Воспоминания внука Пимена Панченко о деде
05.12.2014 18:48:49
Унук народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі — Андрэй — успамінае дзедавы простыя звычкі, добры характар, знакамітых знаёмых і вершы
(Заканчэнне. Пачатак ў нумары за 4 снежня)
— Андрэй Аляксандравіч, ці распавядалі дзед з бабуляй, як яны сустрэліся?
— Бабуліна старэйшая сястра Тамара Бушко працавала ў рэдакцыі газеты «ЛіМ» тэатральным крытыкам. Дзед з ёй сустракаўся, а калі аднойчы праводзіў дахаты, то пазнаёміўся з Зояй, маёй бабуляй. З ёй і ажаніліся. Дзед быў з 1917 года нараджэння, а бабуля з 1924-га. А вось па характары такой жонкі, як Зоя Кірылаўна, пакуль што ў нашых пісьменнікаў не адшукаць. Бабуля нідзе не працавала, хоць у яе была вышэйшая педагагічная адукацыя. Яна ўсю сябе прысвяціла мужу і яго творчасці. Калі творы дзеда перавыдаваліся, Зоя Кірылаўна рыхтавала іх да друку…
Аднойчы была такая гісторыя. Зоя Кірылаўна паклікала доктара да Пімена Емяльянавіча. Але лекар кінуў дзеда, як толькі глянуў на бабулю, хуценька памераў ёй ціск, паклаў на насілкі і павёз на «хуткай дапамозе». Таму што ў Зоі Кірылаўны быў ціск за дзвесце! Яна мала ўдзяляла ўвагі сабе, бо цалкам ахвяравала сябе дзеду.
Добра яны жылі — Пімен Емяльянавіч і Зоя Кірылаўна... Дарэчы, слова дзеда заўсёды было галоўнае. Як ён сказаў, так і будзе.
— А хто быў лепшым сябрам Пімена Панчанкі?
— Мікола Аўрамчык. Наведваліся да нас Васіль Жуковіч, Рыгор Барадулін, Сяргей Законнікаў, Генадзь Бураўкін. І Анатоль Вялюгін прыходзіў. З Антонам Бялевічам у дзеда былі добрыя стасункі, ён яго ўвесь час прыгадваў.
Янка БРЫЛЬ i Пiмен ПАНЧАНКА.
Шмат з кім у тых жа Каралішчавічах, на пісьменніцкай дачы, сябраваў. Там і Сяргей Грахоўскі часта бываў.
Яшчэ з маладосці дзед быў лепшым сябрам з Максімам Танкам. Ёсць фотаздымкі, дзе яны на фронце, у вайсковай форме. Раней і Максім Танк бываў у нашай хаце. Потым і ў Танка, і ў дзеда балелі ногі, цяжка было хадзіць. Нават у апошнія гады Пімен Емяльянавіч сам не выходзіў на вуліцу. Зоя Кірылаўна выводзіла яго на шпацыр, ён сядзеў на лавачцы ля пад’езда…
Сябраваў дзед і з Янкам Брылём. Яны тэлефанавалі адзін аднаму. І калі начальнікаў мянялі, яны не думалі аб тым, што іх праслухоўваюць, гаварылі аб гэтым…
Дзед шмат з кім сябраваў. Але я памятаю, што размовы яны вялі ў асноўным па тэлефоне, таму што здароўе ў яго было не тое. У той час ён ужо асабліва хадзіць не мог. А так раней пастаянна ў яго госці былі. Ці ён у гасцях…
Дарэчы, сем’і Панчанка і Краўчанка збіраліся да 1977 года ў дзедавай хаце. Побач жылі. І сустракалі Новы год разам. Памятаю, дзесяць гадзін вечара, адзінаццаць. Заканчваецца стары год. Усе чакаюць дзеда, які паехаў на з’езд, а яго ўсё няма. Цягнік павінен быў даўно прыйсці з Масквы. І вось званок, дзверы расчыняюцца. У дзеда два асятры на шыі, чамадан апельсінаў. Ён вясёлы, пьяненькі. І адразу ў нас таксама вяселле пайшло. Новы год удаўся!
