Котчинская кадриль — бренд Мостовского района
21.08.2020 14:00:28
Людмила МИНКЕВИЧ
Гэты дынамічны і жартаўлівы танец выконваецца на Мастоўшчыне не адно дзесяцігоддзе. На нейкі час пра кадрылю забылі. Але ў 1960 годзе на хрэсьбінах дачкі жыхара вёскі Котчына госці ўспомнілі даўні танец. Традыцыя пачала аднаўляцца. Ужо ў 1969-м, паведамляе livingheritage.by, кадрыля была паказана на фальклорным аглядзе, а ў 1971-м у Котчына прыехалі эксперты, зрабілі апісанне танца і змясцілі яго ў кнізе «Беларускія танцы».
![](/upload/iblock/d62/d624c3f4d37eb3754c8cbf0b7c5f74f6.jpg)
Калі сельскі клуб у Котчыне закрылі, «кадрыльную эстафету» пераняла суседняя вёска Вялікія Азёркі. Пры Азёркаўскім сельскім клубе адкрылі танцавальны гурток, у якім пачалі займацца мясцовыя школьнікі. Сёння ў Вялікіх Азёрках унікальны танец выконваюць жыхары розных прафесій і ўзростаў, што ўказвае на пераемнасць танцавальных народных традыцый.
![](/upload/iblock/073/0738b03d1ae436c6a6124412754ac861.jpg)
У котчынскай кадрылі дванаццаць элементаў. У кожнага свая назва — «змейка», «ручаёк» і гэтак далей. Танец разгортваецца як сцэнарый. Кожная пара, кожны ўдзельнік па чарзе паўтараюць рухі паводле прынцыпу «ўсе за ўсімі». Адметна, што музычныя перыяды і паўторы танцавальных фігур не адпавядаюць адзін аднаму: заканчэнне харэаграфічнай часткі не супадае з музычнай. Танец выконваецца з запалам, але ва ўмераным тэмпе.
![](/upload/iblock/0e6/0e60804328b720058f40be6ddb693db6.jpg)
Котчынская кадрыля абавязкова танцуецца ў народных строях. Жаночы касцюм складаецца з кашулi, прыталенага гарсэта, андарака з фартухам. А мужчынскі — з кашулі, багатага пояса і портак.
mila@sb.by