16 июня на телеканале «Беларусь 3» выйдет шестисотый выпуск программы «Наперад у мінулае»
13.06.2024 10:14:00
Елена БАСИКИРСКАЯ
Ужо 12 гадоў творчая група «Наперад у мiнулае» вандруе па Беларусi i фiксуе на камеру нематэрыяльную культурную спадчыну розных рэгiёнаў краiны, якую беражлiва захоўваюць фальклорныя гурты i проста апантаныя людзi. Па ўмовах праекта носьбiты аўтэнтычнай культуры выконваюць ацалелыя цi адноўленыя абрады, народныя песнi i побытавыя танцы, дэманструюць адметнасцi мясцовых гаворак, распавядаюць гiсторыi, байкi i легенды паселiшчаў.
Абрад «Тройца» выконвае народны ансамбль народнай песнi i музыкi «Шчодрыца».
Дарэчы, за ўвесь час iснавання праграмы запiсана больш за паўтары тысячы народных песень! Як вiшанька на торце, у канцы перадачы iх прапануюць паслухаць у сучаснай апрацоўцы. Гэтым займаюцца аранжыроўшчык Сяргей Сухамлiн i саўндпрадзюсар Генадзь Сыракваш, якiя кожны раз робяць песню пад ключ, за што ад здымачнай групы i захавальнiкаў фальклору iм вялiкi дзякуй.
— Апошнiм часам большасць перадач здымаем на Гомельшчыне i Брэстчыне, бо там захавалася многа аўтэнтычнага матэрыялу. Для нас важна, каб народны гурт спяваў акапэльна або пад беларускiя традыцыйныя народныя iнструменты, а не пад фанаграму. Мiж тым многiя калектывы пераймаюць сучасныя рысы, сумяшчаюць фальклор з электроннай музыкай.
Вяскоўцы стараюцца сустрэць здымачную групу гасцiнна, старанна рыхтуюцца да паказу абрадаў, задзейнiчаюць лепшых удзельнiкаў, прыбiраюцца ў каларытныя строi. Творчая каманда звычайна выязджае на тры днi i за гэты тэрмiн набiрае матэрыял для чатырох‑пяцi праграм. Графiк вельмi шчыльны.
— Калi прыязджаем у глыбiнку i гутарым з людзьмi, то разумеем: яны ведаюць i сочаць за нашай перадачай, — удакладняе Аксана Вечар. — Цудоўна, што маем свайго гледача. Пачыналася перадача крышку ў iншым фармаце, якi прыдумаў рэжысёр i па сумяшчальнiцтве мой муж Анатоль Вечар. Адным з вядучых тады быў спявак Тэа. Ён ездзiў у глыбiнку i вёў размовы з вяскоўцамi пра народныя завядзёнкi. Прывозiлi са сталiцы ў глыбiнку вядомых артыстаў, а пазней пачалi здымаць фрагменты абрадаў, песнi, танцы.
За 12 гадоў у перадачах паўдзельнiчала некалькi тысяч захавальнiкаў мясцовых традыцый. У калектывах звычайна розная колькасць чалавек, але ад колькасцi, як правiла, не залежыць якасць.
— Калi нават утрох застанёмся, праспяваем не горш за астатнiх, — папярэдзiлi ўдзельнiкi калектыву з вёскi Сташаны, што на Пiншчыне.
I ў гэтым няма нiякага сумнення. Акрамя песень i танцаў, збiральнiкi фальклору паказваюць непаўторныя абрады. Цi чулi вы, напрыклад, пра «Ваўчыху», калi ў галоўнай ролi выступае лiхая свякроў. Або пра абрад «Ганяць шуляка»? Шуляк — птушка кшталу каршуна. У пастаноўцы бабулi з дзеркачамi водзяць карагоды i адпраўляюць шуляка ляцець далёка.
— Важна далучаць да такiх гуртоў моладзь, дзяцей. Нiхто, акрамя нас, не зберажэ свае традыцыi. Усцешвае, што на тэлебачаннi фальклорных праектаў становiцца больш.
Новы выпуск праекта «Наперад у мiнулае» пазнаёмiць з абрадам «Тройца» ў выкананнi народнага ансамбля народнай песнi i музыкi «Шчодрыца». Традыцыйна напрыканцы праграмы ўвазе гледачоў прадставяць народную песню ў сучаснай аранжыроўцы. На гэты раз саўндпрадзюсар Генадзь Сыракваш i ансамбль «Чараўнiцы» падрыхтавалi новую версiю песнi «Пойдзем, дзевачкi».
Вакальна-iнструментальны ансамбль «Чараўнiцы» — выканаўцы 600‑й народнай песнi ў сучаснай апрацоўцы.
Фота прэс‑службы Белтэлерадыёкампанii.
Абрад «Тройца» выконвае народны ансамбль народнай песнi i музыкi «Шчодрыца».
Дарэчы, за ўвесь час iснавання праграмы запiсана больш за паўтары тысячы народных песень! Як вiшанька на торце, у канцы перадачы iх прапануюць паслухаць у сучаснай апрацоўцы. Гэтым займаюцца аранжыроўшчык Сяргей Сухамлiн i саўндпрадзюсар Генадзь Сыракваш, якiя кожны раз робяць песню пад ключ, за што ад здымачнай групы i захавальнiкаў фальклору iм вялiкi дзякуй.
