Более четырех тысяч журналов из фонда Национальной библиотеки стали доступны онлайн
10.07.2020 14:11:14
Людмила МИНКЕВИЧ
Нацыянальная бібліятэка працягвае адкрываць анлайн свае фонды. На мінулым тыдні новымі выданнямі папоўнілася электронная калекцыя «Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919—1939 гг.». Віртуальны рэсурс, паведамляе nlb.by, змяшчае 270 найменняў беларускіх перыядычных выданняў і выданняў, якія выходзілі на тэрыторыі БССР і Заходняй Беларусі з 1919 па 1939 год. Гэта больш за чатыры тысячы нумароў, якія адлюстроўваюць грамадска-палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё краіны ў міжваенны перыяд.
Як выглядаў Дом Урада і Цэнтральны Дом селяніна ў Мінску? Дзе і калі з’явіўся першы дзяржаўны рыбаводны завод БССР? Якое надвор’е было ў беларускіх гарадах? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў часопісах рэсурсу. Яны выдатна паказваюць, як жылі і пра што турбаваліся беларусы сто гадоў таму.
Для зручнасці карыстальнікаў дакументы структураваны па тэматычных рубрыках: адукацыя і выхаванне, мастацтва, ахова здароўя і медыцынскія навукі, палітыка і грамадства, рэлігіязнаўства, будаўніцтва, транспарт, эканоміка і іншыя. Асобнае месца ў рэсурсе займаюць часопісы, прысвечаныя літаратурнай і літаратуразнаўчай тэматыцы. Што важна, у электроннай калекцыі змешчаны не толькі выданні, якія выходзілі з пэўнай перыядычнасцю, але і тыя, што выдаваліся аднакратна або нерэгулярна. Аўтары праекта ўпэўнены, што ён будзе цікавы даследчыкам у галіне гісторыі, педагогікі, эканомікі, медыцыны, супрацоўнікам бібліятэк, архіваў, музеяў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
Фота nlb.by