Кирпич-перчатка, макеты и древнее оружие — что еще можно будет увидеть во второй башне Лидского замка
20.07.2019 10:51:32
Татьяна КОНДРАТЬЕВА
Новая вежа хутка прыме першых гасцей.
Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Наталля Леўшунова расказала аб тым, што ўжо зроблена, і пра тое, што яшчэ трэба будзе зрабіць:
— Праца па аднаўленні другой вежы Лідскага замка распачата. Ужо сёння мы бачым вялікую аддачу ад турыстычнай дзейнасці на лідскай зямлі, таму гатовы ўкладваць бюджэтныя сродкі ў развіццё гэтай сферы. Фінансаванне будаўнічых работ цалкам легла на раённы бюджэт, з якога выдзелiлi 200 тысяч рублёў. Таксама чакаем дапамогі ад вобласці. На сёння ў вежы выкладзена плітка, ідзе мантаж радыятараў ацяплення, устаноўка свяцільняў. Адным словам, завяршаюцца аддзелачныя работы на ўсіх пяці з паловай паверхах. Тут працуюць работнікі будаўніча-мантажнага трэста № 19. Гэтая арганізацыя ажыццяўляла папярэдняе аднаўленне Лідскага замка. Скажу вам так: i вежу Гедыміна, і помнік Гедыміну плануем урачыста адкрыць для шырокай грамадскасці 7 верасня.
Лідскі замак адрозніваецца ад іншых перш за ўсё магчымасцю правядзення там рыцарскіх і, галоўнае, конных турніраў. Двор замка пакрыты пяском. Ужо распрацавана некалькі відаў забаўляльных праграм, мноства інтэрактываў, квэстаў, гульняў і займальных пастановак. Першы рыцарскі турнір у Лідскім замку правялі ў 2005 годзе. З той пары музейшчыкі пачалі распрацоўваць цікавыя мерапрыемствы штогод. Гэта дало магчымасць раскруціць турыстычны аб’ект і значна павялічыць аб’ём уязнога турызму.
Толькі за апошнія шэсць месяцаў Лідскі замак наведала амаль 24 000 чалавек, з якіх больш за 5000 — гэта замежныя турысты. Едуць з Літвы, Латвіі, Украіны, Расіі, Польшчы, Узбекістана, Швейцарыі, Галандыі. У параўнанні з мінулым годам колькасць наведвальнікаў павялічылася амаль на паўтысячы.
На майстар-класы па стральбе заўсёды выстройваецца чарга.
Такі помнік Гедыміну ўрачыста адкрыюць 7 верасня.
Тая самая знакамітая пальчатка.
За сціплую плату ў вежы Вітаўта можна сесці за адзін стол з каралём і каралевай і нават прымераць карону.
Работнікі Лідскага музея пастаянна знаходзяцца ў пошуках новых форм працы. Праводзяцца аглядныя і тэматычныя аніміраваныя экскурсіі па замкавым двары і выставачнай экспазіцыі, якія раскрываюць гісторыю замка, знаёмяць з міфамі, легендамi і паданнямі. Вялікі інтарэс у наведвальнікаў выклікаюць інтэрактыўныя прадстаўленні, гульні і забавы ў стылі cярэдневякоўя.
Замак супрацоўнічае з мясцовымі рамеснікамі.
За мінулы год замак наведала 92 000 турыстаў.
— Зараз мы ўзмоцнена працуем над стварэннем экспазіцыі, якая будзе выстаўляцца ў вежы Гедыміна. Трэба будзе памяняць канцэпцыю абедзвюх вежаў. Частку экспанатаў, якая адносіцца да XIV—XV стагоддзяў, перанясём з першай вежы. Туды пераедзе, вядома, цэгла-пальчатка і іншыя аўтэнтычныя прадметы, якія былі знойдзены на тэрыторыі падчас археалагічных раскопак. Частка макетаў і манекенаў ужо закуплена, частку яшчэ трэба будзе набыць, нешта запазычым з іншых музеяў Беларусі. Галоўнае, што замак нагадвае жывы арганізм, які пастаянна мяняецца і ўдасканальваецца. Ёсць і свае ноу-хау. Па прыкладу працы Мірскага і Нясвіжскага замкаў у гэтым годзе наладжана супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатрам, арганізаваны «Тэатральныя сустрэчы ў Лідскім замку». А 20 ліпеня ў замку выступіць балет «Тысяча і адна ноч». Прыязджайце і ўсё ўбачыце сваімі вачыма!
У вежу Гедыміна пераедуць аўтэнтычныя прадметы, што былі знойдзены ў Лідскім замку падчас раскопак.
kondratsieva@sb.byФота аўтара и БЕЛТА