А яшчэ напярэдадні стагоддзя з дня нараджэння Янкі Купалы была такая размова. У Вязынцы шырока адзначалі юбілей, але дзед не змог туды паехаць. Дык ён распавядаў, як сустракаўся з Янкам Купалам. Дзеду тады споўнілася 22 гады. Гэта было ў 1939-м. На народны сход у Беласток ехалі пісьменнікі — і маладыя, і сталыя. Накіроўваліся туды і Янка Купала, здаецца, і Якуб Колас. Сярод маладых пісьменнікаў быў і мой дзед. Вось ён і пабачыў Купалу, калі той ішоў па вагоне. Той сказаў Пімену Емяльянавічу: «Чытаў, чытаў». Дзед потым казаў: «Не ведаю, ці сапраўды чытаў мае творы Купала, ці не…» Але ў дзеда публікацыі былі ў газетах. І яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў, хоць ён не меў яшчэ кнігі. Таму што друкаваўся ў газетах і часопісах.
Дэлегацыя беларусскiх лiтаратарау на IV з’ездзе пiсьменiкау СССР. У цэнтры — Пiмен ПАНЧАНКА. Масква, 1967 г.
— Ці любіў падарожнічаць Пімен Панчанка па Беларусі?
— Ён быў дэпутатам, і яму абавязкова трэба было ездзіць. Дзесьці да маіх дзесяці гадоў ён часта сустракаўся з выбаршчыкамі. І да яго нярэдка прыязджалі.
— А з просьбамі наведваліся?
— Выбаршчыкі прыходзілі. Дзед, чым мог, дапамагаў. Цікавіўся справамі людзей. Нікому ні ў чым не адмаўляў.
— А як да паэта прыходзілі?
— Так. Прыходзілі. Паэты. Каб ён даў сваю рэцэнзію. І аднойчы была такая гісторыя. Ён адмовіў аднаму паэту ў прадмове да кнігі. А той кажа: «Дык я ўжо напісаў, засталося толькі подпіс паставіць». І дзед тут яшчэ больш раззлаваўся: «Я і сам, калі трэба, магу напісаць». Ён ставіўся сур’ёзна да справы: калі штосьці робіш, то робіш добра. Ці ніяк. Так казаў і вучыў і мяне рабіць...
Дзед быў справядлівы. Часам здараліся моманты, калі б некаторыя прамаўчалі, бо, бывае, паэты слабавата пішуць, а Пімен Емяльянавіч мог спакойна сказаць пра гэта. Таму і адносіны тых паэтаў да яго маглі быць неадназначныя.
Увогуле, у дзеда паэзія часам была публіцыстычная, за што яго любілі і не любілі розныя дзеячы — ён пісаў пра бюракратаў і чыноўнікаў і вельмі іх крытыкаваў. Але затое атрымліваў увагу грамадскасці. Ну а пісьменнікі яго любілі за тое, што ён так выступаў, што трэба выказваў...
— Андрэй Аляксандравіч, а якія захапленні былі ў Пімена Панчанкі?
— Ён быў заўзятым аматарам футболу, глядзеў матчы па тэлевізары. Хоць сам спортам не займаўся. Унучка Ксенія ўвесь час сачыла за тым, што ішло па тэлевізары, і як толькі пачынаўся матч, крычала: «Дзед, футбол ідзе!»
Калі Пімен Емяльянавіч быў малады, хадзіў на матчы на стадыён. Нават калі ў Лондане быў, схадзіў на футбол. І напамяць ведаў, дзе, хто і як з кім згуляў. І асабліва калі «Дынама» (Мінск) выступаў ці «Дынама» (Кіеў), дзед не мог сядзець на месцы. Вельмі перажываў, хадзіў па хаце…
А яшчэ ён любіў оперу «Норма» Беліні. Калі яе выконвалі, для яго быў шчаслівы час. І любіў «Балеро» Равеля. Слухаў па радыё ці па тэлебачанні. Усе гэта ведалі, і як толькі чулі адзначаныя творы, адразу ўключалі гук на поўную магутнасць…
Песні Ігара Лучанка дзеду падабаліся. Яны добра сябравалі. Лучанок да нас прыходзіў, а ў пакоі дзеда стаяла піяніна. Калі мая маці Таццяна пайшла ў музычную школу, Пімен Емяльянавіч купіў ёй інструмент. Але ён быў выведзены са строю. Лучанок пытаўся: «Як вы на ім іграеце?» — «А мы не іграем». І Іван Мележ, і Андрэй Макаёнак, і Уладзімір Караткевіч да нас прыходзілі...
