Как мы искали контрафакт и подделки в минских магазинах. И нашли
04.04.2019 06:33:50
Вероника МАЛЫЩИЦ
«Усё па 2 рублі 40 капеек!», «Самыя нізкія цэны!» — крычаць шыльды дыскаўнтараў і крам фіксаваных цэн, завабліваючы неспрактыкаванага спажыўца. На паліцах — кухоннае начынне, бытавая хімія, канцылярыя і розная дробязь з характэрным пахам таннай пластмасы. Больш за тое, некаторыя тавары відавочна капіруюць вядомыя брэнды, ствараючы на рынку нядобрасумленную канкурэнцыю. Асабліва шмат падвохаў тояць парфумерыя і бытавая хімія. Разам з асацыяцыяй абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» карэспандэнт «Р» шукала кантрафактную прадукцыю ў дзвюх фікс-прайс-крамах, разбіралася, як адрозніваць яе ад арыгінала і наколькі таннае бывае сярдзiтым.
Хоць крамы з нiзкiмі цэнамі, хутчэй, казка пра беднасць, для якой недаступныя танныя тавары. Каля адной з іх у самым цэнтры горада на праспекце Пераможцаў сустракаемся са спецыялістам па сувязях з грамадскасцю асацыяцыі Анастасіяй Андрэйчыкавай і валанцёрам Мікітам Шарстнёвым.
Перад шопінгам яны коратка распавядаюць, як раней асацыяцыя распрацоўвала лістоўкі з фотаздымкамі двух тавараў — арыгінала і падробкі, а таксама з указаннем судовага рашэння.
— У інтэрнэце больш верагоднасцей нарвацца на падробку. Але калі параўноўваць канкрэтныя тавары ў крамах, то можна без асаблівых намаганняў ацаніць візуальнае падабенства. За мяжой часцей за ўсё падрабляюць нашу малочную прадукцыю, слабаалкагольныя напоі, чыпсы, ікру, тушонку, — распавядае Анастасія і паказвае лістоўкі 2016—2017 гадоў. На этыкетцы часам паказваюць завод, якога ў Беларусі не існуе. — У нашай краіне часцей сустракаюцца падробкі-імітацыі. У асноўным яны трапляюць да нас з Расіі.
Заходзім у першы магазін. Тавары з цэннікам вышэй за 8 рублёў тут яшчэ трэба пастарацца знайсці. Спецыялісты накіроўваюцца да стэлажоў з бытавой хіміяй. Мікіта адразу заўважае парашок «Пемаксоль». Тут вытворца, відавочна, паспрабаваў выкарыстаць гульню літар, каб увесці спажыўца ў зман. Наступны тавар — вадкі сродак для посуду Lori. Валанцёр углядаецца ў бутэльку і заключае, што шрыфтам лагатыпа і каляровай гамай яна вельмі падобна на Sorti. У такім выпадку абавязкова трэба даведацца, ці не адзін і той жа ў іх вытворца і склад. Таму што ў любы момант вытворца можа зрабіць рэбрэндынг, і яго ж прадукцыю назавуць падробкай.
— У такога роду крамах вельмі часта прадаюцца якія-небудзь тавары, вырабленыя ў Расіі, на якія не існуе водгукаў у інтэрнэце, — Анастасія адразу ж пацвярджае свае словы: — Як гэта можна праверыць? Вось, да прыкладу, возьмем бутэльку вадкага мыйнага сродку. Цяпер уводзім назву ў пошукавую сістэму. Так, сродкі з такой назвай ёсць, але дакладна такога ж, як мы бачым у краме, не назіраецца. І ў цэлым канкрэтную інфармацыю аб прадукце знайсці складана.
Спецыялісты раяць асаблівую ўвагу надаваць выгляду тавару. Ён не павінен быць памяты, пабіты або падрапаны, тэкст на ўпакоўцы павінен добра чытацца.
Дарэчы, некаторыя кампаніі размяшчаюць інфармацыю на афіцыйных сайтах аб тым, як адрозніць іх тавар ад падробкі. Таксама заўсёды можна патэлефанаваць на «гарачую лінію» і задаць тое ж пытанне.
Наступны магазін фікс-прайс амаль не адрозніваецца ад папярэдняга. Чаму менавіта ён прыцягнуў увагу? Каля ўвахода цэлы стэлаж мужчынскай і жаночай парфумы ўсяго за 3 рублі 50 капеек. Тыя, хто разбіраецца, адразу зразумеюць — падробка. Тут Анастасія вырашае купіць прадукцыю для музея кантрафакту. Выбіраем пяць каробачак парфумы з назвамі Channel Change, HUGO BOOS і іншымi. Адзін з вытворцаў нават на адваротным баку ўпакоўкі пазначыў: «Зроблена ў Францыі». Усяго да аплаты 17 рублёў 50 капеек. У каробачках — звычайныя шкляныя флакончыкi, а пах вадкасці больш нагадвае не адметны водар французскіх духоў, а спірту.
