В нашей стране много современных детских талантливых писателей, которые работают от души и профессионально
25.05.2023 08:40:00
Инна ФРОЛОВА
У нашай краіне многа сучасных дзіцячых таленавітых пісьменнікаў, якія працуюць ад душы і прафесійна
Як дзіцячага аўтара, Таццяну ДЗЕМІДОВІЧ ведаюць далёка за межамі Беларусі. Урыўкі з яе кнігі «Эх, Ромашкин!» друкаваліся ў расійскім часопісе «Мурзилка», у шматлікіх зборніках для дзяцей выдавецтва «Малыш». Зусім нядаўна ў выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет чарговая кніжка пісьменніцы «МармеЛадное лето». Сюжэт пра нязменныя каштоўнасці — сям'ю, сяброўства, калектывізм. Як зараз у літаратурным свеце пачуваецца дзіцячаму аўтару, якія задачы ён вырашае, якія тэмы кранае? Пра гэта пойдзе гаворка з сучаснай дзіцячай пісьменніцай, старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай Дземідовіч.
— Таццяна Анатольеўна, зараз дарослых турбуе, якая літаратура трапляе ў рукі іх дзяцей? На жаль, ёсць прыклады, калі за кідкай вокладкай, знешняй прывабнасцю хаваюцца жорсткасць, агрэсія, бруд. Як уберагчы юнага чытага ад непатрэбнага кантэнту?
— Кнігі з небяспечным зместам наўрад ці трапяць у рукі маленькага чытача праз дзіцячую бібліятэку. Яны распаўсюджваюцца праз інтэрнэт. Рэцэпт адзіны: бацькам, настаўнікам, супрацоўнікам бібліятэк не варта дзейнічаць шляхам забароны і павучанняў. Ва ўсіх справах малы чалавек павінен адчуваць, што дарослы з ім заадно і любы выбар яны робяць разам. Разам абмяркоўваюць набыццё кнігі, аналізуюць змест прачытанага: разважаюць пра ўчынкі герояў, на прыкладах літаратурных персанажаў вучацца дабрыні і спагадзе, аналізуюць свае жыццёвыя памылкі. Нездарма настолькі палюбіліся брэсцкім чытачам павольныя чытанні ўслых, чытанні сабакам і іншыя формы працы Брэсцкай гарадской бібліятэкі, калі дзеці знаёмяцца з кнігамі праз кантакты з дарослымі, роднай прыродай, калі становяцца самі першапраходцамі, адкрываюць усім дарогу да добрых і светлых кніг.
— Ці можа параіць добрую дзіцячую кнігу супрацоўнік кні-гарні, або тут малы чытач і бацькі павінны абапірацца толькі на свой густ?
— У брэсцкіх кнігарнях сеткi «Белкніга» працуюць невыпадковыя людзі. Яны цудоўна арыентуюцца ў свеце сучаснай літаратуры, часта дапамагаюць і юным чытачам, і бацькам падабраць выданні па ўзросце і захапленнях. Многіх заўзятых кнігалюбаў ведаюць у твар. Не раз назірала, як да юнага чытача, які застыў у роздуме перад палічкамі, падыходзяць супрацоўнікі, арыентуюць па сюжэтах і аўтарах.
— Апошняе дзесяцігоддзе шмат спрачаюцца пра жыццяздольнасць папяровага выдання. Ці паўстае такое пытанне ў дачыненні дзіцячай літаратуры?
— На маю думку, дзіцячая кніга ў папяровым выглядзе будзе жыць вечна. Для дзяцей вельмі важна тактыльнасць. Пяшчотныя абдымкі бацькоў супакойваюць малога, робяць яго ўпэўненым і шчаслівым. Кніга таксама дорыць адчуванне любові. Дзіця дакранаецца да старонак, гартае іх, разглядае малюнкі і адчувае сабе часткай цудоўных гісторый, казачных падзей. Цяпер яму так важна ўзяць у рукі чытанку, з удзячнасцю абняць, пакласцi на ноч пад падушку. А яшчэ кніга захоўвае самае каштоўнае — нашы ўспаміны пра дзяцінства. Кажуць, у чалавека самая моцная памяць на пахі. Я памятаю, як новыя выданні па-святочнаму пахлі свежымі фарбамі, яны і сёння шчымліва пахнуць бацькоўскім домам, і ад майго сэрца гэта ніколі не адарваць.
— Палова поспеху дзіцячага выдання належыць мастаку-афарміцелю. Без перабольшвання ён суаўтар. Якім чынам афармляеце свае кнігі?
— Шчыра кажучы, з мастакамі, якія афармлялі мае кнігі, не знаёмая. Гэта выбар выдавецтва. Але заўсёды на сустрэчах з дзецьмі згадваю імёны чараўнікоў, якія ажывілі маіх герояў, зрабілі падзеі бачнымі, напоўнілі чытанку яркімі фарбамі і арыгінальнымі рашэннямі. І яшчэ я гатова прыняць любы эксперымент мастака. Нават калі папярэдне бачыла сваіх герояў па-іншаму. Радуюся, што яны ў вачах таленавітых мастакоў вось такія прыгожыя, шчырыя, вясёлыя ці, наадварот, у глыбіні душы сур'ёзныя і разважлівыя.
