Свайму выбару Алена не здрадзіла
28.09.2019 11:27:00
Владимир СУББОТ
Выйшла замуж. Муж Дзмітрый Аляксандравіч працуе дальнабойшчыкам. Дома бывае рэдка. Падрастаюць у сям'і двое дзетак. Старэйшая Дарья — школьніца. А Мацвейка на наступны год пойдзе ў першы клас. Паспявае Алена Мікалаеўна ўпраўляцца на працы і дома па гаспадарцы. Жыхары аграгарадка ў аддзяленні паштовай сувязі разлічваюцца за камунальныя і іншыя паслугі, атрымліваюць пенсіі і сацыяльныя выплаты.
У гэтыя апошнія дні месяца, калі завяршаецца падпіска на перыядычныя выданні, Алена Мікалаеўна разам з паштальёнамі клапоцяцца, каб паспяхова завяршыць кампанію. Сярод актыўных падпісчыкаў на газеты і часопісы ў Лахве ёсць і пастаянныя сябры нашага выдання. Вернымі «Сельской газете» застаюцца фермер Залтан Тручыновіч, былы выкладчык Лунінецкага дзяржпрафтэхліцэя Мікалай Бярозка. Хочацца спадзявацца, што і спецыялісты мясцовай гаспадаркі стануць чытачамі газеты.
Адзяленне паштовай сувязі Лахва паспяхова выконвае даведзеныя планавыя заданні па рэалізацыі тавараў першай неабходнасці. У гэтым заслуга і вопытнага кіраўніка калектыву Алены Шулякевіч.
subbat50@mail.ru
Фото аўтара