В Бресте открывается первый хоспис
27.09.2018 09:23:00
Павел ЛОСИЧ
Адкрыць хоспіс плануюць у першыя дні кастрычніка. Аб’ект уключаны ў праграму падрыхтоўкі Брэста да 1000-годдзя. Карэспандэнт «Р» упэўніўся, што зараз хоспіс амаль гатовы да прыёму першых пацыентаў.
У памяшканнях расстаўляюць мэблю, правяраюць медыцынскае абсталяванне.
Учора апоўдні каля бежавага двухпавярховага будынка на вуліцы Калініна яшчэ завіхаліся будаўнікі, якія займаліся апошнімі момантамі падрыхтоўкі да адкрыцця. У двары амаль што ўсё гатова — засталіся нязначныя дробязі. У памяшканнях расстаўляюць мэблю, правяраюць медыцынскае абсталяванне. Усё ідзе па плане, а таму працуюць без мітусні. Але ж некаторая нервовасць перад хуткім адкрыццём важнага аб’екта адчуваецца.
— У хоспісе створаны ўмовы для знаходжання 35 пацыентаў у цяжкім стане з анкалагічнымі захворваннямі. Ім будзе аказвацца неабходная медыцынская, псіхалагічная і іншая дапамога. Таксама створаны дзённы стацыянар на восем месцаў, — распавёў куратар будаўніцтва Васіль Кісцень.
Пад патрэбы хоспіса рэканструявалі будынак былога дзіцячага садка
Хоспіс знаходзіцца ў прыватным сектары мікрараёна Кіеўка. Яго будаўніцтва пачалося яшчэ ў 2014 годзе, аднак у свой час узніклі праблемы з фінансаваннем. Грашовую праблему здолелі вырашыць два гады таму, калі важны аб’ект уключылі ў праграму падрыхтоўкі Брэста да 1000-годдзя.
Пад патрэбы хоспіса рэканструявалі будынак былога дзіцячага садка плошчай 1100 «квадратаў». Пасля прыбудовы новага корпуса плошча хоспіса павялічылася амаль у два разы.
— На двух паверхах размесцяцца прыёмны пакой, кухня, палаты для хворых, адміністрацыйныя памяшканні. Праекціроўшчыкі ўлічылі ўсе санітарныя нормы для медыцынскай установы па аказанні паліятыўнай дапамогі. Для хворых створаны добрыя ўмовы. Амаль што хатнія. Ну а мы пастараліся зрабіць сваю справу максімальна якасна. Усё ж аб’ект асаблівы... — сказаў адзін з будаўнікоў.
Памеры палат адпавядаюць еўрапейскім стандартам. У кожнай з іх тры ложкі і неабходнае медыцынскае абсталяванне. Плюс — сістэмы відэаназірання і неадкладнай сувязі з медперсаналам. Яшчэ — туалет і душ. Самастойна карыстацца імі змогуць і інваліды. Апроч палат, тут ёсць пакоі адпачынку для сваякоў пацыентаў, для валанцёраў. Прадугледжана і месца для малітвы.
Паліятыўную дапамогу ў хоспісе будуць атрымліваць жыхары Брэста і раёна. Знаходжанне ва ўстанове, канечне, будзе бясплатным.