— Валянцін Катаеў, Аркадзь Гайдар, Сяргей Міхалкоў, Леў Касіль пазней прызналіся, што былі вымушаны пераключыцца на дзіцячую літаратуру, бо маладая краіна ставіла пэўныя пытанні перад пісьменнікамі. Каб вырасціць патрыётаў сёння, ці трэба паўтарыць колішні шлях?
— Дзіцячая літаратура дапамагае маленькаму чалавеку знайсці ў сваім сэрцы самае моцнае, шчырае пачуццё, якое будзе трымаць яго ўсё жыццё, выратоўваць ад бед і памылковых крокаў. Гэта пачуццё любові… да сваіх продкаў, бацькоў, роднай зямлі. Распаліўшы ў дзяцінстве гэты ўнутраны агеньчык, зможам вырасціць патрыётаў. Мяркую, у наш час ніхто спецыяльна не пераключаецца на дзіцячую літаратуру. Гэтая аўдыторыя самая патрабавальная. Як ніхто іншы, здольная адчуваць фальш. Дзіцячыя пісьменнікі захоўваюць юнацкую непасрэднасць і пры гэтым з вышыні свайго вопыту могуць паглядзець на сябе маленькіх, а потым наадварот — вачыма дзяцей убачыць гэты свет. Зараз у Беларусі багата сучасных дзіцячых таленавітых пісьменнікаў, якія працуюць ад душы і вельмі прафесійна.
— На вашу думку, які ўзроставы цэнз дзіцяці для такіх сур'ёзных тэм, як падзеі Вялікай Айчыннай вайны?
— Пра гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны трэба расказваць з маленства, але інфармацыю падаваць згодна з узроставымі асаблівасцямі. Малечы цяжка аналізаваць многія падзеі, бо глыбокае вывучэнне гісторыі наперадзе, а сумныя старонкі з жудаснымі падрабязнасцямі могуць псіхалагічна траўмiраваць. Пры гэтым дзеці з задавальненнем чытаюць вершы пра Дзень Перамогі, з гонарам расказваюць пра сваіх прадзядуль-ветэранаў, у іх прачынаецца пачуццё ўдзячнасці да людзей старэйшага пакалення за мірнае неба, за доўгую і руплівую стваральную працу дзеля шчаслівай сучаснасці, а яшчэ ўзнікае ўсведамленне таго, што яны з'яўляюцца прадаўжальнікамі добрых спраў, ахоўнікамі памяці свайго народа.
— Якія буйныя літаратурныя святы ладзяцца ў Брэсце для папулярызацыі дзіцячай кнігі?
— Ужо чацвёрты сезон разам з абласным цэнтрам маладзёжнай творчасці мы праводзім конкурс юных дэкламатараў «Зорны спеў» па творчасці пісьменнікаў-землякоў. За гэты час спаборніцтва набрала папулярнасць. У ім штогод удзельнічаюць сотні школьнікаў з усіх куткоў вобласці. Пры Брэсцкім абласным аддзяленні працуе і «Літаратурная альтанка», ёй кіруе рамесніца Вольга Сандрыкава. Разам з дзецьмі ставіць тэатральныя пастаноўкі па вершах і прозе сучасных пісьменнікаў і выступае з імі ў школах і садках. Дзіцячыя пісьменнікі традыцыйна ўдзельнічаюць у гарадскім свяце «Бульвар, які чытае», яго рыхтуе Брэсцкая гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна. Менавіта грунтоўныя напрацоўкі бібліятэкі і леглі ў аснову запланаванага рэспубліканскага фестывалю «Падарожжа Васіліны па Беларусі», што пройдзе ў чэрвені ў Брэсце.
Трэці сезон ідзе конкурс кніжных закладак для любімых кніг. Стараемся ўключацца ў любыя творчыя справы нашых маленькіх чытачоў. Напрыклад, СШ № 19 Брэста пасля сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі штогод рыхтуе буктрэйлер па прачытанай кнізе госця. Звяртаюцца да нас і школьнікі, якія разам з настаўнікамі і бацькамі робяць першыя крокі ў літаратурна-даследчай працы. Вельмі прыемна, калі дзеці прыходзяць у аддзяленне, каб расказаць пра свае поспехі на фестывалях, навуковых канферэнцыях і дзякуюць нашым пісьменнікам за цудоўныя творы.
— Наперадзе лета і чаканыя канікулы. На што трэба звярнуць увагу дарослым, каб адпачынак іх дзяцей быў яркім, цікавым, сапраўдным мармеЛадным, як у вашай кніжцы?
— Будзьце разам з дзецьмі ва ўсіх іх справах, перажываннях і шчаслівых адкрыццях. Як казаў знакаміты педагог Януш Корчак: «Дзіця — гэта свята, якое пакуль што з табой». У нас, дарослых, ёсць шчаслівая магчымасць зноў і зноў вяртацца ў краіну дзяцінства разам з малымі, праз іх адкрываць гэты свет наноў ва ўсёй яго прыгажосці. А калі дзеці адчуваюць, што іх любяць, ганарацца імі, дык і ўсе справы ладзяцца, а шчасце вырастае да памераў сонца!
Фота з уласнага архіва Таццяны ДЗЕМІДОВІЧ