В издательстве «Четыре четверти» вышел сборник воспоминаний известного поэта Казимира Камейши
31.07.2024 07:21:00
Елена БАСИКИРСКАЯ
Зборнiк успамiнаў «Неба веку твайго — узлёт высокi» ўбачыў свет у серыi «Асоба i час», заснаванай выдавецтвам «Чатыры чвэрцi» ў 2008 годзе. Анатоль Аўруцiн, Мiхась Пазнякоў, Алесь Савiцкi, Зiновiй Прыгодзiч i iншыя знакамiтыя пiсьменнiкi станавiлiся аўтарамi ў гэтай серыi, зараз выйшла навiнка з‑пад пяра Казiмiра Камейшы. У кнiзе аўтар спрабуе прайсцi яшчэ раз тымi шляхамi, якiя выпалi на гады яго жыцця i творчасцi, пачынаючы ад дзяцiнства i паступова вяртаючыся ў сучаснасць.
У анатацыi сказана, што ў цiкавае падарожжа ўспамiнаў Казiмiр Камейша запрашае сяброў, калег па пяры, што былi сведкамi згаданых падзей. І, вядома ж, сваiх зацiкаўленых чытачоў. Аўтар перакананы, што ў кожнага яна свая — галоўная вярста, чужой прайсцi немагчыма. Нават сваёй нiколi не паўторыш.
А жыццёвая дарога ў паэта насычаная i цiкавая. Казiмiр Камейша нарадзiўся ў 1943 годзе на Стаўбцоўшчыне. Скончыў фiлфак БДУ, служыў у Савецкай армii, працаваў у Капыльскай, Стаўбцоўскай, Валожынскай райгазетах, на Беларускiм радыё, у рэспублiканскiх часопiсах «Полымя», «Вясёлка», «Маладосць», «Вожык». Аўтар шматлiкiх зборнiкаў паэзii, лаўрэат многiх прэмiй, у тым лiку Нацыянальнай лiтаратурнай. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
У кнiзе шмат вобразнасцi, ёмiстых метафар, сумных успамiнаў, звязаных з Вялiкай Айчыннай вайной: «Галоўная мая вярста складвалася з мноства маленькiх i вялiкiх дарог, карэнiстых пушчанскiх сцяжын, старых польскiх брукаванак i новых струнiстых асфальтовак, лясiстых гасцiнцаў i ўтравелых бальшакоў. Вяртацца ж туды, у самы пачатак, нават памяццю бацькоў страшнавата. Бо там iдзе вайна, канчаецца 1943 год».
— Як жа вы жылi без электрычнасцi? — здзiўлена пытаюцца часам мае ўнукi. Для iх нават тое, што перажываў я, здаецца нейкай казкай. Электрыка i на самай справе не спяшалася ў нашу вёску. Я ўжо быў студэнтам‑трэццякурснiкам, а яна ўсё пазнiлася.
Нягледзячы на складанае маленства, будучы пiсьменнiк шмат чытаў. У вольную хвiлiну бег у суседнюю вёску да цёткi Ванды, якая ўжо скончыла Магiлёўскае культасветвучылiшча i загадвала тутэйшай бiблiятэкай. За доўгiя зiмовыя вечары ён адолеў, магчыма, палову той бiблiятэкi, праглынаючы ўсё без разбору. Дзякуючы чытанню i сам стаў складаць вершы. А яшчэ ў раскрыццi паэтычнага таленту пiсьменнiк «вiнавацiць» прыроду. Сям’я жыла ў цудоўным свеце ляснога хараства Налiбоцкай пушчы.

— Дзяцiнства было ў прамым сэнсе басаногiм, — расказвае аўтар. — І ў школу бегалi басанож, ледзь толькi сыдзе снег. Школа размяшчалася ў былых панскiх пакоях, дзе было холадна, замярзала зiмой у чарнiлiцах чарнiла. Можа, з гэтай прычыны i не скончыў я свой першы клас — захварэў на коклюш.Час быў няпросты, сучаснаму пакаленню немагчыма паверыць, што людзi жылi без электрычнасцi. Першыя драўляныя слупы, якiя павiнны былi несцi на сабе правады, нагадвалi Казiмiру Камейшу вялiзныя мылiцы. Тады i нарадзiўся ў яго такi вобраз: «Брыдзе ў вёску на мылiцах электрасвятло».
— Як жа вы жылi без электрычнасцi? — здзiўлена пытаюцца часам мае ўнукi. Для iх нават тое, што перажываў я, здаецца нейкай казкай. Электрыка i на самай справе не спяшалася ў нашу вёску. Я ўжо быў студэнтам‑трэццякурснiкам, а яна ўсё пазнiлася.
Нягледзячы на складанае маленства, будучы пiсьменнiк шмат чытаў. У вольную хвiлiну бег у суседнюю вёску да цёткi Ванды, якая ўжо скончыла Магiлёўскае культасветвучылiшча i загадвала тутэйшай бiблiятэкай. За доўгiя зiмовыя вечары ён адолеў, магчыма, палову той бiблiятэкi, праглынаючы ўсё без разбору. Дзякуючы чытанню i сам стаў складаць вершы. А яшчэ ў раскрыццi паэтычнага таленту пiсьменнiк «вiнавацiць» прыроду. Сям’я жыла ў цудоўным свеце ляснога хараства Налiбоцкай пушчы.
Дзяцiнства падарыла будучаму паэту шмат уражанняў. Быў ён пастухом i аратым — а стаў выдатным беларускiм пiсьменнiкам.basikirskaya@sb.by