Сувениры и катание на пони, шашлыки из морепродуктов, жареные улитки, ароматный глинтвейн: в Минске открылись новогодние ярмарки
19.12.2020 08:11:00
Наталья ТЫЧКО
Прадчуваю Новы год як нiколi, вельмi хочацца чагосьцi светлага i радаснага. Кожны этап змянення горада да будучага свята ўспрымаю як сiгнал: ужо зусiм хутка надыдзе час мандарынаў i шампанскага. Учора Мiнск даў чарговую адмашку: пачалi працаваць навагоднiя кiрмашы. У гандлёвых павiльёнах стаiць такi водар! Тым, хто на дыеце, даю параду: дазвольце сабе што-небудзь смачнае з гэтых гандлёвых «дворыкаў». «Р» даведалася, што i па якiх цэнах можна купiць на сталiчных кiрмашах.
У сталiцы — дзве традыцыйныя пляцоўкi для навагоднiх кiрмашоў.
Першы дзень працы кiрмашу на Кастрычнiцкай плошчы. Хтосьцi праходзiць на невялiкай адлегласцi ад гандлёвых кропак, сочыць за «дзействам» здалёк, iншыя наблiжаюцца, зазiраюць унутр. «У разведку» прыйшла i сямейная пара — Галiна Фёдараўна i Аляксандр Юр’евiч. Яны заўсёднiкi навагоднiх кiрмашоў.
— Штогод прыходзiм i на Кастрычнiцкую плошчу, i ля Палаца спорту гуляем, — дзеляцца пенсiянеры. — У мiнулы раз закупiлiся па-буйному: розныя сувенiры, шарыкi, ялiнкi. Такiя кiрмашы ствараюць святочны настрой. Выдатна!
Сёлета гандлёвыя павiльёны на Кастрычнiцкай плошчы размясцiлiся ў чатырох шкляных домiках.
Дарэчы, у работнiкаў кiрмашу ў гэтым годзе дрэс-код: белыя камiзэлькi, вязаныя шапкi з пампонам i чорныя угi. Выглядае вельмi мiла. Вядома ж, выкарыстоўваюць i сродкi iндывiдуальнай абароны.
У суседнiм домiку гандлююць мяснымi дэлiкатэсамi: крылцы па-амерыканску — па 65 капеек, курыца грыль — па 99 капеек, смажанае на грылi сцягно кураняцi — 1 рубель 19 капеек. Усе цэны — за 100 грамаў. Гэты павiльён выдатна ўпрыгожаны. На невялiкiм столiку красуецца заснежаны домiк, на iншым — кампазiцыя з зiмовымi галiнкамi. Усё гэта зрабiла сваiмi рукамi прадавец Таццяна.
![](/upload/iblock/b05/b05bcbb5283ec5a8ffba663c21a680ce.jpg)
— Мая сястра працуе ў дзiцячым садку выхавальнiкам i па доўгу службы пастаянна нешта майструе. I я з ёй. Вось гэты домiк зрабiла з пенапласту, на дах наклеiла некалькi блiскучых блакiтных сняжынак, задэкарыравала на свой густ, апляла электрычнай гiрляндай. Атрымалася сiмпатычна.
Настрой у Таццяны ўжо навагоднi. Па яе назiраннях, сёлета свята чакаюць як нiколi. Таму атмасферныя месцы накшталт кiрмашоў наведваюць з задавальненнем.
Спадзяецца на добрую выручку i прадавец Вольга. Думае, што навагоднi гандаль на Кастрычнiцкай плошчы прынясе не менш, чым змена ў невялiкiм магазiне. Хоць плошча павiльёна на кiрмашы ў пяць разоў меншая.
У работнiкаў кiрмашу ў гэтым годзе дрэс-код: белыя камiзэлькi, вязаныя шапкi з пампонам i чорныя угi.
Ля Палаца спорту працуе 30 драўляных гандлёвых шале. У продажы — як традыцыйныя навагоднiя ўпрыгажэннi i падарункi, так i смачнасцi з сувенiрамi. На фуд-зоне пачастуюць дранiкамi i блiнамi, смажанымi слiмакамi, бургерамi i хот-догамi, шашлыкамi з морапрадуктаў, закускамi на грылi, глiнтвейнам. Разгорнецца i невялiкi парк атракцыёнаў, арганiзуюць катанне на понi i шоу самавараў.
tychko@sb.by
Фота Дзіяны Міхалевіч.
![](/upload/iblock/13d/13ddf8ba54a64ef6a87e9eb32d335643.jpg)
Добрыя традыцыi
У сталiцы — дзве традыцыйныя пляцоўкi для навагоднiх кiрмашоў: на Кастрычнiцкай плошчы i ля Палаца спорту. Час працы першай — з 12:00 да 20:00 з 18 па 23 снежня i з 1 па 14 студзеня. За тыдзень да Новага года графiк мяняецца: з 12:00 да 23:00. А 31 снежня паласавацца прысмакамi з навагоднiх павiльёнаў можна аж да трох гадзiн ночы. Ля Палаца спорту ўсё «дзейства» разгортваецца з 14:00 да 21:00 у буднiя днi i з 12:00 да 23:00 у выхадныя. Кiрмаш працуе да 14 студзеня. Асаблiвы графiк прадугледзелi на 31 снежня: гандаль пачнецца звыкла ў 12:00, а скончыцца ў 03:00.Першы дзень працы кiрмашу на Кастрычнiцкай плошчы. Хтосьцi праходзiць на невялiкай адлегласцi ад гандлёвых кропак, сочыць за «дзействам» здалёк, iншыя наблiжаюцца, зазiраюць унутр. «У разведку» прыйшла i сямейная пара — Галiна Фёдараўна i Аляксандр Юр’евiч. Яны заўсёднiкi навагоднiх кiрмашоў.