Макiм ТАНК i Пiмeн ПАНЧАНКА, 1942 г.
— Ці былі ў вашага дзеда нейкія дрэнныя звычкі?
— Пімен Емяльянавіч смаліў. Калі прыязджаў з замежжа, месяц карыстаўся «Мальбара». Скончацца гэтыя цыгарэты, браўся за балгарскія. Смаліў на кухні. Кінуў, калі здароўе ўжо не дазваляла.
Ён і чарку любіў падняць. Упадабаў малдаўскі каньяк «Белы бусел». Увесь час шукалі яго па Мінску. У абед дзед казаў жонцы: «Зоя, налі мне чарачку-другую для апетыту». А потым, калі ў яго здароўе пагоршылася, бабуля гарбатай каньяк разводзіла.
— Ці мог дзед дома зэдлік парамантаваць, цвік прыбіць?
— Скажам так: гіпатэтычна мог, але… Гэта было не яго.
— А дача была ў Пімена Панчанкі?
— Не, ні дачы, ні машыны ў яго не было. Хаця дзед умеў вадзіць. Казаў: «Машыны не трэба, разаб’ецеся». І дачы не хацеў мець.
— Якую ежу любіў? Што яму гатавала бабуля?
— Ён не любіў салатаў. Усё, што перамешана, — гэта не яго. Любіў, каб быў добры кавалак сала натуральнага, мяса, зваранага, смажанага. Памідор проста парэзаны, а не ў салаце. Каб цыбуля была на стале, часнок. Вострая ежа — гэта яго. І агуркі салёныя. І ў Каралішчавічах, калі адпачывалі, заказвалі простую ежу. Тыя ж дранікі. І калі ў Прыбалтыцы адпачывалі, елі больш простую ежу, сваю. Якія стравы не ведалі, не замаўлялі.
Дзед любіў, калі да яго прыходзілі госці, пачаставаць. Дома заўсёды быў поўны стол. А вопратка — не самае галоўнае. І каб халадзільнік быў поўны абавязкова. Між іншым, у нашай сям’і ўсе любілі добра паесці.
Дарэчы, дзед грыбы любіў не толькі збіраць, але і есці. Памятаю, Зоя Кірылаўна ездзіла на Камароўку і выбірала іх для яго.
Пімен Емяльянавіч усіх нас навучыў, як адрозніваць грыбы. Калі ногі ў яго добра хадзілі, як толькі расквітнее — у чатыры-пяць гадзін, — ідзём па грыбы ў лес. І ўсе дзед сцежкі патаемныя пакажа. Мы з ім доўга хадзілі па лесе, у мяне ўжо ногі не ідуць: «Дзед, пайшлі дадому!» А ён туды-сюды: «Не, зараз, зараз!» А без яго ж не выйдзеш...
Калі жылі ў Каралішчавічах, хадзілі ў сталовую, але мелі і сваю электраплітку, і на вячэру былі ў нас смажаныя грыбы.
— Ці быў вольны час у дзеда? Чым ён займаўся тады?
— Недалёка ад Каралішчавічаў — Стайкі. Дзед там плаваў, і добра. Калі быў вольны час, то ён у асноўным праводзіў яго дома. Пісаў, прыёмнік слухаў: і «варожыя» галасы, і навіны. І літаратуру чытаў: беларускія часопісы, маскоўскія «Новый мир», «Дружба народов». І сачыў за літаратурнымі навінкамі. Пісьменнікі ж усяго Савецкага Саюза сябравалі паміж сабой. Перажывалі адзін за аднаго. Чыталі адзін аднаго.
— Андрэй Аляксандравіч, чым асабіста вас мог уразіць дзед?
— Ён такі чалавек быў, што мог нешта цікавае выкінуць. Узяць тыя ж Каралішчавічы. Ён мог падняць маці, бабулю, усіх, хто быў з ім на адпачынку, у гадзіну ночы: «Пайшлі, пайшлі!» А на вуліцы — жнівень. Самы зарапад. Зорак на небе шмат. І ў лесе добра бачна. І ён вёў нас на жытнёвае поле, яшчэ не прыбранае. Мы выходзілі ў яго цэнтр і назіралі, як зоркі падаюць. Прыгожа. Цікава.