Вядома, ёсць маральны бок праблемы, імідж гандлёвай маркі, гонар установы... Але гэтыя паняцці ў нашым бізнесе пакуль прыжываюцца слаба. Зрэшты, як адзначаюць у «БелБрэндзе», і правапрымяняльная практыка ў пытаннях абароны інтэлектуальнай уласнасці ад дыскаўнтарных інтрыг пакуль не склалася. Механізмы процідзеяння толкам не адпрацаваны: практычна няма прэцэдэнтаў. Праўда, артыкул пра махлярства ў Крымінальным кодэксе яшчэ ніхто не адмяняў. Як і адказнасць за падман спажыўцоў: спачатку адміністрацыйную, пры паўторы — крымінальную. Але зноў жа неабходна напрацаваць практыку. А для гэтага хтосьці павінен праявіць ініцыятыву і заняцца праблемай. Пакуль жа прадаўцы на грош пятакоў бавяцца продажам «фірмовай» прадукцыі без страху і нават сумнення.
Валянціна ДЫНІЧ, намеснік старшыні асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд»:
— Наша асацыяцыя — грамадскае аб’яднанне, таму мы не можам займацца расследаваннем і высвятляць, чаму на паліцах у цэнтры горада прадаюцца тавары так званых «брэндаў-паразітаў». Мы займаемся асветніцкай дзейнасцю, адукацыяй, праводзім выставы. Хоць у 1990-х гадах у Беларусі праводзіліся рэйды па ініцыятыве праваўладальнікаў з прыцягненнем кампетэнтных органаў. Сёння, напрыклад, у Расіі існуюць кампаніі, якія разам з праваўладальнікам займаюцца выяўленнем парушальнікаў.
Мы ў сваю чаргу неўзабаве таксама плануем пачаць праект «БелБрэнд аўдыт», ра-зумеючы пад аўдытам ацэнку ступені абароненасці брэндаў. Гэта дазволіць больш інтэнсіўна адсочваць парушэнні інтэлектуальнай уласнасці. Зроблена гэта будзе праз актывізацыю сацыяльных сетак і прыцягненне групы маладых людзей на валанцёрскай аснове, якія будуць адсочваць у інтэрнэце падробкі беларускіх тавараў у краіне і за мяжой. А далей — звязвацца з прадстаўнікамі праваўладальнікаў таварных знакаў.
malyshchyts@sb.by
Вытворцы мяняюць шрыфт, колер, літары ў лагатыпе, каб увесці ў зман пакупніка.
Не тыя, кім з’яўляюцца
Пагоня за статуснасцю іншы раз гратэскавая. І да гэтага часу не можаш схаваць іранічную ўсмешку, гледзячы на чарговага модніка ў красоўках LIKE з торбай Abibas. Праўда, нярэдка, нягледзячы на розніцу ў 1—2 літары, тавар не адразу адрозніш ад вядомага брэнда. Сабекошт яго нікчэмны, разлік вытворцаў і прадаўцоў ідзе на спажывецкія няўважлівасць і наіўнасць. А можа, і проста на жаданне сэканоміць.Хоць крамы з нiзкiмі цэнамі, хутчэй, казка пра беднасць, для якой недаступныя танныя тавары. Каля адной з іх у самым цэнтры горада на праспекце Пераможцаў сустракаемся са спецыялістам па сувязях з грамадскасцю асацыяцыі Анастасіяй Андрэйчыкавай і валанцёрам Мікітам Шарстнёвым.
Перад шопінгам яны коратка распавядаюць, як раней асацыяцыя распрацоўвала лістоўкі з фотаздымкамі двух тавараў — арыгінала і падробкі, а таксама з указаннем судовага рашэння.
— У інтэрнэце больш верагоднасцей нарвацца на падробку. Але калі параўноўваць канкрэтныя тавары ў крамах, то можна без асаблівых намаганняў ацаніць візуальнае падабенства. За мяжой часцей за ўсё падрабляюць нашу малочную прадукцыю, слабаалкагольныя напоі, чыпсы, ікру, тушонку, — распавядае Анастасія і паказвае лістоўкі 2016—2017 гадоў. На этыкетцы часам паказваюць завод, якога ў Беларусі не існуе. — У нашай краіне часцей сустракаюцца падробкі-імітацыі. У асноўным яны трапляюць да нас з Расіі.
Заходзім у першы магазін. Тавары з цэннікам вышэй за 8 рублёў тут яшчэ трэба пастарацца знайсці. Спецыялісты накіроўваюцца да стэлажоў з бытавой хіміяй. Мікіта адразу заўважае парашок «Пемаксоль». Тут вытворца, відавочна, паспрабаваў выкарыстаць гульню літар, каб увесці спажыўца ў зман. Наступны тавар — вадкі сродак для посуду Lori. Валанцёр углядаецца ў бутэльку і заключае, што шрыфтам лагатыпа і каляровай гамай яна вельмі падобна на Sorti. У такім выпадку абавязкова трэба даведацца, ці не адзін і той жа ў іх вытворца і склад. Таму што ў любы момант вытворца можа зрабіць рэбрэндынг, і яго ж прадукцыю назавуць падробкай.
