Союз писателей Беларуси в программе Национального фестиваля белорусской песни и поэзии посетил Вязынку
15.06.2024 12:43:00
Елена БАСИКИРСКАЯ
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна праходзіць у 23-ці раз, палюбіўся мясцовым жыхарам і гасцям за сваю маштабнасць, разнастайную праграму, шматлікія сустрэчы з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі, выступленні народных і заслужаных артыстаў, песенных калектываў. Тут магчыма натхніцца старажытным і мілагучным беларускім словам.
![](https://storage01.sb.by/iblock/b3f/b3fa5775a9abdac78bbfd3609faa57b2/50785fe96dd53d22331fbccfa4a1ee38.jpg)
Сёння, 15 чэрвеня, пісьменнікі ў праграме фестывалю наведалі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», дзе адбыліся паэтычныя чытанні «Вязынка вітае сяброў».
— Стала традыцыяй перад фестывалем нацыянальнай песні і паэзіі ў Маладзечне заязджаць у Вязынку, каб пакланіцца генію нашай культуры і літаратуры, — падкрэсліў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. — Кожны раз адчуваеш асаблівае пачуццё пашаны да гэтай мясціны, якая 142 гады таму нарадзіла высокі і неўміручы талент. Купала, Колас, Багдановіч — карані нашай духоўнасці. Колькі будуць жыць беларусы — заўсёды пойдуць на паклон Купалу, ніколі не зарасце гэтая сцяжына ў Вязынцы.
![](https://storage01.sb.by/iblock/3ec/3ec1c8a9d04aa2ae60fca46d25ba8f81/7a3d424510a499f576559df08ee7c585.jpg)
Таксама ў праграме фестывальнага суботняга дня — выступленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ў Палацы культуры ў Маладзечне, дзе пройдзе літаратурна-музычная кампазіцыя з удзелам маладых паэтаў, а пасля — урачыстае падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага паэтычнага конкурсу «Радком вярнуся па вясне» імя лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў, лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтваў Міколы Мятліцкага. Гэты конкурс праходзіць другі год запар і мае мэту знаходзіць у краіне таленавітых маладых літаратараў, каб далучыць іх да грунтоўнай пісьменніцкай дзейнасці.
У праграме фестывальнага Маладзечна — больш за 60 урачыстасцей, якія раскрываюць музычную і літаратурную спадчыну нашай краіны. Летась фестываль наведала больш за 60 тысяч чалавек. На гэты раз плануецца не менш. Падчас урачыстага закрыцця выступяць самыя вядомыя артысты ў канцэрце «Разам пра каханне». Яго прамую трансляцыю глядзіце на «Беларусь 3» у 21.00.
![](https://storage01.sb.by/iblock/224/2241a46797e5a9f2f2a73ff424328f2c/9bd671d3ce490685fd996d4e7fa0caab.jpg)