У Старым замку ў Гродна пачалася рэканструкцыя
20.10.2017 07:04:00
Гiсторыя Старога замка ў Гродне налічвае шмат гадоў. Сярэдневяковая крэпасць з'явілася на гэтым месцы яшчэ ў XI стагоддзі. З таго часу будынак некалькі разоў перабудоўваўся і аднаўляўся пасля войнаў і пажараў. Да нашага часу комплекс усё ж такі дажыў, але вось стан візітнай карткі горада ў апошнія гады выклікаў занепакоенасць, прычым не толькі ў навуковых работнікаў, але і ў простых гараджан. І вось нарэшце на тэрыторыі Старога замка зноў з'явілася будаўнічая тэхніка. З чаго пачнуць і калі скончаць рэканструкцыю — даведвалася карэспандэнт «Р».
Некалькі гадоў таму разгарэліся спрэчкі аб праўдзівым выглядзе каралеўскай рэзідэнцыі. Эскіз праекта быў распрацаваны Уладзімірам Бачковым яшчэ 30 гадоў таму. У аснову яго легла гравюра Томаша Макоўскага пачатку XVII стагоддзя. Як вядома, навуковы кіраўнік узяў у якасцi высновы замак часоў караля Стэфана Баторыя працы вядомага італьянскага архітэктара Санці Гучы. У выніку менавіта ў такім выглядзе замак і будзе адноўлены. Але калі?
Два гады таму ў замак ужо прыходзілі будаўнікі. Яны знялі тынкоўку, выставіўшы напаказ пустэчы і гнілыя драўляныя перакрыцці. І ўсё заціхла. І вось нядаўна тут зноў закіпела праца. Дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка спадзяецца, што на гэты раз усё пойдзе па плане:
– Пачаліся падрыхтоўчыя работы. Рыхтуецца будпляцоўка, усталёўваецца агароджа. Побач з асноўным будуецца часовы пешаходны мост, каб плынь турыстаў і будаўнічая тэхніка не сустракаліся. Такі мост ужо ўзводзілі ў 2004 годзе, калі рамантавалі старадаўні мост. Ён быў у аварыйным стане. Зараз будаўнікі прыбралі старую плітку, спілавалі дрэвы, якія перашкаджалі работам. Пачаліся разборачныя работы, якія можна правесці ў цяперашні асенне-зімовы сезон. Нічога глабальна разбіраць не збіраемся. Усё, што будзе тым ці іншым чынам разбурацца – тут жа будзе аднаўляцца ў тым выглядзе, у якім павінна быць у выніку. Дах застанецца да вясны. Усё гэта робіцца, каб як мага менш падвяргаць уздзеянню атмасферных з'яў тыя ўнутраныя памяшканні, якія на кароткі час будуць адкрытымі.
У гэтым годзе на работы з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў выдзелена больш за мільён рублёў. Паралельна ідзе разлік будучых грашовых траншаў, якія будуць асвоены ў наступным годзе. Аб'ект вельмі няпросты. Неабходна правесці археалагічныя даследаванні. Даследчыкі адзначаюць: гэта надзвычай складанае месца для іх правядзення.
Катлаван будуць капаць да таго часу, пакуль будзе такая магчымасць. Акрамя таго, трэба завяршыць праект інтэр'ернай часткі. У свой час дэталёвая распрацоўка была часова прыпыненая з-за недахопу фінансавання. Гэтая праца таксама вельмі складаная і карпатлівая. Дарэчы, падчас археалагічных раскопак, якія праводзіліся з 2014 па 2015 год, было знойдзена нямала элементаў дэкору часоў Стэфана Баторыя, якія ўпрыгожвалі замак.
У гэтым годзе ўмацуюць усе падмуркі, якія будуць захаваны, а таксама мур з валуноў і буту. Таксама плануецца разбіць палевае поле для ўмацавання ўсёй платформы. Палі будуць забурвацца на глыбіню да 23 метраў. Некаторыя з іх дастануць ледзь не да падэшвы гары. Толькі пасля гэтага пачнецца ўзвядзенне ўсіх запланаваных канструкцый: яшчэ аднаго паверха над уязной вежай, купалоў, сцен над Нёманам, сярэдняй вежы. Праекціроўшчыкі разлічылі, што ў ідэале ўсё гэта можна пабудаваць за 17 месяцаў. Аднак, улічваючы, што будаўніцтва істотна адрозніваецца ад ўзвядзення тыпавога дома, тэрміны могуць зацягнуцца. Ужо цяпер многія фірмы-субпадрадчыкі, бачачы, у якіх умовах давядзецца працаваць, адмаўляюцца ад прапаноў.
Пакуль што гаворка iшла толькі аб першай чарзе рэканструкцыі Старога замка. Другая чарга – гэта непасрэдна сам палац, трэцяя – сцены і ўнутраны дворык. Наперадзе велізарны комплекс работ, якія ў лепшым выпадку будуць скончаны ў 2019 годзе.
— Практычна кожную раніцу ля падножжа Старога замка збіраецца штаб, — працягвае Юрый Кітурка. — Графік работ складзены да канца года. Пры неабходнасці ў праект будуць уносіцца змяненні і дапаўненні.
Пакуль ніхто не можа назваць дакладнай сумы, якая спатрэбіцца для завяршэння рэканструкцыі Старога замка. Для параўнання: на аднаўленне палаца вялікіх літоўскіх князёў у Вільнюсе пайшло больш за сто мільёнаў у доларавым эквіваленце. Хочацца верыць, што праз некалькі гадоў гродзенскі замак будзе адноўлены, што ў яго зноў з'явяцца вежы і палац часоў караля Баторыя.
tanula.k@mail.ru
На работы з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў выдзелена больш за мільён рублёў