— Святкуем даволi грунтоўны юбiлей — падрыхтавалi 600 перадач, — распавядае вядучая Аксана Вечар. — На гэтым не спыняемся i працуем з яшчэ большым запалам. Кожную вёску можна наведваць шмат разоў i заўсёды вяртацца ў студыю з новым матэрыялам: запiсамi народных песень i кадрамi традыцыйных i аўтэнтычных беларускiх абрадаў.Увесь каларыт у людзях, якiя жывуць у вёсках, мястэчках. Асаблiва ўражваюць палешукi, расказвае Аксана Вечар:
— Апошнiм часам большасць перадач здымаем на Гомельшчыне i Брэстчыне, бо там захавалася многа аўтэнтычнага матэрыялу. Для нас важна, каб народны гурт спяваў акапэльна або пад беларускiя традыцыйныя народныя iнструменты, а не пад фанаграму. Мiж тым многiя калектывы пераймаюць сучасныя рысы, сумяшчаюць фальклор з электроннай музыкай.
Вяскоўцы стараюцца сустрэць здымачную групу гасцiнна, старанна рыхтуюцца да паказу абрадаў, задзейнiчаюць лепшых удзельнiкаў, прыбiраюцца ў каларытныя строi. Творчая каманда звычайна выязджае на тры днi i за гэты тэрмiн набiрае матэрыял для чатырох‑пяцi праграм. Графiк вельмi шчыльны.
— Калi прыязджаем у глыбiнку i гутарым з людзьмi, то разумеем: яны ведаюць i сочаць за нашай перадачай, — удакладняе Аксана Вечар. — Цудоўна, што маем свайго гледача. Пачыналася перадача крышку ў iншым фармаце, якi прыдумаў рэжысёр i па сумяшчальнiцтве мой муж Анатоль Вечар. Адным з вядучых тады быў спявак Тэа. Ён ездзiў у глыбiнку i вёў размовы з вяскоўцамi пра народныя завядзёнкi. Прывозiлi са сталiцы ў глыбiнку вядомых артыстаў, а пазней пачалi здымаць фрагменты абрадаў, песнi, танцы.
За 12 гадоў у перадачах паўдзельнiчала некалькi тысяч захавальнiкаў мясцовых традыцый. У калектывах звычайна розная колькасць чалавек, але ад колькасцi, як правiла, не залежыць якасць.
— Калi нават утрох застанёмся, праспяваем не горш за астатнiх, — папярэдзiлi ўдзельнiкi калектыву з вёскi Сташаны, што на Пiншчыне.
I ў гэтым няма нiякага сумнення. Акрамя песень i танцаў, збiральнiкi фальклору паказваюць непаўторныя абрады. Цi чулi вы, напрыклад, пра «Ваўчыху», калi ў галоўнай ролi выступае лiхая свякроў. Або пра абрад «Ганяць шуляка»? Шуляк — птушка кшталу каршуна. У пастаноўцы бабулi з дзеркачамi водзяць карагоды i адпраўляюць шуляка ляцець далёка.
— Здымаем абрады, прысвечаныя Хрэсьбiнам, Радзiнам, Купаллю, Калядам, Зажынкам, Дажынкам, — расказвае Аксана Вечар. — Ёсць i не такiя распаўсюджаныя. Напрыклад, завядзёнка выклiкання дажджу, калi падчас засухi дзяўчаты зранку выходзяць з плугам i пераворваюць дно ракi. Кажуць, гэта спрацоўвае на змену надвор’я.Задача перадачы «Наперад у мiнулае» — захаваць спадчыну фальклорных i этнаграфiчных гуртоў, пазнаёмiць з iмi тэлегледачоў. А наколькi моцна шануюць традыцыi ў самiм калектыве, залежыць ад кiраўнiка. Менавiта ён — асноўны натхняльнiк i генератар iдэй, пераканана Аксана Вечар:
— Важна далучаць да такiх гуртоў моладзь, дзяцей. Нiхто, акрамя нас, не зберажэ свае традыцыi. Усцешвае, што на тэлебачаннi фальклорных праектаў становiцца больш.
Новы выпуск праекта «Наперад у мiнулае» пазнаёмiць з абрадам «Тройца» ў выкананнi народнага ансамбля народнай песнi i музыкi «Шчодрыца». Традыцыйна напрыканцы праграмы ўвазе гледачоў прадставяць народную песню ў сучаснай аранжыроўцы. На гэты раз саўндпрадзюсар Генадзь Сыракваш i ансамбль «Чараўнiцы» падрыхтавалi новую версiю песнi «Пойдзем, дзевачкi».
Шасцiсоты выпуск праграмы «Наперад у мiнулае» выйдзе ў эфiр тэлеканала «Беларусь 3» у нядзелю, 16 чэрвеня, у 10:00.basikirskaya@sb.by
Фота прэс‑службы Белтэлерадыёкампанii.