Почему в последние годы "экономической дипломатии" в национальном масштабе уделяется такое большое внимание
08.02.2019 11:04:57
Игорь САВОСТЕНКО
У аснове палітыкі заўсёды была эканоміка. Устойлівая і бесперапынная праца айчыннай народнай гаспадаркі, паэтапнае развіццё сацыяльнай сферы, а ў канчатковым выніку паступовае паляпшэнне ўзроўню жыцця нашых людзей. Менавіта таму ў апошнія гады “эканамічнай дыпламатыі” ў нацыянальным маштабе надаецца такая вялікая ўвага. Клопат і мэтанакіраваная праца дзяржавы ў гэтым ключавым накірунку дае свой плён і неблагія лічбы.
Так, па выніках знешнеэканамічнай дзейнасці ў мінулым годзе беларускі экспарт тавараў склаў значныя 33,7 мільярда долараў, узняўшыся на 15,3 працэнта адносна 2017-га. У вартасным выражэнні рост экспарту краіны ўзяў планку ў 4,5 мільярда долараў. Безумоўна, з улікам набыцця нашымі замежнымі партнёрамі прадукцыі машынабудавання і іншых тавараў з высокай дадатковай вартасцю. Аб гэтым паведамлялася ў нядаўнім аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў, піша belta.by.
Па структурнай сутнасці экспарт-2018 размеркаваўся даволі рацыянальна, дасягнуўшы неабходнага ўзроўню дыверсіфікацыі: у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза яго доля заняла 41,2 працэнта (рост на 0,2 мільярда долараў), у Еўрасаюзе — 30,2 працэнта, альбо 2,3 мільярда долараў, а ў краінах “далёкай дугі” і іншых — 28,6 працэнта, ці 1,9 мільярда.
Да таго Беларусь летась выйшла на фінішную прамую па пытанні магчымага далучэння ў 2020 годзе да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА): завершаны перамовы нашай краіны па доступу на рынкі дваццаці членаў СГА, цяпер працягваюцца актыўныя кансультацыі па гэтай тэматыцы з Аўстраліяй, Бразіліяй, дзяржавамі ЕС, Канадай, Злучанымі Штатамі Амерыкі і Украінай.
Неабходна таксама звярнуць увагу і на шэраг іншых пазітыўных момантаў з галіны эканомікі. Так, у 2018 годзе прыватны сектар краіны забяспечыў 47,9 працэнта паступленняў у беларускі
бюджэт, што на 0,5 працэнта больш, чым у 2017-м, паведаміла БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах. А ўсяго ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў прыйшло 11,8914 мільярда рублёў (для даведкі: за мінулагодні перыяд падатковыя органы забяспечылі паступленне даходаў у бюджэт на суму 24,825 мільярда).
Станоўчым момантам назвалі эксперты і той факт, што летась у Беларусі на 7 працэнтаў, адносна 2017 года, павялічылася колькасць суб’ектаў гаспадарання (зарэгістравана звыш за 46 тысяч новых арганізацый). На сёння з 1,4 мільёна гаспадарчых суб’ектаў, якія прадстаўлены ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, больш за 402 тысячы дзеючыя.
Цікавыя звесткі днямі агучыла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы, валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) Мінска за 2018 год узрос на 4,6 працэнта ў параўнанні з 2017-м (прагноз — 3,9 працэнта). У грашовым эквіваленце — 33,7 мільярда рублёў. Такім чынам на сталічных прадпрыемствах быў забяспечаны рост прамысловай вытворчасці на 5,8 працэнта, інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 20,4 працэнта. Многа гэта ці мала — прэрэгатыва аналізу для профільных спецыялістаў. Думаю, што для нашага мегаполіса вынікі годныя, хаця пункты для далейшага росту ўсё ж застаюцца.
Для параўнання на перспектыву прывяду звесткі эканамічнага развіцця найбуйнейшых гарадоў свету ў перыяд з 2019 па 2035 год. Прагнозны рэйтынг быў складзены аналітыкамі з Оксфардскага інстытута эканамічнай палітыкі. У даследаванні ўзялі ўдзел 780 гарадоў, аналіз зроблены на бліжэйшыя 15 гадоў.
Найбольшы штогадовы рост эканомікі пакажуць мегаполісы Індыі, піша World Economic Forum. Горад Сурат забяспечыць тэмп росту ВУП на 9,5 працэнта, індыйская Агра будзе прырастаць на 8,6 працэнта, а вядомы ў нас пабрацім Мінска горад Бангалор (індыйская Сіліконавая даліна) штогод будзе расці на 8,5 працэнта. У лідарах ва ўсіх мегаполісах паказчыкі па ІТ-сектару.
Як стала вядома, да 2027 года сукупны ВУП азіяцкіх гарадоў, нарэшце, перавысіць валавы ўнутраны прадукт паўночнаамерыканскіх і еўрапейскіх гарадоў разам узятых, а да 2035-га гэтая розніца складзе 17 працэнтаў.
У топе, вядома, Кітай: у 2035 годзе ў “найлепшую дзясятку” па ВУП увойдуць Шанхай, Пекін, Гуанчжоу і Шэньчжэнь. Аднак у цэлым па росту эканомікі, паводле прагнозаў на 2019 год, Кітай са сваімі 6,2 працэнта саступіць Індыі з яе 7,4 працэнта адпаведна.
Вось такія навіны. Сустрэнемся...