Сусветны дзень шапаголікаў
01.12.2017 11:42:14
Пра “чорныя пятніцы”, калі магазiны адчыняюць дзверы для пакупнікоў ледзь не ў поўнач, а зніжкі даходзяць да 90%, многія з нас доўгі час ведалі выключна з амерыканскіх фільмаў і серыялаў. Звычай змяншаць цэны на тавары ў апошнюю пятніцу лістапада пасля дзяржаўнага свята — Дня падзякі — устанавiўся ў ЗША яшчэ ў XIX стагоддзі, а вось тэрмін “чорная пятніца” з’явіўся толькі ў 60-я гады апошняга стагоддзя. Па адной з версій, гэты выраз, які гучыць у арыгінале як Black Friday, сталі ўжываць паліцэйскія з Філадэльфіі, шакiраваныя нерэальнымі заторамі, якія штогод здараліся з-за масавых распродажаў пасля Дня падзякі. Але згодна з больш папулярнай версіяй гэты тэрмін з’явіўся дзякуючы спосабу вядзення справаздачнасці. У амерыканскіх бухгалтарскіх кнігах страты запісваліся чырвонымі чарніламі, а прыбыткі — чорнымі. Паколькі ў дні распродажаў прыбытак магазiнаў значна ўзрастаў, справаздачы нагадвалі суцэльныя цёмныя плямы.
Нью-Ёрк (ЗША)
Сан-Паўла (Бразілія)
Традыцыя ладзіць “чорныя пятніцы” прыйшла да нас з-за акіяна адносна нядаўна, аднак хутка палюбілася нашым спажыўцам. Да боек за тавары і начных чэргаў ля магазiнаў у нас не даходзіць, аднак ажыятаж вакол продажаў абсалютна розных тавараў у гэтыя дні ўзрастае да піку. Змагла ўпэўніцца ў гэтым, зазiрнуўшы ў мінулую пятніцу ў некалькі гандлёвых цэнтраў Мінска. Ні ў адзін з іншых дзён не даводзілася бачыць там столькі людзей. Чэргі расцягнуліся ля прымерачных, кас і нават ля дзвярэй магазiнаў! Не бачачы тавару і не ведаючы дакладных цэн, людзі стаялі ў даўжэзных чаргах, каб проста зайсці ў магазіны, — надта ж “смачнымі” здаваліся ў гэты дзень зніжкі і акцыі, пра якія крычалі вітрыны: мінус 20, 30, 50 працэнтаў...
Нью-Ёрк (ЗША)
Чыкага (ЗША)
З аднаго боку, радуе, як нашы прадаўцы вучацца працаваць з кліентамі. Разам з акцыямі спецыяльна да Black Friday некаторыя гандлёвыя цэнтры арганізавалі майстар-класы візажыстаў, фотазоны, выступленні музыкантаў і гэтак далей. Але зразумела, дзеля чаго ўсё гэта робіцца — дзеля прыбытку. Памятаючы гісторыю пра чорныя надпісы ў бухгалтарскіх кнігах, варта памятаць: нават у дні маштабных распродажаў прадаўцы застануцца ў плюсе. А з чым застануцца пакупнікі? Добра калі гэта будуць рэальна патрэбныя доўгачаканыя пакупкі, а не куча непатрэбнага хламу, якая спустошыць кашалёк. “Чорныя пятніцы” — прывабная традыцыя. Але, перш чым кінуцца ў гандлёвае мора, не забудзьце ўключыць цвярозы розум. Тым больш што наперадзе калядныя зніжкі.
Мінск
Мінск
mila@sb.by