У Фядорах добрыя традыцыі
16.08.2018 07:07:00
Владимир СУББОТ
Да выхаду на пенсію працавала паштальёнам у Фядорах Надзея Гапончык. Дванаццаць гадоў таму яе змяніла нявестка Таццяна. Цяжкавата было спачатку. Вёска густанаселеная. Дапамагалі дочкі Аксана і Ганна, муж Алег Мікалаевіч, які працуе вадзіцелем у гаспадарцы. Дзяўчынкі выраслі, атрымалі вышэйшую адукацыю, самастойна працуюць. А калі прыязджаюць у водпуск да бацькоў, даюць маці адпачыць.
Таццяну Анатольеўну радуе, што ў Фядорах да пастаянных чытачоў любімага выдання — вартаўніка Міхаіла Гунько, галоўных спецыялістаў гаспадаркі Ігара Гунько і Людмілы Мельнікавай — далучаюцца новыя. Тры дзесяцігоддзі кіраўніцтва сельгаспрадпрыемствам сябруе з нашай газетай Рыгор Дзямко. Традыцыяй тут стала падпіскай на яе заахвочваць перадавікоў сельгасвытворчасці, спецыялістаў, мясцовых інтэлігентаў. Больш за 40 падпісчыкаў “Сельской газеты” ў палескім аграгарадку.
subbat50@mail.ru
Фота аўтара