І ў жыце ён распавядаў пра неба, пра зоркі. І адну сваю кніжку так і назваў «Млечны шлях»…
Між тым Пімен Емяльянавіч цікавіўся разнапланавымі рэчамі. І часопіс чытаў «Наука и жизнь». Разнастайнай інфармацыяй цікавіўся…
Калі быў малады, то быў жартаўлівы з сябрамі. Анекдотаў ведаў шмат. І слова нецэнзурнае мог заляпіць. І за сталом заўсёды гучаў смех. Нейкіх сур’ёзных размоў, напрыклад, пра палітыку, не было…
А вось у сям’і, са сваімі роднымі, ён быў сур’ёзны. Мог пажартаваць, але гэта было зусім па-іншаму. Нашы з ім адносіны былі своеасаблівымі. З дарослымі — адно, з дзецьмі — другое. З намі ён больш быў як настаўнік. Дзед пасадзіць побач і раскажа і пра замежжа, і пра краіны, дзе быў...
— У сям’і, напэўна, нейкія традыцыі былі закладзены дзедам і бабуляй. Ці захаваліся яны дагэтуль?
— Мы адзначалі савецкія святы: Дзень Перамогі, Першае мая, Сёмае кастрычніка. Дзень Перамогі заўсёды дома святкавалі, да нас прыязджалі іншыя родныя... Гэта калі мы жылі на вуліцы Янкі Купалы. Нашы вокны выходзілі на праспект Леніна. І трыбуну на Кастрычніцкай плошчы, і ўсю ваенную тэхніку, і парад было бачна. Усё грукацела пад вокнамі...
У дзеда быў пропуск на трыбуну. Я заўсёды з ім хадзіў, бо цікава прайсціся. Дзядзька, маці, у пэўны час і мой бацька — усе хадзілі туды з дзедам. Там стаялі жанчынкі ў нацыянальных касцюмах, была гарэлка, закуска. Да трыбуны дайшлі, трохі выпілі. На трыбуне пастаялі, паглядзелі парад. На зваротнай дарозе таксама трохі выпілі. Дадому прыйшлі ўжо вясёлыя. Там таксама стол накрыты. І пайшло свята! І гасцей шмат. Так што святы былі ў нас савецкія, але вясёлыя.
А самае значнае сямейнае свята — Новы год. Усе родзічы збіраліся ў асноўным у нас. Бывалі і знаёмыя. І сястра дзеда Еўдакія Емяльянаўна заўсёды была ў нас на свяце.
— Можа, засталіся ад дзеда нейкія каштоўныя для вас рэчы?
— Напамінак пра Пімена Емяльянавіча — кнігі, якія ён мне падпісаў як унуку. Яшчэ — попельніца. Калі дзед ляцеў з Амерыкі, у самалётах дазвалялі смаліць, і ён узяў яе як сувенір. На ёй намаляваны самы вялікі нью-ёркскі хмарачос. Колькі дзеда памятаю, гэта была яго любімая попельніца…
— А якую галоўную спадчыну пакінуў вам Пімен Панчанка?
— Па-першае — гены. Нават мая жонка смяецца: маўляў, калі што добрае ўва мне — то гэта ад Панчанкі. Дзед быў прыстойны, сумленны на сто працэнтаў. Сапраўдны камуніст у самым добрым сэнcе слова...
І такая рыса характару ў яго была. Калі нейкія мерапрыемствы, некуды ад’язджае, трэба за 15—20 хвілін як мінімум, а так і за паўгадзіны прыйсці на месца, каб ніхто яго не чакаў. Напрыклад, за 30 хвілін мы былі ўжо на пероне, калі куды-небудзь ехалі цягніком. Дзед быў пунктуальны. І мяне гэтаму навучыў…
— Андрэй Аляксандравіч, дзякуй за цікавую бяседу! Усяго вам найлепшага!

gnilozub@sb.by
Фота з архіва Андрэя ПАНЧАНКІ
Фота з архіва Андрэя ПАНЧАНКІ