В стране разработали первое приложение для доноров крови
04.01.2019 08:22:00
Христина СКУРАТОВИЧ
«Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём» — такіх непарушных прынцыпаў прытрымліваюцца ўсе донары крыві, якіх у нашай краіне, дарэчы, больш за 96 тысяч. Многія часам і не задумваюцца, адкуль у клініках бяруцца кроў і яе кампаненты. Але калі здараецца бяда і тэрмінова патрабуецца пераліванне — донарскі матэрыял знаходзяць. За такой аператыўнасцю стаіць велізарная праца і ўрачоў, і неабыякавых да чужой бяды людзей. Менавіта для іх спецыялісты Гарадскога цэнтра трансфузіялогіі Мінска распрацавалі мабільны дадатак, які можна спампаваць у App Store і Google Play ўжо ў канцы студзеня. Карэспандэнт «Р» даведалася, якімі функцыямі ён валодае і чым дапаможа медыкам і донарам.
На тытульнай старонцы ўсё выканана ў традыцыйнай сімволіцы: на экране плаваюць эрытрацыты і з’яўляецца слоган, які заклікае людзей папоўніць шматлікія рады донараў: «Здароўе нацыі, яго фізічнае і маральнае становішча вызначаюцца тым, як людзі адказваюць на пытанне «Ці жадаю я быць донарам?».
Своеасаблівых рубрык некалькі. Напрыклад, у блоку інфармацыі можна знайсці артыкулы «Ці карысна донарства?», «Каму патрэбна кроў?», «Як стаць донарам?», «Як падрыхтавацца да здачы?», «Ці ведалі вы, што кожны трэці жыхар Зямлі хоць раз у жыцці мае патрэбу ў пераліванні крыві або яе кампанентаў?». І такой карыснай інфармацыі вельмі шмат. Прытым распрацоўшчыкі не нагружаюць карыстальнікаў сухой інфармацыяй — усё суправаджаецца малюнкамі і інфаграфікай.
Самыя галоўныя фішкі дадатку — магчымасць анлайн-запісу на здачу крыві і зваротная сувязь. Запампаваўшы дадатак, донар павінен зарэгістравацца ў базе — для гэтага трэба ўвесці імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактны тэлефон і е-mail. Праз спецыяльны сайт медыкі будуць бачыць усіх зарэгістраваных донараў і змогуць хутка адпраўляць ім push-паведамленні, калі тэрмінова спатрэбіцца кроў.
— Зараз донары запісваюцца на здачу крыві па тэлефоне ці прыходзяць асабіста, — расказвае пра спецыфіку працы Ганна Бында, аўтар праекта, урач-трансфузіёлаг Гарадскога цэнтра трансфузіялогіі Мінска. — Калі ўзнікае экстранная неабходнасць у крыві той ці іншай групы, спецыялісты, абапіраючыся на пэўныя параметры, выбіраюць чалавека з картатэкі і просяць яго прыехаць. Такі працэс дрэнна аўтаматызаваны і займае шмат часу. Ды і не заўсёды чалавек мае магчымасць размаўляць, можа, у яго ў гэты момант важны сход ці ён знаходзіцца ў метро... У канцы студзеня ў донараў з’явіцца наш мабільны дадатак, які дасць магчымасць урачам з імі звязацца з дапамогай пары клікаў.
Большасць донараў здаюць кроў і яе кампаненты па папярэднім запісе — гэта дазваляе падтрымліваць запасы матэрыялу для нармальнага функцыянавання клінік. Але што рабіць урачам, калі ўзнікне экстранная сітуацыя? Напрыклад, каб выратаваць чалавека, спатрэбіцца больш крыві пэўнай групы і рэзус-фактару.
— Падчас маштабных трагедый, пра якія ўсе даведваюцца з навін, людзі самі прыязджаюць здаваць кроў. Але ў звычайным жыцці, калі няма трагедый, таксама бываюць сітуацыі, калі патрэбнасць у крыві павялічваецца. Дзякуючы мабільнаму дадатку для донараў медыкі змогуць адправіць апавяшчэнне менавіта тым, у чыёй крыві зараз маюць патрэбу пацыенты. Так працэс па пошуку донара з пэўнай групай крыві і рэзус-фактарам стане больш эфектыўным.
А што думаюць пра навацыю ганаровыя донары? Сяргею Новікаву 46 гадоў, ён пачаў здаваць кроў яшчэ студэнтам. Мужчына прызнаецца, што ўпершыню пераступіў парог РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій з адной толькі місіяй — хацеў дапамагаць людзям:
— Я ўжо здаў каля 24 літраў крыві — 50 разоў прыкладна па 470 грамаў. Вельмі рады, што ў нас з’явіцца такі дадатак. Ён сапраўды дапаможа спрасціць адносіны «донар — медык» і дазволіць выратаваць жыццё вялікай колькасці людзей. Зараз я запісваюся на здачу крыві толькі па тэлефоне, але ў першыя ж дні выхаду дадатку спампую яго і пачну тэсціраваць. Менавіта для мяне гэты момант не прынцыповы, але вось моладзь, упэўнены, парадуецца. Не трэба будзе вісець на тэлефоне і марнаваць час — анлайн і пару клікаў усё зробяць за цябе.
Пасля запуску дадатак будзе тэсціравацца на донарах, якія супрацоўнічаюць з мінскім цэнтрам трансфузіялогіі. Крыху пазней, калі распрацоўшчыкі зразумеюць, што водгук ёсць, яго ўвядуць па ўсёй краіне. Дарэчы, каб атрымліваць апавяшчэнні і карыстацца дадаткам, падключэнне да інтэрнэту не патрэбна.
glushko@sb.by
Чырвоная кропля крыві з белай літарай «D» і супергеройскім блакітным плашчом — вось лагатып новага дадатку DonorBY.
Чырвоная кропля крыві з белай літарай D і супергеройскім блакітным плашчом — вось лагатып новага дадатку DonorBY. Абраны ён невыпадкова і з’яўляецца вобразным «малюнкам» нашых донараў. Бо яны — сапраўдныя супергероі, гатовыя ў любы момант прыйсці на дапамогу і падзяліцца часткай сябе. На тытульнай старонцы ўсё выканана ў традыцыйнай сімволіцы: на экране плаваюць эрытрацыты і з’яўляецца слоган, які заклікае людзей папоўніць шматлікія рады донараў: «Здароўе нацыі, яго фізічнае і маральнае становішча вызначаюцца тым, як людзі адказваюць на пытанне «Ці жадаю я быць донарам?».