Без біяграфіі і пашпарта
Валанцёры асацыяцыі, наведваючы крамы, усё-такі больш дасведчаным вокам могуць заўважыць тавар, які нагадвае нейкі іншы. Першае, што іх бянтэжыць, — гэта цэны. Напрыклад, адна і тая ж прадукцыя ў розных крамах можа адрознівацца па кошце ў два, тры, а то і чатыры разы. Тады тавар, які танней, вывучаюць уважліва. Спосаб вырабу, назва, нават форма ўпакоўкі арыгінальнага тавару, як правіла, зарэгістраваныя як інтэлектуальная ўласнасць.— У такога роду крамах вельмі часта прадаюцца якія-небудзь тавары, вырабленыя ў Расіі, на якія не існуе водгукаў у інтэрнэце, — Анастасія адразу ж пацвярджае свае словы: — Як гэта можна праверыць? Вось, да прыкладу, возьмем бутэльку вадкага мыйнага сродку. Цяпер уводзім назву ў пошукавую сістэму. Так, сродкі з такой назвай ёсць, але дакладна такога ж, як мы бачым у краме, не назіраецца. І ў цэлым канкрэтную інфармацыю аб прадукце знайсці складана.
Спецыялісты раяць асаблівую ўвагу надаваць выгляду тавару. Ён не павінен быць памяты, пабіты або падрапаны, тэкст на ўпакоўцы павінен добра чытацца.
Дарэчы, некаторыя кампаніі размяшчаюць інфармацыю на афіцыйных сайтах аб тым, як адрозніць іх тавар ад падробкі. Таксама заўсёды можна патэлефанаваць на «гарачую лінію» і задаць тое ж пытанне.
Наступны магазін фікс-прайс амаль не адрозніваецца ад папярэдняга. Чаму менавіта ён прыцягнуў увагу? Каля ўвахода цэлы стэлаж мужчынскай і жаночай парфумы ўсяго за 3 рублі 50 капеек. Тыя, хто разбіраецца, адразу зразумеюць — падробка. Тут Анастасія вырашае купіць прадукцыю для музея кантрафакту. Выбіраем пяць каробачак парфумы з назвамі Channel Change, HUGO BOOS і іншымi. Адзін з вытворцаў нават на адваротным баку ўпакоўкі пазначыў: «Зроблена ў Францыі». Усяго да аплаты 17 рублёў 50 капеек. У каробачках — звычайныя шкляныя флакончыкi, а пах вадкасці больш нагадвае не адметны водар французскіх духоў, а спірту.
Анастасія Андрэйчыкава правярае парфумерыю.
Зрэшты, адсутнасць заяўленага на ўпакоўцы шарму — палова бяды. Галоўнае, каб ніякай атруты, шкоднай для здароўя, не змяшчала такая прадукцыя. Праўда, хімічны склад так і застаўся для нас таямніцай. У асацыяцыі «БелБрэнд» тлумачаць: для гэтага неабходна праводзіць экспертызу — дарагое задавальненне. Грамадская арганізацыя сродкаў для масіраванай барацьбы з падробкамі не мае. Ды і ў цэлым выгнаць з краіны кантрафакт вельмі затратная праблема. Фактычна наш рэйд не больш чым флэшмоб. Каб пакараць гандляроў падробных брэндаў, патрэбна воля праваўладальнікаў сапраўдных гандлёвых марак. А яны не спяшаюцца змагацца за свае правы. Мабыць, не бачаць для сябе эканамічнай выгады: пакупнікі «перыфраз» за 3—5 рублёў, відавочна, не з’яўляюцца спажыўцамі арыгінальных тава-раў, якія каштуюць у дзясяткі разоў даражэй.Вядома, ёсць маральны бок праблемы, імідж гандлёвай маркі, гонар установы... Але гэтыя паняцці ў нашым бізнесе пакуль прыжываюцца слаба. Зрэшты, як адзначаюць у «БелБрэндзе», і правапрымяняльная практыка ў пытаннях абароны інтэлектуальнай уласнасці ад дыскаўнтарных інтрыг пакуль не склалася. Механізмы процідзеяння толкам не адпрацаваны: практычна няма прэцэдэнтаў. Праўда, артыкул пра махлярства ў Крымінальным кодэксе яшчэ ніхто не адмяняў. Як і адказнасць за падман спажыўцоў: спачатку адміністрацыйную, пры паўторы — крымінальную. Але зноў жа неабходна напрацаваць практыку. А для гэтага хтосьці павінен праявіць ініцыятыву і заняцца праблемай. Пакуль жа прадаўцы на грош пятакоў бавяцца продажам «фірмовай» прадукцыі без страху і нават сумнення.
P.S. Вынікі рэйду мы накіравалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Меркаванне спецыялістаў па гэтым пытанні паведамім пазней.КАМЕТЭНТНА