“Алеся” начала проходку второго перегонного тоннеля между станциями “Вокзальная” і “Ковальская Слобода”
25.05.2019 11:52:00
Инна ГОРБАТЕНКО
Трэцюю лінію метро будуюць кругласутачна і без выхадных. Пракладаць тунэлі людзям дапамагаюць машыны. Высокатэхналагічныя і магутныя! Дзякуючы ім будуюць метро больш хутка, з меншымі затратамі. Так, кожны дзень тунэлепраходчы механізаваны шчыт «Алеся» прасоўваецца наперад на 12 метраў. Карэспандэнт «Р» прысутнічала на запуску «Алесі» і даведалася падрабязнасці.
Корпус «Алесі» ўпрыгожваюць тры зоркі. Гэта колькасць пройдзеных ёю перагонных тунэляў.
У красавіку на станцыі «Кавальская Слабада» «Алеся» завяршыла праходку аднаго з двух перагонных тунэляў паміж будучымі станцыямі «Вакзальная» і «Кавальская Слабада». Затым тунэлепраходчы механізаваны шчыт дэманціравалі і перавезлі назад на «Вакзальную». Для яго транспарціроўкі задзейнічалі спецыяльную тэхніку вялікай грузападымальнасці.
Пабачыць «жалезную лэдзі» ў рабоце можна на станцыі «Вакзальная». Памеры агрэгата ўражваюць! Яго маса — 550 тон, даўжыня — больш за 90 метраў. Корпус упрыгожваюць тры зоркі. Гэта колькасць пройдзеных ім перагонных тунэляў. З «Вакзальнай» «Алеся» пачала праходку другога перагоннага тунэля да станцыі «Кавальская Слабада». Пад зямлёй ёй трэба будзе пераадолець шлях у 1260 метраў.
— У якасці эксперыменту ўсталёўваем на тунэлепраходчы механізаваны шчыт новыя ўзоры рэжучай прылады. Іх канструкцыя трохі адрозніваецца ад тых, што выкарыстоўвалі раней. Гэта дазволіць нам прайсці ўчастак у штатным рэжыме, — перад запускам «Алесі» паведаміў дырэктар тунэльнага атрада № 1 УП «Мінскметрабуд» Аляксандр Обадаў.
Кошт новай рэжучай прылады — каля 150 тысяч еўра. Яе працоўны рэсурс складае не 250 метраў, як у папярэдняй мадэлі, а ўсе 450! Гэта значыць, колькасць прыпынкаў для яе замены паменшыцца, што дазволіць павялічыць хуткасць праходкі.
«Алеся» не проста здымае грунт, але і замацоўвае ў тунэлі бетонныя кольцы дыяметрам шэсць метраў. Абслугоўваюць праходчы комплекс 60 чалавек. Працуюць у чатыры змены. Кругласутачна і без выхадных. Самая адказная праца — у аператараў. Яны сочаць за маніторамі, на якіх адлюстроўваецца ўся неабходная для праходкі інфармацыя.
Завяршыць другі перагонны тунэль паміж станцыямі «Вакзальная» і «Кавальская Слабада» плануецца ў пачатку кастрычніка. Гэта будзе фінальны тунэль першага пускавога комплексу, які ўключае чатыры новыя станцыі — «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Багушэвіча» і «Юбілейная плошча». 1 студзеня 2020 года па новых тунэлях плануецца запусціць першы пробны цягнік.
Найбольшая ступень гатоўнасці ў станцыі «Кавальская Слабада» — 98 працэнтаў. Там завяршаюцца аддзелачныя работы. Каб не пашкодзіць гранітныя пліты на падлозе, іх часова накрылі ахоўным матэрыялам.
Генеральны дырэктар УП «Мінскметрабуд» Леанід Стухальскі кажа аб планах:
— Тунэлі ад станцыі «Кавальская Слабада» да станцыі «Аэрадромная» пабудаваны. Пасля заканчэння II Еўрапейскіх гульняў прыступім да будаўніцтва трох наступных станцый: «Аэрадромнай», «Лошыцкай» («Немаршанскі сад»), «Каржанеўскага» («Слуцкі гасцінец»). Яны павінны быць гатовыя да 2023 года. Тым часам наш інстытут праектуе наступныя станцыі — у бок плошчы Бангалор. У 2020 годзе пачнём работы па падрыхтоўцы тэрыторыі для будаўніцтва гэтых станцый.
gorbatenko@sb.by