову. Важна, каб гэтыя пачуццi сфармiравалiся менавiта ў маленстве.
Тры гады як на Гомельшчыне ўсталявалася добрая традыцыя — выбiраць самых актыўных лiтаратараў рэгiёну. Соф’я Шах стала пiсьменнiкам года вобласцi ў 2022-м дзякуючы сваiм знакамiтым санетам. Яна часта сустракаецца з дарослымi i школьнiкамi, чытае вершы, адказвае на пытаннi, што датычацца творчасцi i асабiстага жыцця. А наконт грамадзянскай пазiцыi выказваецца лаканiчна:
— Каму, як не пiсьменнiку, далучаць чытачоў да высокiх патрыятычных пачуццяў, да жадання ўдасканальваць i сябе, i жыццё сапраўднымi духоўнымi каштоўнасцямi, у аснове якiх дабрыня i справядлiвасць, чысцiня мiралюбiвых пачуццяў i памкненняў.А гэтаму якраз i спрыяюць музыка, жывапiс i паэтычнае слова. На сустрэчы збiраюцца тыя, у каго ёсць запатрабаванасць у духоўных зносiнах, i зносiны гэтыя рэалiзуюцца менавiта праз прыгожае пiсьменства.