Могилевская пенсионерка рассказывает на YouTube о туристическом потенциале белорусской глубинки
11.10.2018 08:35:00
Светлана МАРКОВА
Хто не марыў пабываць у Калізеі, падняцца на Эйфелеву вежу ці ўбачыць знакаміты Біг-Бэн? Між тым і ў нашай краіне таксама ёсць на што паглядзець. І не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў сельскай глыбінцы. Пры гэтым такія турнэ па кішэні мясцовага або заезджага турыста моцна не ўдараць, а вось уражанняў хопіць надоўга. Магіляўчанка Таццяна Падплутава стварыла ўласны канал на YouTube, дзе распавядае аб турыстычным патэнцыяле Беларусі.
Таццяна ПАДПЛУТАВА стварыла свой канал, дзе расказвае пра турыстычны патэнцыял краіны.
Сярод яе падпісчыкаў — не толькі нашы грамадзяне, а і жыхары далёкага і блізкага замежжа. Некаторыя ўжо заявілі аб жаданні пабываць у тых месцах, якія гараджанка зняла на відэа. Аўтар не хавае, што ідэя стаць віртуальным гідам зарадзілася тады, калі захацелася перадаць людзям асабістыя адчуванні:
— А яны вельмі адрозніваюцца ад таго, што чула ці бачыла раней пра цікавае для мяне месца. Узяць, да прыкладу, аграгарадок Альшаны Столінскага раёна. Вядома, што тут жывуць працавітыя вяскоўцы, якія радуюць усю краіну самай ранняй гароднінай. Але калі наглядна ацэньваеш увесь размах іх цяплічных плантацый, бачыш дагледжаныя дамы і вуліцы, проста слоў не хапае, каб перадаць сваё захапленне.
Ролік пра Альшаны ўжо набраў каля 23 000 праглядаў. Каментарыі гледачоў — выключна захапляльныя. Лічаць, што ёсць чаму павучыцца ў беларусаў! Іншы зрэз аграбізнесу — сельгаспрадпрыемства «Рассвет» Кіраўскага раёна. Былы калгас-мільянер і сёння паказвае прыклад паспяховай працы і годнага жыцця. Старэйшыя з падпісчыкаў прызналіся рэжысёру-аматару ў настальгіі па Савецкім Саюзе, маладзейшыя — здзівіліся ўбачанаму. А нехта нават параўнаў архітэктуру цэнтральнай сядзібы «Рассвета» ў Мышкавічах з французскім Гаўрам. І ўсе сышліся ў тым, што ў нашай краіне ўмеюць захоўваць усё лепшае.
Магіляўчанка прызналася, што напачатку манціравала міні-фільмы з фотакартак. Як усё аб’яднаць, падаць, якую падабраць музыку — адказы на гэтыя пытанні шукала ў інтэрнэце. Пазней пачала здымаць відэасюжэты і іх каменціраваць. Здаралася, што прафесійныя парады — як трымацца ў кадры, якую моц задаць гуку — давалі самі падпісчыкі. Таццяна Падплутава заўвагі ўлічвала — галоўнае, каб цікава было. А зачапіцца воку і душы, упэўнена, можна шмат дзе: і за мелодыю браслаўскіх азёр, і за непаўторную архітэктуру старажытнага Будслава. Дзесьці на першым плане — прыгажосць прыроды, дзесьці — дойлідства, дзесьці — самі людзі.
Часам у дарогу магіляўчанка адпраўляецца адна, часам — з сябрамі-аднадумцамі. Не адмаўляецца і ад арганізаваных экскурсій. У родным Магілёве, дарэчы, праводзіла іх і сама. У пошуку незвычайных, захапляльных дэталяў з мінулага перачытвала мноства крыніц — трэба ж, каб гледачы не засумавалі, захацелі прыйсці зноў. Падпісчыкі з дапамогай гэтых віртуальных экскурсій ужо пабывалі ў Мсціславе, Бялынічах, Слаўгарадзе, Пінску і многіх іншых гарадах і пасёлках краіны. Да слова, маршруты пенсіянеркі праходзяць не толькі па раскручаных экскурсійных месцах. Яна не лянуецца зазірнуць і туды, дзе турысты даволі рэдкія госці. Сёння ў аматаркi – больш за паўтары тысячы падпісчыкаў, звыш за сто тысяч праглядаў і сотні лайкаў за крэатыў. Гэтыя лічбы мяняюцца кожны дзень — зразумела, у бок павелічэння. Сама таксама часу дарма не губляе. Зараз манціруе новы ролік — аб падарожжы па беларускай частцы Аўгустоўскага канала.