Немецкий художник показал, что после чернобыльской катастрофы белорусская природа продолжает жить своей жизнью
06.09.2019 14:36:06
Людмила МИНКЕВИЧ
Пачынаючы з 2015 года нямецкі мастак Герман Бус здзейсніў некалькі паездак у зону адчужэння Чарнобыльскай АЭС. Спачатку ён прыехаў проста як валанцёр. Мастак быў уражаны прыгажосцю палескай зямлі, а таму вырашыў сюды вярнуцца. Ён ездзіў і вывучаў кінутыя вёскі, знаёміўся з жыхарамі, якія засталіся ў зоне, і ўсё гэта пераносіў на палатно. Атрымаліся, з аднаго боку, сацыяльныя работы, а з другога — выдатны рэалістычны жывапіс.
Малюючы закінутыя беларускія хаты, дарогі, сцэны разбурэння з фатаграфічнай дакладнасцю, Герман Бус даводзіць гэтую рэальнасць да ілюзорнасці, паведамляе ncsm.by. У буйнафарматных, гіперрэалістычных малюнках ландшафтаў любая дэталь становіцца знакам. Найважнейшым з такіх знакаў для Германа Буса з’яўляецца сіняя ці ярка-блакітная фарба — тая самая, якой у Беларусі фарбуюць старыя крыжы і агароджы на магілах, драўляныя дамы і платы. Апошнія сляды чалавека ў зоне адчужэння адзначаны яркай фарбай.
Што адметна, работы нямецкага мастака не агорнуты страхам і жахам. Пабываўшы ў зоне адчужэння праз трыццаць гадоў пасля аварыі, ён убачыў не катастрафічны сцэнарый армагедону, але ціхую ўрачыстасць спустошанага свету, які працягвае існаваць і без чалавека. Герман Бус прыходзіць да высновы: тое, што называецца «разбурэннем навакольнага асяроддзя», на самай справе з’яўляецца знішчэннем усяго чалавечага, прырода ж працягвае жыць сваім жыццём.
Мінчане і госці сталіцы змогуць пазнаёміцца з работамі нямецкага мастака ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва. Адкрыццё экспазіцыі запланавана на 10 верасня.
mila@sb.by