У Іванаве адзначаюць Дзень беларускага пісьменства
01.09.2018 14:49:54
Павел ЛОСИЧ
Праграма мерапрыемстваў пачалася з ўрачыстай лінейкі “Пiсьменства Беларусi — крынiца культуры i духоўнасцi народа", якая адбылася ў сярэдняй школе № 4. З 1 верасня вучняў павіншаваў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.
- Веды дапамогуць вам адкрыць шырокую дарогу ў жыццё. Разам з тым, гэты год аб'яўлены Годам малой радзімы. Гэта як напамін усім нам не забываць, адкуль мы родам. Трэба паважаць роднае, беларускае - у першую чаргу сям'ю, бацькоў, бацькоўскі дом, быць ўважлівымі да нацыянальнай літаратуры, роднага слова. Ідзіце з гэтым разуменнем ў вялікі свет, - сказаў Аляксандр Карлюкевіч.
Сёння ў Іванаве адкрылася першая кнігарня “Верасень”. Яна знаходзіцца ў будынку ўнівермага. Там можна набыць класічную літаратуру, творы сучасных аўтараў, а таксама вучэбна-метадычныя дапаможнікі, канцылярскія тавары.
- "Белкніга" зрабіла ўсё магчымае, каб новы магазін стаў знакавым месцам. Важна, каб тут адчувалася цяпло і душа мастацкага слова. На мой погляд, асаблівай часткай павільёна павінен стаць раздзел з кнігамі пра родны край, - падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.
Пісьменнікі і паэты з 13 краін з’ехаліся ў вёску Варацэвічы, дзе праходзіць міжнародны круглый стол "Мастацкая лiтаратура як шлях адзiн да аднаго". Апоўдні ў Iванаўскiм раённым Цэнтры культуры i народных традыцый адкрылася выстава вядомага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў, аглядальніка газеты "СБ. Беларусь сегодня" Алега Карповіча.
З самага ранку на вуліцах гарадка шматлюдна. Цэнтр горада – адна святочная пляцоўка. Галоўныя вуліцы перакрытыя. Тут гандлююць рамеснікі, працуюць шматлікія кафэ. На плошчы Кастрычніка адкрыліся павільёны выданняў і выдавецтваў. Ёсць нават друкарскі двор XVI стагоддзя.
Заўтра ў Іванаве пройдуць галоўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства.