Карэспандэнт “Рэспублікі” праверыла на сабе, ці сапраўды можна ўвесці чалавека ў гіпнатычны транс
23.03.2018 08:36:53
Часта на стол да следчых трапляюць справы, звязаныя з махлярствамі. Прычым часам падманутыя людзі сцвярджаюць, што грошы і каштоўнасці ў іх зламыснікі выманьваюць з дапамогай гіпнозу. Нядаўна падобны выпадак здарыўся ў Віцебску. Пацярпелая напісала заяву ў міліцыю з просьбай знайсці і пакараць зламысніцу, якой супраць сваёй волі аддала частку пенсіі. Карэспандэнт «Р» вырашыла праверыць, ці сапраўды чалавека так проста ўвесці ў транс.
Таццяна волі гiпнолага падпарадкоўвалася і выконвала ўсе яго каманды
На сеанс да гіпнолага Алега Грабенюка я прыйшла разам з сяброўкай Веранікай — так спакайней і мне, і маме, якой паведаміла пра мэту эксперымента. Да таго ж я выбрала не асабістую, а групавую сустрэчу, каб, як гаворыцца, і сябе паказаць, і што з іншымі адбываецца паглядзець. Пакуль удзельнікі збіраюцца, выведваю ў спецыяліста яго прафесійныя таямніцы.
— Гіпноз і самагіпноз — адно і тое ж. Ніхто вас з дапамогай «крыбля-крабля» сваёй волі падпарадкаваць не зможа, калі вы самі гэтага не хочаце, — здзівіў мяне гіпнолаг.
Ну а як жа быць з гісторыямі людзей, якія скардзяцца на тое, што з дапамогай увядзення ў транс у іх адабралі ўсё?
— Ёсць людзі, якія вельмі адчувальныя да гіпнозу, іх называюць самнамбулы. Гэта, як правіла, асобы адораныя: артысты, пісьменнікі, музыканты. Увогуле тыя, хто часта знаходзіцца ў сабе. Нават простыя тэхнікі маніпуляцыі на іх спрацоўваюць умомант.
Алег кажа, што шмат каго на яго сеансы прыводзяць асабістыя праблемы: адзін не можа заснуць, другі празмерна хвалюецца, трэці баіцца выказаць сваё меркаванне. Гіпноідны стан дапамагае разабрацца ў сабе і раскрыцца з новага боку — многія пачынаюць пісаць вершы, нешта майстраваць або ствараць карціны.
У групе да гэтага часу сабралася сем чалавек — можна пачынаць. Алег уключае спакойную музыку з гукамі прыроды, выбірае чалавека, з якім будзе працаваць, і прапануе мне паназіраць за працэсам.
— Стаіш роўна на нагах, — грубым басам загадвае ён маленькага росту дзяўчыне Таццяне. — Твой унутраны стан становіцца гарманічным, моцным, як і ўсё цела, — ужо плаўна і мерна гаворыць Алег, прыадкрываючы павекі дзяўчыны. Я палохаюся: у Таццяны цалкам зніклі зрэнкі, бачны толькі бялок. — Калі ты прачнешся, то зможаш расказаць, дзе была і што адчувала, — разбудзіў Таццяну гіпнолаг.
На маё здзіўленне, яна адказвае з усмешкай:
— Адчуваю сябе добра. Мне было камфортна, усе мышцы расслабіліся, вочы адкрыць я не магла.
— Спаць! — не даючы дагаварыць, дае каманду Алег. І дзяўчына зноў у нірване. — Рукі і цела расслабленыя. На тваёй руцэ — тоўстая пальчатка, яна не адчувае болю, — гіпнолаг сціскае скуру на запясці Таццяны хірургічнымі абцугамі. Дзяўчына нават не паварушылася, у той час як я была гатовая страціць прытомнасць.
— Вочкі адкрывай. Ёсць нейкія адчуванні? — спагадліва пытаецца Алег.
— Камарык укусіў, — адказвае Таццяна і ў трэці раз апускаецца ў сон.
— Я забіраю твой прыгожы і аксамітны голас, — прыгаворвае гіпнолаг. – Як тваё імя? — тут жа пытаецца ён. Але дзяўчына не можа вымавіць ні слова, безвынікова адкрываючы рот. Пасля некалькіх маніпуляцый голас усё ж вярнуўся, і Таццяна закрычала: «Ура!».
Ашалелая ад убачанага, я удакладняю, ці атрымаецца выпрабаваць тое ж на сабе.
— Калі ты не баішся, давяраеш мне, то змагу паказаць усё, што захочаш, — запэўнівае Алег. Што ж, праверым.
— Уяві, што энергія з маёй рукі праз тваё цела сыходзіць у правую нагу, — прыгаворвае гіпнолаг. — Яна пачынае прыліпаць ад чароўнага клею. Я буду прасіць цябе адарваць гэтую нагу цалкам, але ты выявіш, што яна намертва прыліпла, — шчоўкае пальцамі Алег. — І прама цяпер ты спрабуеш адарваць нагу, а ў цябе не атрымліваецца...
Я спакойна адрываю ступню ад зямлі, нават нягледзячы на тое, што Алег сваёй далонню на яе цісне. «Упс» — я расчараваная. Але гіпнолаг і не думаў спыняцца. Рэзка адкінуўшы маю галаву, ён гучна загадаў заплюшчыць вочы.
— Я дакранаюся да твайго лба, клей закрывае твае павекі. Ты спрабуеш іх адкрыць, але не атрымліваецца, спрабуеш яшчэ мацней...
І зноў я лёгка адкрываю вочы. Алег выносіць вердыкт: трэба крыху больш часу. Спецыяліст абяцае, што праз два-тры заняткі я буду «сыходзіць» таксама глыбока, як усе яго падапечныя.
Ніколькі не крывячы душой, прызнаюся: я хацела, каб гіпноз падзейнічаў. Нават у думках не было супраціўляцца. Але цуду так і не адбылося. Чаму? Магчыма, я не такая адораная, як тыя самыя самнамбулы, якія паддаюцца гіпнозу па пстрычцы пальца. Хоць, напэўна, гэта да лепшага — мама перажываць больш не будзе.
kristina_skuratovich@mail.ru