— Штогод прыходзiм i на Кастрычнiцкую плошчу, i ля Палаца спорту гуляем, — дзеляцца пенсiянеры. — У мiнулы раз закупiлiся па-буйному: розныя сувенiры, шарыкi, ялiнкi. Такiя кiрмашы ствараюць святочны настрой. Выдатна!
![](/upload/iblock/0cf/0cf2fabb64a3ec448cd7a19f86f32f92.jpg)
Бабулiны гасцiнцы
Сёлета гандлёвыя павiльёны на Кастрычнiцкай плошчы размясцiлiся ў чатырох шкляных домiках. У iх па тры маленькiя магазiны. У кожнага — свой кiрунак. Напрыклад, «Беларускiя далiкатэсы» прапануюць грудзiнку, мясныя рулеты, халоднае, марынаваныя агуркi i капусту, iншыя апетытныя смачнасцi. «Бабулiны гасцiнцы» вабяць пiражкамi i iншымi падобнымi вырабамi з разнастайнымi начынкамi. «Цешчын дом» адказвае за блiны, а «Шашлычны дом» сустрэне пахамi каўбасак на грылi i медавухi. У павiльёне пад назвай «Бульбаш» — печаная бульба з начынкамi. А «Мара ласуна» парадуе свежай выпечкай, зефiрам ручной работы, гарачым шакаладам. Некалькi лакацый гандлюе сiмвалiчнай прадукцыяй: ёлачнымi шарамi, цацачнымi Дзядамi Маразамi, Снягуркамi, снегавiкамi...Дарэчы, у работнiкаў кiрмашу ў гэтым годзе дрэс-код: белыя камiзэлькi, вязаныя шапкi з пампонам i чорныя угi. Выглядае вельмi мiла. Вядома ж, выкарыстоўваюць i сродкi iндывiдуальнай абароны.
У суседнiм домiку гандлююць мяснымi дэлiкатэсамi: крылцы па-амерыканску — па 65 капеек, курыца грыль — па 99 капеек, смажанае на грылi сцягно кураняцi — 1 рубель 19 капеек. Усе цэны — за 100 грамаў. Гэты павiльён выдатна ўпрыгожаны. На невялiкiм столiку красуецца заснежаны домiк, на iншым — кампазiцыя з зiмовымi галiнкамi. Усё гэта зрабiла сваiмi рукамi прадавец Таццяна.
![](/upload/iblock/b05/b05bcbb5283ec5a8ffba663c21a680ce.jpg)
— Мая сястра працуе ў дзiцячым садку выхавальнiкам i па доўгу службы пастаянна нешта майструе. I я з ёй. Вось гэты домiк зрабiла з пенапласту, на дах наклеiла некалькi блiскучых блакiтных сняжынак, задэкарыравала на свой густ, апляла электрычнай гiрляндай. Атрымалася сiмпатычна.
Настрой у Таццяны ўжо навагоднi. Па яе назiраннях, сёлета свята чакаюць як нiколi. Таму атмасферныя месцы накшталт кiрмашоў наведваюць з задавальненнем.
Спадзяецца на добрую выручку i прадавец Вольга. Думае, што навагоднi гандаль на Кастрычнiцкай плошчы прынясе не менш, чым змена ў невялiкiм магазiне. Хоць плошча павiльёна на кiрмашы ў пяць разоў меншая.
![](/upload/iblock/5e5/5e5f072ef544da532bd6521335f0af40.jpg)
Не ўдарыць па кашальку
Радуе не толькi святочная атмасфера, але i цэны. Яны не адрознiваюцца ад тых, якiя мы прывыклi назiраць у супермаркетах. Напрыклад, перакусiць сырным праснаком можна за 1 рубель 20 капеек, квашанай капустай — за 49 капеек, а шашлык са свiнiны абыдзецца ў 2 рублi 40 капеек. Гэта за 100 грамаў. Можна парадаваць сябе i прысмакамi: пiрожнае «Напалеон» — 90 капеек, ёгуртна-чарнiчнае — 1 рубель 49 капеек, слоеная трубачка з бялковым крэмам — 85 капеек.Ля Палаца спорту працуе 30 драўляных гандлёвых шале. У продажы — як традыцыйныя навагоднiя ўпрыгажэннi i падарункi, так i смачнасцi з сувенiрамi. На фуд-зоне пачастуюць дранiкамi i блiнамi, смажанымi слiмакамi, бургерамi i хот-догамi, шашлыкамi з морапрадуктаў, закускамi на грылi, глiнтвейнам. Разгорнецца i невялiкi парк атракцыёнаў, арганiзуюць катанне на понi i шоу самавараў.
tychko@sb.by
Фота Дзіяны Міхалевіч.