Познаем Беларусь: 20 марта белорусскому писателю и переводчику Федору Жичке исполнилось бы 95 лет
20.03.2022 09:42:00
Бацькоўскі край — гаючая крыніца,
лясы,
палі,
блакіт над галавой,
цябе любіць, табою ганарыцца —
сыноўні абавязак мой.
Хведар Дзмітрыевіч Жычка нарадзіўся 20 сакавіка 1927 года ў мястэчку Марс (цяпер вёска Гелін) Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства захапляўся маляваннем, марыў паступіць у Віцебскае мастацкае вучылішча. Аднак гэтыя планы парушыла Вялікая Айчынная вайна. У 1944 годзе ён быў прызваны ў Чырвоную армію, але на фронт не трапіў, вайна блізілася да завяршэння. Летам 1945-га Хведар Жычка пайшоў служыць на Балтыйскі ваенна-марскі флот. Тады і пачаў пісаць вершы, якія былі надрукаваны ў газеце «Страж Балтики».
Завочна вучыўся ў Калінінградскім электратэхнікуме. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Піянер Беларусі». У 1959 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Беларусь», галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». 3 1976-га працаваў старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Свае шматлікія творы Xведар Жычка адрасаваў дзецям і юнацтву. Напрыклад, вострасюжэтныя, з цікавымі характарамі персанажаў аповесці для дзяцей «Каштанавы «Масквіч», «Піфагоравы штаны», «Зброю бяруць сыны», «Зорачка-пяцёрачка», «Дзе растуць бяссмертнікі», «Дзень будзе ясны». Не меншую цікавасць і сёння ў шматлікіх чытачоў выклікаюць зборнікі паэзіі, апавяданняў і нарысаў, фельетонаў і гумарэсак, а таксама вершы, перакладзеныя ім на беларускую мову. Сярод іх, дарэчы, ёсць асобныя творы рускага пісьменніка Аляксея Талстога. На словы Хведара Жычкі напісаны шматлікія музычныя творы.
Памёр Хведар Дзмітрыевіч Жычка ў 2007 годзе.
kuzmich@sb.by